Перайсці да зместу

Флавіа Коты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Флавіа Коты
італ.: Flavio Cotti
член Федэральнага савета Швейцарыі[d]
1 студзеня 1987 — 30 красавіка 1999
член Нацыянальнага савета Швейцарыі[d]
1 снежня 1983 — 10 снежня 1986
прэзідэнт Швейцарыі[d]
1 студзеня 1991 — 31 снежня 1991
Папярэднік Арнольд Колер
Пераемнік Рэнэ Фельбер
прэзідэнт Швейцарыі[d]
1 студзеня 1998 — 31 снежня 1998
Папярэднік Арнольд Колер
Пераемнік Рут Дрэйфус

Нараджэнне 18 кастрычніка 1939(1939-10-18)[1][2]
Смерць 16 снежня 2020(2020-12-16)[4][5] (81 год)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітыка[7]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Флавіа Коты (італ.: Flavio Cotti; 18 кастрычніка 1939, Муральта, кантон Тычына, Швейцарыя — 16 снежня 2020) — швейцарскі юрыст, палітык, прэзідэнт.

Флавіа Коці наведваў школу ў Асконе, затым бенедыктынскую школу ў Зарнене. Вышэйшую адукацыю атрымаў ва ўніверсітэце Фрыбура, скончыўшы юрыдычны факультэт.

Пасля заканчэння ўніверсітэта Коты працаваў адвакатам і натарыусам у Лакарна. У 1964 годзе абраны ў гарадскі савет Лакарна, а праз тры гады ў Вялікі савет кантона Тычына. У абодвух саветах сядзеў да 1975 года, калі ўвайшоў ва ўрад кантона і ўзначальваў у ім дэпартаменты эканомікі, юстыцыі, ваенны і ўнутраных спраў. У 1977—1978 і 1981—1982 гадах узначальваў Кантанальны савет Тычына. З 1983 па 1986 год быў членам Нацыянальнага савета Швейцарыі.

У 1981—1984 гадах узначальваў Хрысціянска-дэмакратычную народную партыю кантона Тычына, а ў 1984—1986 гадах — Швейцарыі.

10 снежня 1986 года Флавіа Коты абраны ў Федэральны савет Швейцарыі. З 10 снежня 1986 года па 30 красавіка 1999 года — член Федэральнага савета Швейцарыі. З 1 студзеня 1987 года па 31 снежня 1993 года — кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў Швейцарыі. З 1 красавіка 1994 года па 30 красавіка 1999 года — кіраўнік Міністэрства замежных спраў Швейцарыі. На гэтай пасадзе ўпершыню старшыняваў як прадстаўнік Швейцарыі ў АБСЕ (1996 год). У 1990, 1997 гадах — віцэ-прэзідэнт Швейцарыі. У 1991, 1998 гадах — прэзідэнт Швейцарыі.

Зноскі