Прыбалтыйска-фінскія мовы
Прыбалтыйска-фінская | |
---|---|
![]() | |
Таксон | падгрупа |
Арэал | Прыбалтыка |
Колькасць носьбітаў | 7 млн |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Склад | |
— | |
Коды моўнай групы | |
ISO 639-2 | — |
ISO 639-5 | — |

Прыбалты́йска-фі́нскія мовы — група роднасных моў у складзе фіна-волскай групы фіна-ўгорскай галіны ўральскай моўнай сям'і, на якіх размаўляюць фіна-ўгорскія народы, што пражываюць на паўночным узбярэжжы Балтыйскага мора, а таксама ў некаторых іншых навакольных рэгіёнах.
На прыбалтыйска-фінскіх мовах увогуле размаўляе прыкладна 7 млн чалавек.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Развіццё прыбалтыйска-фінскіх моў пачынаецца прыкладна ў раёне 1500—1000 гадоў да н.э., калі агульная протафіна-саамская мова падзялілася на протасаамскую і протапрыбалтыйска-фінскую.
Існуюць меркаванні, паводле якіх протапрыбалтыйска-фінская мова пазней падзялілася на тры гаворкі — паўднёвую, на якой размаўляла фіна-ўгорскае насельніцтва Эстоніі і паўночнай Латвіі, паўночную, на якой размаўлялі на тэрыторыі сучаснай Фінляндыі і ўсходнюю, носьбіты якой жылі ў ваколіцах возера Ладага.
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Прыбалтыйска-фінскія мовы знаходзяцца ўнутры фіна-волскай групы фіна-пермскай падгаліны фіна-ўгорскай галіны ўральскіх моў. Найбольш блізкімі да прыбалтыйска-фінскіх моў з'яўляюцца саамскія мовы, але некаторымі вучонымі гэтая блізкасць аспрэчваецца[1].
Унутры прыбалтыйска-фінскія мовы падзяляюцца на 3 групоўкі: паўднёвую, паўночную і ўсходнюю.
Калі паказваць схематычна, то класіфікацыя прыбалтыйска-фінскіх моў адносна ўральскіх выглядае наступным чынам.
- Уральскія мовы
- Фіна-ўгорская галіна
- Фіна-пермская падгаліна
- Фіна-волжскія мовы
- Прыбалтыйска-фінскія мовы
- Паўднёвая група
- Водская мова
- Ліўская мова
- Паўднёваэстонская мова
- Выруская мова
- Гаворкі мулгі, сету, тарту, а таксама паўднёваэстонскія гаворкі Лудзы і Краснагародскага
- Эстонская мова
- Паўночная група
- Усходняя група
- Паўднёвая група
- Прыбалтыйска-фінскія мовы
- Фіна-волжскія мовы
- Фіна-пермская падгаліна
- Фіна-ўгорская галіна
Асноўная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Пісьменнасць
[правіць | правіць зыходнік]
Першай пісьменнасцю, якая была ўжыта для прыбалтыйска-фінскіх моў, можна лічыць кірыліцу: найстаражытнейшы помнік гэтых моў — наўгародская берасцяная грамата № 292 , якая датуецца прыкладна палавінай XIII ст. Гэты тэкст быў напісаны кірыліцай і ўяўляў з сябе замову ад нячысцікаў.
Арыгінальны тэкст
- юмолануолиїнимижи
ноулисѣханолиомобоу
юмоласоудьнииохови
Прыкладны пераклад
- Страла бога з дзясяткамі імёнаў
Божая гэта страла
Чыніць божы суд
Водская мова
[правіць | правіць зыходнік]Зараз нешматлікімі энтузіястамі, што займаюцца пашырэннем мовы, ужываецца лацінскі алфавіт. Да гэтага часу паміж імі не заканчваюцца спрэчкі наконт абазначэння зычнага гука /t͡ʃ/, які ў розных аўтараў абазначаецца па-рознаму: tš/c. Афіцыйна зацверджаная сістэма арфаграфіі для мовы адсутнічае.
У 1930-х гадах воддзю па паходжанні лінгвістам Дзмітрыем Цвятковым быў распрацаваны кірылічны алфавіт, але ён не стаў папулярным.
