Уладзімір Зянонавіч Царук
Уладзімір Зянонавіч Царук | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 снежня 1899 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 студзеня 1957 (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Званне | партызан[1], палітрук[2] і тэрарыст[d] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Уладзімір Зянонавіч Царук (20 снежня 1899, Вялікая Вобрына, цяпер Карэліцкі раён — 27 студзеня 1957, Баранавічы) — дзеяч Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі.
У 1927 годзе быў асуджаны ўладамі Польшчы на пажыццёвае зняволенне за забойства інфарматара паліцыі. Вызвалены савецкімі ўладамі ў 1939 годзе. У час Другой сусветнай вайны — арганізатар і актыўны ўдзельнік партызанскага і падпольнага руху на тэрыторыі Беларусі.
Быў абраны ў Народны сход Заходняй Беларусі, пазней — дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 1-га і 4-га скліканняў, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 2-га і 3-га скліканняў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Вялікая Вобрына Навагрудскага павета ў сялянскай сям’і. У 1912 годзе скончыў народнае вучылішча ў Ярэмічах. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года выбраны сакратаром Ярэміцкага валаснога рэвалюцыйнага камітэта. Уступіў у Чырвоную армію, у часе польска-савецкай вайны 1919—1921 гадоў — палітрук роты 10-га Менскага палка назвычайнай камісіі[3].
У 1920 годзе адпраўлены бальшавіцкімі ўладамі да падпольнай барацьбы на тэрыторыі Заходняй Беларусі (у складзе Польшчы). У 1924 годзе прызначаны сакратаром Мірскага падпольнага райкама Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. У 1926 годзе ў шэрагі КПЗБ спрабаваў пранікнуць інфарматар паліцыі Аляксандр Кузьма. Група камуністаў з Ярэмічаў на чале з Уладзімірам Царуком запрасіла Кузьму да сябе і забіла арматурай, цела было выкінута ў Нёман[4]. У 1927 годзе Царук быў арыштаваны польскімі ўладамі і прыгавораны да пажыццёвага зняволення, вызвалены ў 1939 годзе ў сувязі з Заходнім паходам Чырвонай арміі.
У 1939 годзе быў абраны ў Народны сход Заходняй Беларусі, у 1940 годзе — у Вярхоўны Савет БССР першага склікання.
З нападам Германіі на СССР у чэрвені 1941 года накіраваны ў Паўночна-Заходнюю аператыўную групу ЦК КП(б)Б, дзе яму даручылі пытанні забеспячэння партызан зброяй. У 1943 годзе накіраваны ў нямецкі тыл на тэрыторыю Баранавіцкай вобласці ў якасці памочніка ўпаўнаважанага ЦК КП(б)Б і БШПР. Член Баранавіцкага падпольнага абкама партыі. Першы сакратар Стаўбцоўскага падпольнага раённага камітэта партыі. З кастрычніка 1943 па красавік 1944 камандаваў Стаўбцоўскім партызанскім злучэннем. Меў мянушку «Дзядзя Валодзя». Улетку 1943 года падчас нямецкай аперацыі «Герман» (блакада Налібоцкай пушчы 50-тысячным карацельным корпусам) рака Нёман стала рубяжом, дзе партызаны «дзядзі Валодзі» вялі баі і не далі нямецкім войскам перабрацца праз раку. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 жніўня 1944 года за ўмелае камандаванне партызанскім злучэннем, выдатнае выкананне баявых заданняў камандавання нададзена званне Героя Савецкага Саюза з узнагароджаннем ордэнам Леніна і медалём «Залатая Зорка» (№ 4063).
Пасля вайны знаходзіўся на савецкай партыйнай працы, быў першым сакратаром Стаўбцоўскага райкама КП(б)Б, намеснікам старшыні Баранавіцкага аблвыканкама, старшынёй Баранавіцкага гарвыканкама, быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 2-га і 3-га скліканняў і дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У гонар Уладзіміра Царука названы вуліцы ў Баранавічах, Карэлічах, Лідзе, Стоўбцах, Ярэмічах.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://pamyat-naroda.ru/heroes/podvig-chelovek_nagrazhdenie1560579782/
- ↑ https://peramoga.belta.by/ru/leader/?id=272645
- ↑ Анатоль Сланеўскі. Уладзімір Царук: легендарны рэвалюцыянер і партызан . zviazda.by (28 жніўня 2021).
- ↑ Андрэй Пачобут: Знішчыць камуністаў рукамі камуністаў: як польская дэфензіва дабілася ліквідацыі Кампартыі ў 1930-х . КУЛЬТУРА, НАЦЫЯ (4 кастрычніка 2015). Праверана 16 верасня 2023.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзімір Зянонавіч Царук на сайце «Героі краіны»
- Царюк Владимир (руск.) // Праект «Партизаны Беларуси»
- Нарадзіліся 20 снежня
- Нарадзіліся ў 1899 годзе
- Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 27 студзеня
- Памерлі ў 1957 годзе
- Памерлі ў Баранавічах
- Пахаваныя ў Баранавічах
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Асобы
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Ганаровыя грамадзяне Баранавічаў
- Старшыні Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта
- Першыя сакратары райкамаў КПБ
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання
- Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- Нарадзіліся ў Карэліцкім раёне
- Дэпутаты Народнага Сходу Заходняй Беларусі