Уладзімір Васілевіч Струмінскі
Уладзімір Васілевіч Струмінскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 (29) красавіка 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 лютага 1998 (83 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Васіль Якаўлевіч Струмінскі[d] |
Дзеці | Барыс Уладзіміравіч Струмінскі[d] |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | аэрадынаміка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Міхаіл Аляксандравіч Леантовіч[d] і Сяргей Ціханавіч Канабееўскі[d] |
Вядомыя вучні | Viktor Kozlov[d] |
Член у |
|
Прэміі | |
Узнагароды |
Уладзімір Васілевіч Струмі́нскі[2] (руск.: Владимир Васильевич Струминский; 29 красавіка 1914 — 22 лютага 1998) — савецкі і расійскі вучоны ў галіне аэрадынамікі, лятальных апаратаў і тэарэтычных асноў самалётабудавання, акадэмік Акадэміі навук СССР (1966), Герой Сацыялістычнай Працы (1990[2]).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Арэнбургу ў сям’і настаўніка. У 1925 годзе сям’я Струмінскіх пераехала ў Казань[3]. Тут Уладзімір Струмінскі скончыў сямігадовую школу і працаваў слесарам, токарам на машынабудаўнічых заводах Казані. У 1931 годзе прыехаў у Маскву і працаваў токарам на заводзе «Дынама»[3]. Скончыў рабфак пры заводзе[3]. У 1933 годзе паступіў на фізічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, які скончыў у 1938 годзе з чырвоным дыпломам. Па рэкамендацыі навуковага кіраўніка дыпломнага праекта акадэміка М. А. Леантовіча[4] паступіў у аспірантуру Інстытута фізікі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Кандыдацкую дысертацыю «К электронной теории твёрдых тел. Квантовомеханический расчёт упорядоченной бета-латуни» (пад кіраўніцтвам С. Ц. Канабееўскага) падрыхтаваў датэрмінова ў канцы 1940 года і абараніў яе[4]. У маі 1941 года У. В. Струмінскі накіраваны ў Цэнтральны аэрагідрадынамічны інстытут (ЦАГІ), дзе працаваў да 1966 года. У пачатку 1950-х гадоў Уладзімір Васільевіч быў прызначаны намеснікам начальніка ЦАГІ па аэрадынаміцы і кіраўніком асноўнай аэрадынамічнай лабараторыі № 2[4]. У 1947 годзе пачаў выкладаць у Маскоўскім фізіка-тэхнічным інстытуце, арганізаваў у ім кафедру гетэрагенных асяроддзяў[3]. У 1966—1971 гадах займаў пасаду дырэктара Інстытута тэарэтычнай і прыкладной механікі Сібірскага аддзялення Акадэміі навук СССР. Выкладаў у Новасібірскім дзяржаўным універсітэце[3]. У 1971—1977 гадах У. В. Струмінскі загадваў аддзелам фізічнай аэрамеханікі ў Інстытуце праблем механікі Акадэміі навук СССР, у 1977—1989 гадах сектарам механікі неаднародных асяроддзяў (пазней аддзел механіка-матэматычных метадаў у тэхналогіі і эканоміцы) Акадэміі навук СССР.
Памёр У. В. струмінскі 22 лютага 1998 года. Пахаваны ў Маскве на Траякураўскіх могілках.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У. В. Струмінскаму належаць навуковыя працы па нелінейнай тэорыі ўстойлівасці, дынамічнай тэорыі турбулентнасці, кінетычнай тэорыі газаў, паляпшэнню лётных дадзеных самалётаў і інш. Стварыў тэорыі слізгальных і стрэлападобных крылаў. Ініцыятар даследаванняў па выкарыстанні вадароду ў якасці паліва ў авіяцыі паветрана-касмічнай тэхніцы. Ажыццявіў цыкл эксперыментальных і тэарэтычных работ па аэрадынамічных даследаваннях абцякання крылаў канчатковага размаху, даследаваннях памежнага пласта.
Зноскі
- ↑ Струминский Владимир Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ а б в г д Академик В. В. Струминский (1914—1998) (биографический очерк) Архівавана 6 ліпеня 2010. // Институт теоретической и прикладной механики: годы, люди, события / ИТПМ СО РАН; Отв. ред. А. М. Харитонов. — Новосибирск: Изд-во СО РАН, 2000. — С. 135—141.
- ↑ а б в Владимир Васильевич Струминский (к столетию со дня рождения) // Прикладная математика и механика, том 78. Вып. 2, 2014.(руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Струмі́нскі Уладзімір Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 212. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Струминский Владимир Васильевич // Авиация: Энциклопедия / Главный редактор Г. П. Свищёв. — М.: Науч. изд-во «Большая рос. энцикл.»: ЦАГИ им. Н. Е. Жуковского, 1994. — 736 c.: ил. — ISBN 5-85270-086-X. (руск.)
- Струминский Владимир Васильевич // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Академик В. В. Струминский (1914—1998) (биографический очерк) Архівавана 6 ліпеня 2010. // Институт теоретической и прикладной механики: годы, люди, события / ИТПМ СО РАН; Отв. ред. А. М. Харитонов. — Новосибирск: Изд-во СО РАН, 2000. — С. 135—141: ил., портр. (руск.)
- Владимир Васильевич Струминский (к столетию со дня рождения) // Прикладная математика и механика, том 78. Вып. 2, 2014. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль Уладзіміра Васілевіча Струмінскага на афіцыйным сайце РАН (руск.) (Праверана 7 чэрвеня 2023)
- Струминский Владимир Васильевич // Летопись Московского университета (руск.) (Праверана 7 чэрвеня 2023)
- Струминский Владимир Васильевич Архівавана 7 чэрвеня 2023. // Музей гісторыі Новасібірскага дзяржаўнага ўніверсітэта (руск.) (Праверана 7 чэрвеня 2023)
- Бетяев С. К. По ту сторону звукового барьера. К 90-летию со дня рождения академика В. В. Струминского // Библиотека VIVOS VOCO (руск.) (Праверана 7 чэрвеня 2023)
- Струминский Владимир Васильевич (руск.) (Праверана 7 чэрвеня 2023) // Сайт ЦАГІ
- Струминский Владимир Васильевич // Российский государственный архив в г. Самаре Архівавана 7 чэрвеня 2023. (руск.) (Праверана 7 чэрвеня 2023)
- Струминский Владимир Васильевич // История МАИ (руск.) (Праверана 7 чэрвеня 2023)
- Государственная публичная научно-техническая библиотека Сибирского отделения Российской академии наук (руск.) (Праверана 7 чэрвеня 2023)
- Нарадзіліся 29 красавіка
- Нарадзіліся ў 1914 годзе
- Нарадзіліся ў Арэнбургу
- Памерлі 22 лютага
- Памерлі ў 1998 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Траякураўскіх могілках
- Выкладчыкі МФТІ
- Выкладчыкі Новасібірскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Дактары фізіка-матэматычных навук
- Правадзейныя члены АН СССР
- Правадзейныя члены РАН
- Выпускнікі фізічнага факультэта МДУ
- Члены РАН
- Члены АН СССР
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі I ступені
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі II ступені
- Лаўрэаты Ленінскай прэміі
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 800-годдзя Масквы»
- Лаўрэаты прэміі Савета Міністраў СССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Постаці авіяцыі
- Механікі СССР