У нашыя часы водскі алфавіт з'яўляецца падобным на алфавіты іншых прыбалтыйска-фінскіх моў. Ужываюцца дыграфы са знакам апостраф.
Сучасны выгляд водскага алфавіта.
A a | B b | C c | D d | D' ď | E e |
F f | G g | H h | I i | J j | K k |
L l | L' l' | M m | N n | N' n' | O o |
P p | R r | R' r' | S s | Š š | S' s' |
T t | T' ť | U u | V v | Z z | Z' z' |
Ž ž | Õ õ | Ä ä | Ö ö | Ü ü |
Вепская мова
[правіць | правіць зыходнік]Першыя працы па стварэнні літаратурнага стандарту і арфаграфіі мовы пачаліся ў 1930 гадах. Ужо ў тыя часы вепская пісьменнасць засноўвалася на лацінскай графіцы. У 1937 годзе алфавіт быў пераведзены на кірыліцу, але ў наш час на практыцы ён ужываецца вельмі рэдка.
У наш час вепская пісьмовасць таксама засноўваецца на лацінскім алфавіце, але сённяшні алфавіт адрозніваецца ад алфавіта 1930 гадоў.
Сучасны вепскі алфавіт.
A a | B b | C c | Č č | D d | E e | F f | G g |
H h | I i | J j | K k | L l | M m | N n | O o |
P p | R r | S s | Š š | Z z | Ž ž | T t | U u |
V v | Ü ü | Ä ä | Ö ö | ’ |
Іжорская мова
[правіць | правіць зыходнік]Першая пісьменнасць для іжорскай мовы была створана ў 1932 годзе і мела лацінскую аснову. Раней мова была бяспісьменнай. У гэты час вялося актыўнае выданне літаратуры па-іжорску, а ў месцах кампактнага пражывання іжоры частка афіцыйнага дакументаабароту таксама вялася па-іжорску.
У 1936 годзе алфавіт рэфармаваны, а ў 1938 годзе іжорскамоўнае выдавецтва, іжорскамоўная адукацыя і іжорскія нацыянальныя сельсаветы былі скасаваны.
Сучасны іжорскі алфавіт.
A a | B b | C c | D d | E e | F f |
G g | H h | I i | J j | K k | L l |
M m | N n | O o | P p | R r | S s |
Š š | T t | U u | V v | Y y | Z z |
Ž ž | Ä ä | Ö ö |
Карэльскія мовы
[правіць | правіць зыходнік]Як адзначалася вышэй, першым узорам ужывання пісьма для карэльскіх моў з'яўляецца наўгародская берасцяная грамата № 292. Да ХІХ ст. кнігавыданне на карэльскай мове практычна не вялося, пакуль у 1820 годзе кірылічным шрыфтам не было выдадзена Евангелле паводле Мацвея. У гэтыя часы не існавала адзінага літаратурнага стандарту і арфаграфіі мовы, у выніку чаго алфавіты розных выданняў адрозніваліся адзін ад аднаго. У савецкія часы, у 1931 годзе для карэльскай мовы быў створаны лацінскі алфавіт, але ў 1937 годзе ён быў зноў пераведзены на кірылічную аснову. У нашыя часы афіцыйна зацверджаны карэльскі алфавіт, заснаваны на лацінскай графіцы[2].
Сучасны карэльскі алфавіт.
A a | B b | C c | Č č | D d | E e | F f | G g |
H h | I i | J j | K k | L l | M m | N n | |
O o | P p | R r | S s | Š š | Z z | Ž ž | |
T t | U u | V v | Y y | Ä ä | Ö ö | ' |
Ліўская мова
[правіць | правіць зыходнік]Алфавіт ліўскай мовы заснаваны на лацініцы і змяшчае ў сабе элементы латышскага і эстонскага алфавіта. У 2005 годзе былі зацверджаны правілы ліўскай арфаграфіі.
Сучасны ліўскі алфавіт.
