Уладзіслаў Ігнатавіч Стржэльчык
Уладзіслаў Ігнатавіч Стржэльчык | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 студзеня 1921[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 верасня 1995 (74 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Людміла Паўлаўна Шувалава[d] |
Прафесія | акцёр, тэатральны педагог |
Гады актыўнасці | 1938 — 1993 |
Тэатр |
|
Узнагароды | |
IMDb | ID 0835470 |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уладзіслаў Ігнатавіч Стржэ́льчык[3] (руск.: Владислав Игнатьевич Стржельчик; 31 студзеня 1921 — 11 верасня 1995) — расійскі савецкі акцёр тэатра і кіно, тэатральны педагог. Герой Сацыялістычнай Працы (1988), Заслужаны артыст РСФСР (1954), Народны артыст РСФСР (1965), Народны артыст СССР (1974).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Пецярбургу. Скончыў школу. У 1938 годзе паступіў у драматычную студыю Вялікага драматычнага тэатра імя М. Горкага (сучасны Вялікі драматычны тэатр імя Г. А. Таўстаногава) на курс Б. А. Бабачкіна і быў залічаны ў дапаможны склад акцёрскай трупы тэатра[4]. У 1940 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію[5]. Удзельнік Савецка-фінляндскай вайны[5]. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны Уладзіслаў Сржэльчык на фронце, у дзеючай арміі, а пасля пераведзены ў ансамбль Ленінградскай ваеннай акругі[4]. Пасля вайны ў 1946 годзе[4] вярнуўся ў Ленінград і працягваў навучанне ў студыі Вялікага драматычнага тэатра. Навучанне скончыў у 1947 годзе і быў залічаны ў асноўны склад акцёрскай трупы тэатра.
У 1959—1966[3] гадах У. І. Стржэльчык выкладаў у Ленінградскім інстытуце тэатра, музыкі і кінематаграфіі, у 1966—1969[3] гадах — у Леніградскім інстытуце культуры імя Н. К. Крупскай. Быў старшынёй Ленінградскага аддзялення Саюза тэатральных дзеячаў[4].
Памёр У. І. Стржэльчык 11 верасня 1995 года. Пахаваны ў Санкт-Пецярбургу на Літаратарскіх мастках Воўкаўскіх могілак.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У. І. Стржэльнік — майстар выразнага партрэта, высокай выканаўчай культуры[3]. Выдатныя знешнія дадзеныя героя-палюбоўніка, гучны голас, пластычнасць, шырокі жэст прынеслі яму велізарную папулярнасць у камедыях і драмах[6]. Дэбютаваў Вялікім драматычным тэатры імя М. Горкага ў 1946 годзе ў ролі Клаўдзіа ў спектаклі «Шмат шуму з нічога» У. Шэкспіра[4]. Выканаў шэраг роляў у тэатры (больш чым у 40 спектаклях<ref name="Культура">), зняўся ў мастацкіх фільмах і тэлевізійных спектаклях. Агучваў ролю імператара Мікалая ў фільме «Ферэнц Ліст — Мары кахання» (СССР, ВНР, 1970). Прымаў удзел у здымках дакументальных фільмаў «Перш за ўсё — тэатр» (1972), «Жыць, думаць, адчуваць, кахаць…» (1988).
Ролі ў тэатры
[правіць | правіць зыходнік]Цыганаў («Варвары» М. Горкага), Грэкаў («Ворагі» М. Горкага), Саламон («Цана» А. Мілера), Князь («Ханум» А. Цагарэлі), Гарадулін («На ўсякага мудраца хапае прастаты» А. Астроўскага), Фёдар («Пралог» А. Штэйна), Ганя Івалгін («Ідыёт» па раману Ф. М. Дастаеўскага), Райскі («Абрыў» паводле рамана Ф. М. Дастаеўскага), Кулагін («Тры сястры» А. П. Чэхава) Паскуале («Здані» Эдуарда дэ Філіпа), Акцёр («На дне» М. Горкага), Фларында Арэтузі («Слуга двух спадароў» Карла Гальдоні) і інш.
Ролі ў кіно
[правіць | правіць зыходнік]Начальнік цэха Міхаіл Аляксеевіч Зыбін («Побач з намі», 1950), мастак Кісцянскі («Гэта здарылася на Някрасаўскай», 1957), Грамека («Балтыйскае неба», 1961), Мікалай Мікалаевіч Мірза-Булат-Тугноўскі («Гранатавы бранзалет», 1964), Напалеон («Вайна і мір», 1967), генерал Кавалеўскі («Ад’ютант Яго правасхадзіцельства», 1969), атаман Дутаў («Канец атамана», 1970), Валянцін Крамаў («Адкрытая кніга», 1973), Фёдар Васільевіч Валіцкі («Блакада», 1974—1977), генерал Антонаў («Вызваленне Прагі», ЧССР, 1976), Карэтнікаў («Злачынства», 1976), генерал Антонаў («Фронт за лініяй фронту», 1976; «Фронт у тыле ворага», 1981), доктар Хайдэн («Еўрапейская гісторыя», 1984), генерал-губернатар («Справа Сухаво-Кабыліна», 1991), Уладзімір Святаславіч («Уладзімір Святы», 1993) і інш.
