Паўднёваэстонская мова
| Паўднёваэстонская мова | |
|---|---|
| | |
| Саманазва | lõunaeesti kiil |
| Краіны | Эстонія, Расія, Латвія |
| Агульная колькасць носьбітаў | 80 000 |
| Статус | ёсць пагроза знікнення[d] |
| Класіфікацыя | |
| Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
| Пісьменнасць | лацінка |
| Моўныя коды | |
| ISO 639-1 | — |
| ISO 639-2 | fiu |
| ISO 639-3 | est |
| Ethnologue | vro |
| LINGUIST List | ekk-sou |
| ELCat | 2998 |
| Glottolog | sout2679 |
Паўднёваэстонскія дыялекты, або паўднёваэстонская мова — дыялектная група, на гаворках якой размаўляюць эстонцы на поўдні Эстоніі (Вырумаа, Тартумаа, Пылвамаа, Валгамаа, Вільяндзімаа). Традыцыйна лічыцца дыялектам у складзе эстонскай мовы, але ў нашыя часы ўсё часцей лічыцца асобнай эстонскай мовай.
Межы паміж паўночнаэстонскімі і паўднёваэстонскімі гаворкамі праходзяць па рацэ Эмайыгі і паўночным беразе возера Выртс’ярв.
Уключае ў сябе гаворкі выру, сету, тарту, мулгі, лудзінскія і краснагародскія дыялекты.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
У 17—19 стагоддзях літаратура паўднёвай Эстоніі развівалася на аснове тартускіх і паўночнавырускіх гаворак. У канцы 17 стагоддзя быў выдадзены пераклад на гэту мову Новага Запавету.
У канцы 19 стагоддзя паўднёваэстонскія гаворкі выйшлі з ужытку з-за пранікнення ў Эстонію праваліберальных ідэй, згодна з якімі ў краіне мае быць адзіная дзяржаўная нацыянальная мова. З 1980-х гадоў ідзе актыўнае адраджэнне мовы, існуе вырускі інстытут[1].
Прыклад мовы
[правіць | правіць зыходнік]Па-эстонску: Kõik inimesed sünnivad vabadena ja võrdsetena oma väärikuselt ja õigustelt. Neile on antud mõistus ja südametunnistus ja nende suhtumist üksteisesse peab kandma vendluse vaim.
Па-паўднёваэстонску: Kõik inemiseq sünnüseq avvo ja õiguisi poolõst ütesugumaidsis. Näile om annõt mudsu ja süämetunnistus ja nä piät ütstõõsõga vele muudu läbi käümä.
Па-беларуску: Усе людзі нараджаюцца вольнымі і роўнымі ў сваёй годнасці і правах. Яны надзелены розумам і сумленнем і павінны ставіцца адзін да аднаго ў духу братэрства.
Зноскі
- ↑ Võro Instituut (англ.), (эст.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх- Language Policy in Estonia Архівавана 16 лютага 2012. (англ.)
- На поддержку языка и культуры Южной Эстонии выделено 2 миллиона крон (на русском и эстонском языках) // Finugor.ru Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)