А а | Ā ā | Ä ä | Ǟ ǟ | B b | D d | Ḑ ḑ |
E e | Ē ē | F f | G g | H h | I i | Ī ī |
J j | K k | L l | Ļ ļ | M m | N n | Ņ ņ |
O o | Ō ō | Ȯ ȯ | Ȱ ȱ | Ö ö | Ȫ ȫ | Õ õ |
Ȭ ȭ | P p | R r | Ŗ ŗ | S s | Š š | T t |
Ț ț | U u | Ū ū | Y y | Ȳ ȳ | V v | Z z |
Ž ž |
Паўднёваэстонская мова
[правіць | правіць зыходнік]Выруская мова
[правіць | правіць зыходнік]Выруская мова мае свой уласны літаратурны стандарт і алфавіт[3], які аналагічны алфавітам многіх іншых прыбалтыйска-фінскіх моў.
Сучасны выгляд вырускага алфавіта.
А а | B b | C c | D d | E e | F f | G g | H h |
I i | J j | K k | L l | M m | N n | O o | P p |
Q q | R r | S s | Š š | T t | U u | V v | W w |
Õ õ | Ä ä | Ö ö | Ü ü | X x | Y y | Z z | Ž ž |
' |
Літарай Qq паказваецца асаблівы гартанны гук, які не з'яўляецца ні галоснай, ні зычнай. Апостраф з'яўляецца паказчыкам памякчэння папярэдняга зычнага гука.
Фінская мова
[правіць | правіць зыходнік]Першы вопыт ужывання пісьма для фінскай мовы датуецца прыкладна XVI ст.
Сучасны фінскі алфавіт.
A a | B b | С с | D d | E e | F f | G g |
H h | I i | J j | K k | L l | M m | N n |
O o | P p | R r | S s | T t | U u | V v |
W w | X x | Y y | Z z | Å å | Ä ä | Ö ö |
Апроч вышэйпералічаных літар, у фінскай мове таксама ўжываюцца літары Šš, Žž для напісання ўласных імёнаў і г.д.
Квенская мова
[правіць | правіць зыходнік]Квенская пісьмо засноўваецца на лацінскім алфавіце, носьбіты квенскай мовы ўжываюць алфавіт, блізкі да фінскага. Квенскі алфавіт адрозніваецца ад фінскага наяўнасцю літары Đđ.
Сучасны выгляд квенскага алфавіта.
А а | B b | C c | D d | Đ đ | E e | F f | G g |
H h | I i | J j | K k | L l | M m | N n | O o |
P p | R r | S s | T t | U u | V v | Ä ä | Ö ö |
Эстонская мова
[правіць | правіць зыходнік]Як і многія іншыя фіна-ўгорскія мовы, носьбіты эстонскай мовы карыстаюцца лацінскім алфавітам. Як у іншых прыбалтыйска-фінскіх мовах у эстонскай мове прысутнічаюць літары ä, ö, ü, а таксама літары š, ž, якія ў эстонскай мове з'явіліся пазней. Літары Cc, Qq, Ww, Xx, Ff, Zz, Šš, Žž ужываюцца толькі ў запазычаннях і напісанні ўласных назваў. Літара Õõ у эстонскай была дадана асобна лінгвістам Ота Вільгельмам Мазінгам.
Сучасны выгляд эстонскага алфавіта.
A a | B b | C c | D d | E e | F f | G g | H h |
I i | J j | K k | L l | M m | N n | O o | P p |
Q q | R r | S s | Š š | Z z | Ž ž | T t | U u |
V v | W w | Õ õ | Ä ä | Ö ö | Ü ü | X x | Y y |
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]


На прыбалтыйска-фінскіх мовах размаўляюць на паўночна-ўсходнім узбярэжжы Балтыйскага мора (Эстонія, Фінляндыя, часткова Латвія), у рэгіёнах на ўсход ад Балтыйскага мора (Ленінградская вобласць, рэспубліка Карэлія, часткова Валагодская, Пскоўская і Цвярская вобласці Расіі) і часткова ў Лапландыі (нарвежскі рэгіён Фінмарк і поўнач шведскага лена Нарботэн).
Водская мова
[правіць | правіць зыходнік]Распаўсюджаная ў асобных вёсках на захадзе Ленінградскай вобласці.
Вепская мова
[правіць | правіць зыходнік]Распаўсюджаная на паўднёвым усходзе Карэліі, а таксама ў памежных з Карэліяй раёнах Ленінградскай і Валагодскай абласцей.
Іжорская мова
[правіць | правіць зыходнік]Разам з водскай мовай распаўсюджаная ў асобных вёсках захаду Ленінградскай вобласці.
