Уладзімір Пятровіч Саламаха
Уладзімір Пятровіч Саламаха | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 24 красавіка 1949 (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | публіцыст, празаік, сцэнарыст, літаратурны крытык |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Уладзімір Пятровіч Салама́ха (нар. 24 красавіка 1949, в. Бераснёўка, Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі публіцыст, празаік, кінасцэнарыст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 24 красавіка 1949 года ў в. Бераснёўка Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і рабочага. Скончыў Скачкоўскую сярэднюю школу Кіраўскага раёна (1966), працаваў карэктарам у рэдакцыі раённай газеты «Зара» (цяпер — «Кіравец»). У 1968—1970 гадах служыў у Савецкай Арміі. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1975). У 1975—1982 гадах працаваў старшым рэдактарам Дзяржаўнага камітэта БССР па кінематаграфіі. З 1983 года працаваў у рэдакцыі часопіса «Маладосць» — літсупрацоўнікам, загадчыкам аддзела публіцыстыкі, удзельнічаў у падрыхтоўцы бібліятэчкі «Маладосці». Працаваў намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Літаратура і мастацтва». У 2004—2008 гадах — галоўны рэдактар часопіса «Вожык». У 2008—2010 гадах — галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». З 2010 года — загадчык адзела прозы ў часопісе «Полымя».
Сябра Саюза пісьменнікаў БССР і СССР (1982), Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 2004).
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Дэбютаваў у друку як журналіст у 1966 г., як празаік у 1977 г. (апавяданнямі ў часопісе «Маладосць»). Аўтар кніг прозы «На ўзмежку радасці» (1980), «Заўтра ў дарогу» (1985), «Кавалёк — лесавая былінка» (1988), «Цяпло чужога сэрца» (1990), «Прывід у скураным крэсле» (аповесць, 1992), «Расступілася зямля» (1993). Літаратурныя і публіцыстычныя творы У. Саламахі перакладаліся на многія мовы.
Паводле сцэнарыяў У. Саламахі зняты шэраг дакументальных і мультыплікацыйных фільмаў.
Асноўная тэма творчасці — лёс беларусаў, прадстаўнікоў розных пакаленняў, якія шукаюць сваё месца ў жыцці.
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь імя Кастуся Каліноўскага (2002) — за кнігу літаратурнай публіцыстыкі і рэцэнзій «Званыя і выбраныя» (1999) і публіцыстыку апошніх год[1].
- двойчы лаўрэат міжрэспубліканскага конкурсу (Беларусь, Літва, Латвія, Эстонія), уладальнік галоўнага прыза (прэміі) за лепшы твор публіцыстыкі «Дружба».
- Нацыянальная літаратурная прэмія ў намінацыі «Лепшы празаічны твор» за кнігу «І няма шляху чужога» (2015)[2],
- медаль Францыска Скарыны (2021)[3].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Кнігі
[правіць | правіць зыходнік]- На ўзмежку радасці : апавяданні / Уладзімір Саламаха. — Мінск : Мастац літ., 1980. — 141 с. — (Першая кніга празаіка).
- Заўтра ў дарогу : Аповесць і апавяданні/Уладзімір Саламаха. — Мн. : Мастац.літ., 1985. — 206 с.
- Кавалёк-лесавая былінка : Аповесць і апавяданні/Уладзімір Саламаха. — Мн. : Выд-ва ЦК КП Беларусі, 1988. — 143с. — (Б-ка часопіса «Маладосць»).
- Цяпло чужога сэрца : Аповесці, апавяданні/Уладзімір Саламаха. — Мн. : Мастац.літ., 1990. — 246 с.
