Фіна-саамскія мовы
фіна-саамская моўная група | |
---|---|
Таксон |
|
Арэал | поўнач Фенаскандыі, Балтыя |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Склад | |
саамскія мовы, прыбалтыйска-фінскія мовы | |
Коды моўнай групы | |
ISO 639-2 | — |
ISO 639-5 | — |
Фі́на-саа́мскія мовы — гіпотэза, што прадстаўляе з сябе магчымасць выяўлення падгрупы ўнутры фіна-ўгорскай галіны ўральскай моўнай сям’і. Паводле гэта гіпотэзы прыбалтыйска-фінскія мовы і саамскія мовы злучаюцца ў фіна-саамскую падгрупу фіна-ўгорскай галіны ўральскіх моў. Гіпатэтычная група ўключае ў сябе дваццаць дзве мовы.
Гіпотэза моўнай падгрупы фіна-саамскіх моў не ўсімі прызнаецца рэальна існай[1].
Прапанаваная гіпотэза ўключае «паўночна-заходнюю» групу фіна-ўгорскай моўнай галіны, ахопліваючы не толькі прыбалтыйска-фінскія і саамскія мовы, але і мёртвыя мовы поўначы еўрапейскай часткі Расіі, якія прасочваюцца перадусім у якасці субстрату, асабліва ў тапаніміцы[2][3].
Аргументы
[правіць | правіць зыходнік]Пры працэсе аднаўлення гіпатэтычнай фіна-саамскай протамовы (прамовы; таксама вядомая як ранняя прота-фінская), паўстай бачнай меркаваная фаналагічная ідэнтычнасць з іншымі этапамі развіцця фіна-ўгорскіх моў, такімі як прота-фіна-волжская, прота-фіна-ўгорская і нават прота-ўральская мовы[4].
Існуе шэраг прыкметных рысаў, уласцівых для ўсіх фіна-саамскіх моў, аднак ніводная з іх не сведчыць на карысць бясспрэчнага адзінства гэтай моўнай групы.
Першай з іх з'яўляецца наяўнасць градацыі зычных, што знаходзіцца ва ўсіх мовах групы (апроч памежных моў групы, прыкладам ліўскай, вепскай, паўднёвасаамскай мовы). Дадзеная градацыя таксама адсочваецца ў мовах з далёкім сваяцтвам — напрыклад, нганасанскай (самадыйская моўная група). З'яўляецца спрэчным пытанне таго, ці ёсць гэтая з'ява самастойнай рысай у фіна-саамскіх і нганасанскай мовах, альбо незалежнай для прыбалтыйска-фінскіх, саамскіх і нганасанскай моў. Між тым, нават у выпадку, калі градацыя зычных для прыбалтыйска-фінскіх і саамскіх моў з'яўляецца звязанай з'явай, застаецца спрэчным, ці ёсць гэта агульнай спадчынай, ці познім кантактным уздзеяннем[5].
Кантрастыўная прысутнасць закругленых галосных пасля першага складу (нетыповае для ўральскіх моў увогуле) таксама адшукваецца ў прыбалтыйска-фінскіх і саамскіх (і зноў у самадыйскіх) мовах. Гэты факт таксама прадстаўляўся як пазнейшы кантактны ўплыў (грунтуючыся на параўнанні, напрыклад, прыбалтыйска-фінскага *enoj і саамскага *eanoj (дзядзька па маці), дзе выключна прыбалтыйска-фінскі пераход *aj > *oj быў, меркавана, запазычаны саамскімі мовамі). Існуе таксама значнае разыходжанне між мовамі (як паміж дзвюма сем'ямі, так і між імі самымі), у якіх пэўныя словы таксама змяшчаюць закругленыя галосныя[6].
Страта першапачатковага *w перад кароткімі закругленымі галоснымі таксама была прапанавана як агульная рыса, але з контрпрыкладамі, напрыклад, эстонскім võtta- (з наяўнасцю *w), што захавана як чарговы рэфлекс /ʋ/ у сувязі з развіццём *o у /ɤ/ і што сведчыць аб расколе паміж прыбалтыйска-фінскімі і саамскімі мовамі, а таксама і паўночнымі і паўднёвымі прыбалтыйска-фінскімі мовамі (напрыклад, фінскае otta-)[7].
Марфалагічныя асаблівасці, агульныя для прыбалтыйска-фінскіх і саамскіх моў, таксама разглядаліся як альбо агульная ўральская спадчына, альбо самастойная інавацыя[8].
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Гіпатэтычна
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Salminen, Tapani 2002: Problems in the taxonomy of the Uralic languages in the light of modern comparative studies. http://www.helsinki.fi/~tasalmin/kuzn.html
- ↑ Helimski, Eugene. The «Northwestern» group of Finno-Ugric languages and its heritage in the place names and substratum vocabulary of the Russian North. — 2006.
- ↑ Nuorluoto, Juhani. The Slavicization of the Russian North (Slavica Helsingiensia 27). — Хельсінкі: Department of Slavonic and Baltic Languages and Literatures, 2006. — С. 109–127. — ISBN 978-952-10-2852-6.
- ↑ Itkonen, Terho. Reflections on pre-Uralic and the "Saami-Finnic protolanguage. Finnisch-ugrische Forschungen 54. — 1997. — ISBN ISSN 0355-1253.
- ↑ Там жа (Itkonen, Terho Reflections on pre-Uralic and the "Saami-Finnic protolanguage. Finnisch-ugrische Forschungen 54.).
- ↑ Там жа (Itkonen, Terho Reflections on pre-Uralic and the "Saami-Finnic protolanguage. Finnisch-ugrische Forschungen 54.).
- ↑ Там жа (Itkonen, Terho Reflections on pre-Uralic and the "Saami-Finnic protolanguage. Finnisch-ugrische Forschungen 54.).
- ↑ Там жа (Itkonen, Terho Reflections on pre-Uralic and the "Saami-Finnic protolanguage. Finnisch-ugrische Forschungen 54.).