Перайсці да зместу

Францішак Купка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Францішак Купка
чэшск.: František Kupka
Фатаграфія
Дата нараджэння 23 верасня 1871(1871-09-23)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 чэрвеня 1957(1957-06-24)[2][5][…] (85 гадоў) ці 21 чэрвеня 1957(1957-06-21)[6] (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, графічны дызайнер, выкладчык універсітэта, рысавальнік, ілюстратар, графік, настаўнік, Czechoslovak legionary
Месца працы
Жанр абстракцыянізм
Вучоба
Мастацкі кірунак арфізм[d], сімвалізм і абстракцыянізм
Заступнікі Jindřich Waldes[d]
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Францішак Ку́пка (чэшск.: František Kupka, французскі псеўданім Поль Рэнья́р (фр.: Paul Regnard); 23 верасня 1871, Опачна, Багемія — 24 чэрвеня 1957) — чэшскі жывапісец; адзін з заснавальнікаў абстрактнага мастацтва.

Дом Купкі ў Опачне

Вучыўся ў 18881891 гадах Пражскай акадэміі мастацтваў, у 18911895 у Венскай акадэміі мастацтваў. З 1895 года ў Парыжы, з 1906 года ў Пюто (Францыя).

з 1919 года прафесар Акадэміі мастацтваў у Празе. З 1931 года член аб’яднання «Абстракцыя — творчасць».

У ранні перыяд пісаў карціны ў духу імпрэсіянізму («Бібліяфіл»), сімвалізму («Недавер, або Чорны ідал», 1903), экспрэсіянізму («Архаічная», 1910). Пазней звярнуўся да абстрактных кампазіцый і т.зв. арфізму (тэрмін уведзены Т. Апалінэрам для абазначэння жывапісу, які перадае дынаміку рухаў і музычных рытмаў праз спалучэнні чыстых моцных тонаў і перасячэнне крывалінейных паверхняў).

Сярод твораў: «Клавішы раяля — возера», «Першы крок» (абодва 1909), «Жонка мастака сярод вертыкаляў» (19101911), «Чырвоныя і сінія дыскі» (1911), «Аморфа, двухколерная фуга» і «Дыскі Ньютана». Эцюд да двухкаляровай фугі (абодва 19111912), «Вертыкальныя чырвоныя і сінія планы», «Філасофская архітэктура» (абодва 1913), «Тры сінія, тры чырвоныя» (19131957), «Механізм» (1920), «Абстрактны жывапіс» (1931), «Аўтаномны белы» (19511952) і інш. Аўтар ілюстрацый да «Чалавека і зямлі» Э. Рэклю (1904—Об), «Гімна гімнаў» і «Эрыніяў» Л. дэ Ліля (19051909), «Лісістраты  (руск.)» Арыстафана (1906), «Праметэя» Эсхіла (1911), шэрагу малюнкаў, тэарэтычнай працы «Творчасць у пластычных мастацтвах» (1923).

Зноскі

  1. Frantz Kupka
  2. а б František or Frank, Franz, Francis KupkaOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  3. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  4. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  5. Frantisek Kupka // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. regional database of the Research Library in Hradec Králové Праверана 2 мая 2024.
  7. http://is.muni.cz/th/184132/pedf_b/Bakalarska_prace__B._Jaklova.txt
  8. František Kupka se vrátí do Česka. Jeho urna bude převezena z Paříže — 2012. Праверана 23 жніўня 2023.