Ролі ў тэлевізійных спектаклях
[правіць | правіць зыходнік]Аляксей Грэкаў («Ворагі», 1953), князь («Зачараваны вандроўнік»,1963), палкоўнік Берг («Маёр Віхр», 1967), Мікалай I («Апошнія дні», 1968), Чаадаеў («Смерць Вазір-Мухтара» паводле Ю. Тынянава, 1969), Майкл Кембл («Фіеста» паводле рамана Э. Хэмінгуэя, 1971), былы супрацоўнік («31-ы аддзел», 1972), Ілля Артамонаў («Справа Артамонавых», 1981), Барні Кэшмэн («Апошні гарачы закаханы», 1989) і інш.
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]- Герой Сацыялістычнай Працы (1988)
- Заслужаны артыст РСФСР (1954)
- Народны артыст РСФСР (1965)
- Народны артыст СССР (1974)
- Дзяржаўная прэмія РСФСР імя братоў Васільевых (1971, за за ролю генерала Кавалеўскага ў серыяле « Ад’ютант Яго правасхадзіцельства»)
- Ордэн Леніна (1988)
- Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1981)
- Ордэн Айчыннай вайны II ступені (1985)
- Медаль «За абарону Ленінграда» (1943)
- Медаль «За баявыя заслугі» (1944)
- Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1946)
- Юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда»
- Прэмія Міжнароднага драматургічнага таварыства «За ўклад у развіццё драматычнага мастацтва, які пераадольвае міжнародныя бар’еры» (1989)[4]
- Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР (1991)
- Прэмія Мэрыі Санкт-Пецярбурга за ролю Паскуале ў спектаклі «Здані» (1995)[4]
- Вышэйшая тэатральная прэмія Санкт-Пецярбурга «Залаты сафіт» (1995, пасмяротна)[4]
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У 1997 годзе ў Санкт-Пецярбургу на доме, дзе жыў акцёр (вуліца Басейная, 47), была ўсталяваная мемарыяльная дошка. У 1998 годзе ў Санкт-Пецярбургу заснавана незалежная акцёрская прэмія імя У. І. Стржэльчыка, цырымонія ўручэння якой праходзіць кожны год 31 студзеня[4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Стржельчик Владислав Игнатьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Стржельчик Владислав Игнатьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
- ↑ а б в г БелЭн 2002.
- ↑ а б в г д е ё ж з Стржельчик Владислав Игнатьевич (руск.) (Праверана 28 мая 2023) // Сайт ВДТ імя Г. А. Таўстаногава
- ↑ а б Владислав Стржельчик (руск.) (Праверана 28 мая 2023) // Культура. РФ
- ↑ БРЭ 2004—2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Стржэ́льнік Уладзіслаў Ігнатавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 204-205. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Кино: Энциклопедический словарь. / Гл. ред. С. И. Юткевич; Редкол.: Ю. С. Афанасьев, В. Е. Баскаков, И. В. Вайсфельд и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. (руск.)
- СТРЖЕ́ЛЬЧИК Владислав Игнатьевич // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
- Стржельчик Владислав Игнатьевич // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Владислав Стржельчик (руск.) (Праверана 28 мая 2023) // Культура. РФ
- Владислав Стржельчик // КИНО-ТЕАТР.Ру (руск.) (Праверана 28 мая 2023)
- Стржельчик Владислав Игнатьевич (руск.) (Праверана 28 мая 2023) // Сайт Вялікага драматычнага тэатра імя Г. А. Таўстаногава
- Стржельник Владислав Игнатьевич // Актёры советского и российского кино (RUSactors.ru) (руск.) (Праверана 28 мая 2023)
- Кружнов Ю. Н. Стржельник Владислав Игнатьевич Архівавана 28 мая 2023. (руск.) (Праверана 28 мая 2023) // Интернэт-партал «Энциклопедия Санкт-Петербурга»
- Виктор Кутуркин Золотая эпоха БДТ. Вспоминая Стржельчика // Проза. Ру (руск.) (Праверана 28 мая 2023)
- Нарадзіліся 31 студзеня
- Нарадзіліся ў 1921 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 11 верасня
- Памерлі ў 1995 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя на Літаратарскіх мастках
- Выкладчыкі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага інстытута культуры
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 250-годдзя Ленінграда»
- Народныя артысты СССР
- Народныя артысты РСФСР
- Заслужаныя артысты РСФСР
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя братоў Васільевых
- Асобы
- Кінаакцёры СССР
- Кінаакцёры Расіі
- Акцёры тэатра СССР
- Акцёры тэатра Расіі
- Тэатральныя педагогі СССР
- Тэатральныя педагогі Расіі
- Выкладчыкі Расійскага дзяржаўнага інстытута сцэнічных мастацтваў
- Удзельнікі савецка-фінскай вайны
- Памерлі ад раку мозгу