Фёдар Аляксеевіч Малышаў
Фёдар Аляксеевіч Малышаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 красавіка 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 мая 2005 (91 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Партызаны |
Гады службы | 1942—1945 |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Фёдар Аляксеевіч Малышаў (1914—2005) — капітан Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, партызан Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Фёдар Малышаў нарадзіўся 20 красавіка 1914 года ў вёсцы Заполле (цяпер — у межах вёскі Камаровічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі). Пасля заканчэння Мінскага політэхнічнага інстытута працаваў інжынерам на торфапрадпрыемстве. Неўзабаве пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны апынуўся ў акупацыі, вярнуўся ў родную вёску. Разам са сваімі братамі ўступіў у партызанскі атрад. Актыўна займаўся дыверсійнай дзейнасцю з ліпеня 1942 года, з лістапада таго ж года камандаваў дыверсійнай групай 78-га атрада 125-й Капаткевіцкай партызанскай брыгады[1].
Пад кіраўніцтвам Малышава група правяла вялікую колькасць дыверсійных акцый, пусціўшы пад адкос 19 варожых эшалонаў з баявой тэхнікай і жывой сілай[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 жніўня 1944 года за «ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў барацьбе супраць нямецкіх захопнікаў у тыле праціўніка і паказаныя пры гэтым адвагу і геройства» капітан Фёдар Малышаў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка»[1].
Пасля вайны Малышаў працаваў у Міністэрстве паліўнай прамысловасці Беларускай ССР, загадваў тарфяной лабараторыzq, кандыдат тэхнічных навук. Пражываў у Мінску. Памёр 1 мая 2005 года, пахаваны на Усходніх могілках Мінска[1].
Быў таксама ўзнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 1-й ступені і «Знак Пашаны», беларускім ордэнам «За службу Радзіме» 3-й ступені, шэрагам медалёў[1].
У гонар Малышава названая сярэдняя школа № 48 у Мінску[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д е Фёдар Аляксеевіч Малышаў на сайце «Героі краіны»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
- Люди легенд. Выпуск 2. М., 1966.
- Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.
- Нарадзіліся 20 красавіка
- Нарадзіліся ў 1914 годзе
- Нарадзіліся ў Мазырскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 1 мая
- Памерлі ў 2005 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» III ступені
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём Жукава
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Асобы
- Кандыдаты тэхнічных навук
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Члены КПСС
- Нарадзіліся ў Петрыкаўскім раёне