- Прывід у скураным крэсле : Аповесці / Уладзімір Саламаха; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : Мастац.літ., 1994. — 320 с. ISBN 5-340-01296-4
- Апазнаецца асоба мужчыны… : Аповесці / Уладзімір Саламаха. — Мн. : Мастац. літ., 1998. — 380 с. ISBN 985-02-0217-3
- Напрадвесні : Аповесць, апавяданні, эсэ: Для сярэд. і ст. шк. узросту / Уладзімір Саламаха; [Маст. В. В. Дударэнка]. — Мн. : Юнацтва, 2001. — 189с. ISBN 985-05-0416-1
- Сусвет дабрыні : эсэ, артыкулы, дыялогі / Уладзімір Саламаха. — Мн.: Мастац. літ., 2005. — 285с. ISBN 985-02-0754-Х
- Там, дзе самота і радасці… : аповесці / Уладзімір Саламаха. — Мн. : Літ. і Мастац., 2010. — 238 с. ISBN 978-985-6941-30-9
- Утешь меня кривдой… : [повести и рассказы] / Владимир Саламаха. — Мн.: Харвест, 2010. — 332 с. — (Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі = Библиотека Союза писателей Беларуси). ISBN 978-985-16-8347-1
- Лица и Лик : повести / Владимир Саламаха. — Мн.: Літ. і Мастац., 2011. — 277с. — (Лімаўскі фальварак). ISBN 978-985-6994-04-6
Пад рэдакцыяй
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. Т. 6: Магілёўская вобласць, кн. 2 / [У. Дз. Будзько і інш.], Мн.: 2009. — 591 с. ISBN 978-985-11-0440-2
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Т. 7: Магілёўская вобласць, кн. 3 / [У. А. Бадакоў і інш.; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі], Мн.: 2009. — 540с. ISBN 978-985-11-0452-5
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 1 / [В. М. Князева і інш.; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі], Мн.: 2010. — 735 с. ISBN 978-985-11-0520-1
- Вялікае княства Літоўскае : ВКЛ: энцыклапедыя: у 2 т. / рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар), 2007―2010. . — Мн.: Беларуская энцыклапедыя — 3 т. ISBN 978-985-11-0392-4
- Природа Беларуси: энциклопедия: в 3 т. Т. 1: Земля и недра / [редколлегия: Т. В. Белова и др.], Мн.: 2009. — 461 с. ISBN 978-985-11-0472-3
- Природа Беларуси: энциклопедия: в 3 т. Т. 2: Климат и вода / [редколлегия: Т. В. Белова и др.], Мн.: 2010. — 503 с. ISBN 978-985-11-0515-7
- Регионы Беларуси: энциклопедия: в 7 т. / [редколлегия: Т. В. Белова (главный редактор) и др.] [Т.1]: Брестская область : в 2 кн., кн. 1: [А ― К], Мн.: 2009. — 518 с. ISBN 978-985-11-0464-8
- Энциклопедия для школьников и студентов: в 12 т. Т. 1: Информационное общество. XXI век / [под общей редакцией В. И. Стражева], Мн.: 2009. — 525 с. ISBN 978-985-11-0356-6
- Культура Беларусі: энцыклапедыя: [у 6 т.] / рэдкалегія: Т. У. Бялова (галоўны рэдактар) [і інш.] Т. 1: А ― Б , Мн.: 2010. — 703 с. ISBN 978-985-11-0496-9
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.04.2003 года № 170
- ↑ Яна Багданава. 6 авторов получили Первую национальную литературную премию (руск.). СБ. Беларусь сегодня (6 верасня 2015). Праверана 6 верасня 2015.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 жніўня 2021 года № 322 «Аб узнагароджанні»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзімір Саламаха // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
- Уладзімір Саламаха // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- Саламевіч І. У. Саламаха Уладзімір Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 99. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Гігевіч, Васіль. Словы і выразы — ад маці // «ЛіМ», 2019. 22 марта.
- Камейша, Казімір. Сонца яшчэ высока// «ЛіМ», 2009. 27 марта.
- Ладутько, Кирилл. Все дороги ведут к людям//«Литературная газета», 2018. 25-31 марта.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Владимир Саламаха. Лица и лик: Повесць.
- Владимир Саламаха. Юмор одно из проявлений интелекта Архівавана 10 снежня 2005.
- Владимир Саламаха. Будни и праздники белорусских энциклопедистов
- Саламаха У. П. на сайце Мaгілёўскай абласной бібліятэкi
- Татьяна УСКОВА. Разам справімся . СБ. Беларусь сегодня (11 верасня 2015).
- Нарадзіліся 24 красавіка
- Нарадзіліся ў 1949 годзе
- Нарадзіліся ў Кіраўскім раёне
- Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
- Супрацоўнікі часопіса «Маладосць»
- Супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»
- Супрацоўнікі часопіса «Вожык»
- Супрацоўнікі выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»
- Супрацоўнікі часопіса «Полымя»
- Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
- Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Публіцысты Беларусі
- Беларускамоўныя пісьменнікі