Фабіян Абрантовіч
Фабіян Абрантовіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Царква | Расійская грэкакаталіцкая царква | ||||||
Пераемнік | экзарх Андрэй Цікота | ||||||
|
|||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, палітык | ||||||
Месца працы | |||||||
Нараджэнне |
14 верасня 1884 |
||||||
Смерць |
2 студзеня 1946 (61 год) |
||||||
Прыняцце свяшчэннага сану | 11 лістапада 1908 | ||||||
Творы ў Вікікрыніцах | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фабіян Янавіч Абрантовіч (14 верасня 1884, засценак Вераскоўшчына, Навагрудскі павет — 2 студзеня 1946, Масква; Псеўданімы: Фабіч (Fabič)) — каталіцкі манах-марыянін і святар усходняга абраду, прэлат Мінскай і Пінскай капітул, архімандрыт, місіянер, рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч, педагог. Доктар філасофіі (Каталіцкі ўніверсітэт у Лёвене), магістр тэалогіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з мяшчанскай сям’і Яна і Юліі (дзявоч. Кашыц), жыхароў Навагрудка. Скончыў Навагрудскае гарадское вучылішча, потым Магілёўскую духоўную каталіцкую семінарыю ў Пецярбургу[1]; пасля яе заканчэння паступіў у Мітрапалітальную духоўную каталіцкую акадэмію (1906). Працягваў вучобу ў Каталіцкім універсітэце ў г. Лёвен (1912—1914), дзе абараніў доктарскую дысертацыю па філасофіі. Жыў у Пецярбургу (да 1912 і з 1914), Лёвене (1912—1914), Мінску (з 1918), Польшчы (да 1929 і з лета 1939), Маньчжурыі (1929—1938).
Пасвячоны ў святары (9.11.1908). Быў камандзіраваны Адміністратарам Магілёўскай архідыяцэзіі біскупам Э. Ропам у Мінск[2] (30.4.1918). З 1926 г. — у ордэне айцоў марыянаў у Друі. Узначальваў каталіцкую місію ўсходняга абраду ў Маньчжурыі і Кітаі (1929—1938). Удзельнічаў у пасяджэннях Генеральнай капітулы марыянаў у Рыме.
У канцы верасня 1939 быў арыштаваны савецкімі органамі бяспекі і больш за 5 гадоў правёў у зняволенні. Памёр ад катаванняў у Бутырскай турме. Месца пахавання невядомае.
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У беларускім руху
[правіць | правіць зыходнік]З беларускім нацыянальна-рэлігійным рухам звязаны з часоў вучобы ў Пецярбургу; уваходзіў у культурна-асветны гурток беларусаў-клерыкаў. Адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў 1-га з’езда беларускіх каталіцкіх святароў (Мінск, 24—25.5.1917), дзе выступіў з рэфератам «Справа прасьветная». Член саюза ксяндзоў-беларусаў. Разам з Л. Хвецькам заснаваў Хрысціянскую дэмакратычную злучнасць, быў адным з яе кіраўнікоў у Мінску. Шырока выступаў у беларускіх перыядычных рэлігійных выданнях («Крыніца», 1917—1920, Петраград—Мінск—Вільня; «Хрысціянская думка», 1928—1929, Вільня).
Член Рады Часовага Беларускага нацыянальнага камітэта ў Мінску (з верасня 1919). Уваходзіў у склад дэлегацыі беларускіх дзеячаў, якую 19.9.1919 прыняў у Мінску Ю. Пілсудскі. Планавалася, што ў Міністэрстве замежных спраў Беларускай Народнай Рэспублікі атрымае пасаду кіраўніка Місіі ў Рыме.
У педагогіцы
[правіць | правіць зыходнік]Выкладаў Закон Божы ў пецярбургскіх навучальных установах (Імператарскае вучылішча правазнаўства, Імператарскае камерцыйнае вучылішча, Кадэцкі корпус імператара Аляксандра II, Марыінскі і Паўлаўскі інстытуты). Законавучыцель прыватнай мужчынскай гімназіі пры рымска-каталіцкім касцёле Св. Кацярыны ў Пецярбургу (з 9.12.1910). Прафесар духоўнай каталіцкай семінарыі ў Петраградзе (1.9.1914), дзе выкладаў філасофію, сацыялогію i спевы. Адначасова выконваў абавязкі законавучыцеля ў Петраградскай Канстанцінаўскай жаночай гімназіі пры Імператарскім жаночым інстытуце. Пазней выкладаў Закон Божы ў 12-й Петраградскай гімназіі.
Абраны рэктарам Мінскай духоўнай каталіцкай семінарыі[3], пасля яе эвакуацыі ў Навагрудак і пазней у Пінск — яе выкладчык.
Ацэнкі
[правіць | правіць зыходнік]Адзін з ідэолагаў і заснавальнікаў беларускага хрысціянскага руху XX ст., тэарэтык і практык беларускага ўніяцтва.[1]
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]У снежні 1920 года Янка Купала захварэў на перытаніт, у цяжкім стане знаходзіўся ў шпіталі на працягу трох мясяцаў. У гэты перыяд менавіта Фабіян Абрантовіч забяспечыў дапамогу і належны нагляд за хворым паэтам. Па словах самога Купалы :
«... быць бы мне на тым свеце. Хіба дзякуючы добраму нагляду, галоўным чынам, нагляду рэктара былой Мінскай духоўнай семінарыі Абрамовіча[4] я не пайшоў да Абрагама на куфаль піва.»[5]
Зноскі
- ↑ а б Гарбінскі…
- ↑ «Для проведения духовных треб местным католикам».
- ↑ Пры падтрымцы біскупа C. Лазінскага, ініцыятара яе адкрыцця.
- ↑ Ф. Абрантовіча
- ↑ Янка Купала . Поўны збор твораў: у 9 т. — Т. 9. Кн. 1. Пераклады; Эпісталярная спадчына; Дарчыя надпісы; Расейска-беларускі слоўнік; Калектыўнае; Службовыя і асабістыя дакументы; Дадатак. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2003. — С. 259. — 686 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 39. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — С. 20. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
- Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — С. 25. — 704 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0496-9.
- Абрантовіч Фабіян // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 9. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Рэлігія і царква на Беларусі. Энцыклапедычны даведнік // Мінск, Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2001. — С. 8. — 365 с. — 3000 экз. — ISBN 985-11-0220-2.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Гарбінскі Ю. Беларускія рэлігійныя дзеячы XX стагоддзя. — Мінск-Мюнхен, 1999.
- Уладзімер Калупаеў. Беларускія місіянэры ў Кітаі // Запісы 37. New York — Miensk: Беларускі інстытут навукі й мастацтва, 2014. — С. 645—650.
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай Рымска-каталіцкай семінарыі
- Выпускнікі Імператарскай Рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі
- Выпускнікі Лёвенскага каталіцкага ўніверсітэта (да падзелу)
- Выкладчыкі Пінскай вышэйшай духоўнай семінарыі
- Нарадзіліся 14 верасня
- Нарадзіліся ў 1884 годзе
- Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 2 студзеня
- Памерлі ў 1946 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Асобы
- Постаці беларускага каталіцтва
- Постаці беларускага ўсходняга каталіцтва
- Каталіцкія святары
- Каталіцкія манахі
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Памерлі ў месцах пазбаўлення волі
- Расійская грэкакаталіцкая царква
- Памерлі ў турмах Расіі