Перайсці да зместу

Фунт Вострава Мэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фунт Вострава Мэн
Коды і сімвалы
Сімвалы IM£
Эмісія і выраб монет і банкнот
Эмісійны цэнтр (рэгулятар) Isle of Man Bank[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фунт Вострава Мэн (мэнск.: Punt Manninagh, англ.: Manx pound) — грашовая адзінка Вялікабрытаніі і вострава Мэн. Выпускаюцца урадам вострава Мэн. 1 Мэнскі фунт = 100 пенсаў. Сімвал: £ (лац.: Libra — Мэнскі фунт), банкаўскі код: IMP (Isle of Men Pound). У звароце знаходзяцца банкноты ў 1, 5, 10, 20, 50 фунтаў; манеты ў 1, 2, 5, 10, 20, 50 пенсаў, 1, 2, 5 фунтаў.

Першыя манеты вострава Мэн былі выпушчаныя у 1668 годзе купцом з Дугласа Джонам Мюрэем, яны былі роўныя брытанскім аналагам. Пенсы Мюрэя сталі Законным плацежным сродкам ў 1679 г. па рашэнні Тынвальда разам з манетамі Брытаніі. На пенсах Мюрэя ўпершыню з’явіўся трыскеліён і нацыянальны дэвіз: Quocunque Gesseris Stabit, які ў пачатку XVIII стагоддзя быў зменены на Quocunque Jeceris Stabit (Як ні кінеш, будзе стаяць).