Ганна Мікалаеўна Сендзер
| Ганна Мікалаеўна Сендзер | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 1 верасня 1959 (66 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | педагог |
| Навуковая сфера | педагогіка |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар педагагічных навук |
| Навуковае званне | |
| Альма-матар | |
| Навуковы кіраўнік | Мікалай Капітонавіч Сцепаненкаў |
| Узнагароды | |
Ганна Мікалаеўна Се́ндзер[1] (нар. 1 верасня 1959, Пінск, Брэсцкая вобласць) — беларускі педагог. Доктар педагагічных навук, прафесар (2004). Рэктар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.C. Пушкіна (2014—2023).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1976 годзе скончыла сярэднюю школу № 10 у Пінску. У 1976—1977 гадах працавала лабарантам цэнтральнай лабараторыі Пінскага прадзільна-вытворчага аб’яднання.
У 1983 годзе з адзнакай скончыла фізіка-матэматычны факультэт Брэсцкага педінстытута імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Фізіка і матэматыка». У 1983—1984 гадах — настаўнік фізікі ў СШ № 4 у Баранавічах. У 1984—1989 гадах — выкладчык фізікі Пінскага педагагічнага вучылішча імя А. С. Пушкіна.
У 1985—1989 гадах вучылася ў аспірантуры без адрыву ад вытворчасці, у 1990 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю. У 1995—1998 гадах — дактарант кафедры педагогікі БДУ, у 1999 годзе абараніла доктарскую дысертацыю.
У 2003 годзе прызначана прарэктарам па вучэбнай рабоце Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна. У 2004 годзе прысвоена званне прафесара.
У 2007 годзе прызначана першым прарэктарам, а з 3 мая 2014 года па ліпень 2023 года займала пасаду рэктара БрДУ.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя інтарэсы: педагогіка вышэйшай школы; методыка прафесійнай адукацыі; гісторыя і метадалогія матэматыкі.
Надрукаваны манаграфіі «Фарміраванне прафесійнай накіраванасці студэнтаў педагагічнай ВНУ пры вывучэнні прыродазнаўча-матэматычных дысцыплін» — Мінск, 1998 г., «Гісторыя і метадалогія пачатковага курса матэматыкі» — Брэст, 2003 г., «Гуманітарна-арыентаваная матэматычная адукацыя ў пачатковай школе» (у суаўтарстве), 2005 г., вучэбна-метадычны дапаможнік «Гістарычны матэрыял на ўроках матэматыкі ў пачатковай школе» — Мінск, «Пачатковая школа», 2010 г., курс лекцый «Метадалогія фарміравання паняцця аб ліку ў пачатковым курсе матэматыкі» — Брэст, 2003 г., звыш за 150 артыкулаў у навукова-метадычных часопісах.
Пад кіраўніцтвам Г. М. Сендзер абаронены 3 кандыдацкія дысертацыі, праводзяцца дысертацыйныя даследаванні яшчэ двума аспірантамі і саіскальнікамі.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ганаровая грамата Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў
- Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Ганаровая грамата Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь
- нагрудны знак Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі»
- юбілейны медаль «110 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі»
- медаль Францыска Скарыны.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сендзер Ганна Мікалаеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 326. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ганна Мікалаеўна Сендзер Архівавана 3 лютага 2020. // Сайт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Сендзер Ганна Мікалаеўна на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 1 верасня
- Нарадзіліся ў 1959 годзе
- Нарадзіліся ў Пінску
- Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Дактары педагагічных навук
- Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Выдатнікі адукацыі Беларусі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Рэктары Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна
- Педагогі Беларусі
- Педагогі СССР