Перайсці да зместу

Уладзімір Леанідавіч Клюня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Леанідавіч Клюня
Дата нараджэння 24 мая 1953(1953-05-24) (71 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Навуковая сфера эканоміка
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Вядомыя вучні Інга Уладзіміраўна Зянькова
Вядомы як прарэктар БДУ
Узнагароды

Уладзімір Леанідавіч Клюня (нар. 24 мая 1954 года ў Вялікіх Якентанах Астравецкага р-на) — беларускі навуковец, эканаміст, педагог, доктар эканамічных навук, прафесар.

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

У 1970 годзе паступіў і ў 1975 годзе скончыў гістарычны факультэт Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. У 1975-1979 гадах навучалася ў аспірантуры пры кафедры палітічнай эканоміі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Мінску.

Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата эканамічных навук па спецыяльнасці «Палітычная эканомія» абараніў у 1981 годе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Тэма дысертацыі: «Пашыранае ўзнаўленне асноўных вытворчых фондаў як найважнейшая ўмова змены характару сельскагаспадарчай працы». У 1986 годзе Вышэйшая атэстацыйная камісія СССР надала яму навуковае званне дацэнта.

Дысертацыю на саісканне вучонай ступені доктара эканамічных навук па спецыяльнасці «Эканамічная тэорыя» абараніў 17 лютага 2000 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Тэма дысертацыі: «Эканамічныя праблемы развіцця аграпрамысловага комплексу ва ўмовах пераходнай эканомікі». У 2001 годзе Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь надала яму навуковае званне прафесара па спецыяльнасці «Эканоміка».

У 1979-2019 гадах працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце. З 1991 года на працягу амаль трыццаці год кіраваў кафедрай эканамічнай тэорыі БДУ. У 2000-х гадах займаў пасаду прарэктара па вучэбнай рабоце БДУ, адказнага за гуманітарныя спецыяльнасці. Пасля таго, як у БДУ расфармавалі кафедру эканамічнай тэорыі, перайшоў на працу ў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе дагэтуль займае пасаду прафесара кафедры эканомікі.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Навуковая дзейнасць у асноўным накіравана на тэарэтычную распрацоўку праблем функцыянавання аграпрамысловага комплексу Беларусі, аграпрамысловых сістэм замежных краін. Аўтар каля 200 навуковых прац, у тым ліку каля двух дзясяткаў манаграфій. Асабіста і ў суаўтарстве апублікаваў больш за 20 навучальных дапаможнікаў, 12 з якіх з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Падрыхтаваў 12 кандыдатаў навук. У 2001-2015 гадах з'яўляўся старшынёй савета па абароне дысертацый па эканамічных навуках пры Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Ордэны і медалі

[правіць | правіць зыходнік]