Карэльскія мовы
[правіць | правіць зыходнік]Карэльскія мовы ўжываюцца пераважна ў рэспубліцы Карэлія (Расія) і ў асобных вёсках Цвярской (цверскія карэлы) і Ленінградскай вобласці (ціхвінскія карэлы), раней носьбіты карэльскай мовы жылі таксама на ўсходзе Фінляндыі і на паўночным захадзе Ленінградскай вобласці (г. зв. Карэльскі перашыек).
У сваю чаргу носьбіты лівікаўскай карэльскай мовы пражываюць на заходнім поўдні Карэліі (наваколле Ладажскага возера), людзікаўскай карэльскай — на ўсходнім поўдні рэспублікі (заходні бераг Анежскага возера), уласнакарэльскай мовы — ў цэнтральных і паўночных раёнах Карэліі, а таксама ў асобных вёсках усходу Ленінградскай вобласці (вышэйадзначаныя ціхвінскія карэлы). Носьбіты цверскай карэльскай мовы пражываюць у асобных вёсках на ўсходзе Цвярской вобласці.
Ліўская мова
[правіць | правіць зыходнік]У нашыя часы ліўская мова з'яўляецца мёртвай мовай. Яе носьбіты, а таксама іх нашчадкі, што ведаюць мову на навучальным узроўні, пражываюць на поўначы Курзэмэ, Латвія.
Фінская мова
[правіць | правіць зыходнік]Носьбіты фінскай мовы пераважна пражываюць у Фінляндыі. Таксама носьбіты фінскай мовы жывуць на поўначы Нарвегіі і Швецыі (у якасці носьбітаў квенскай мовы і меянкіелі, якія структурна з'яўляюцца ўзаемазразумелымі дыялектамі фінскай мовы), на захадзе Ленінградскай вобласці (фіны-інкеры і фіны-еўрамёйсэт), у асобных раёнах Карэліі і цэнтральнай Швецыі.
Эстонская мова
[правіць | правіць зыходнік]Носьбіты эстонскай мовы перш за ўсё пражываюць у Эстоніі. Таксама носьбіты эстонскай мовы (у якасці носьбітаў мовы сету і іншых гаворак паўднёваэстонскай мовы) пражываюць у Пячорскім раёне Пскоўскай вобласці, таксама носьбіты паўднёваэстонскіх гаворак пражывалі на ўсходзе Латвіі і ў Краснагародскім раёне Пскоўскай вобласці, але яны вымерлі ў сярэдзіне ХХ ст.
Грамадскае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Эстонская і фінская мовы маюць статус дзяржаўнай адпаведна ў Эстоніі і Фінляндыі, прычым у Фінляндыі дзяржаўны статус таксама мае і шведская мова[4].
Вепская, фінская і карэльскія мовы маюць статус дапаможных моў у рэспубліцы Карэлія[5]. Апроч гэтага, вепская мова мае статус афіцыйнай у Вепскім нацыянальным (Валагодская вобласць) і Шокшынскім вепскім (Карэлія) сельскіх паселішчах, вепская мова мела статус афіцыйнай у Вепскай нацыянальнай воласці ў перыяд яе існавання. Карэльскія мовы маюць статус мовы нацыянальнай меншасці ў Фінляндыі. Ліўская мова прызнана другой аўтахтоннай мовай Латвіі нароўні з латышскай. Квенская мова і меянкіелі маюць статус мовы нацыянальнай меншасці ў Нарвегіі і Швецыі адпаведна.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ T. Salminen. Problems in the taxonomy of the Uralic languages in the light of modern comparative studies. Kuznecova Festschrift Архівавана 22 верасня 2012. (англ.)
- ↑ Постановление Правительства Республики Карелия № 37-П от 16.03.2007 «Об утверждении алфавитов карельского и вепсского языков» Архівавана 4 лістапада 2014. (руск.), (англ.), (фін.)
- ↑ Võru kirjakeele sõnamuutmissüsteem (Inflectional Morphology in the Võro Literary Language) by Sulev Iva, Phd at Tartu University (эст.)
- ↑ Гл. артыкул 17 Канстытуцыі Фінляндыі.
- ↑ Карелия N 31 (23 марта 2004): Документы: закон Республики Карелия о государственной поддержке карельского, вепсского и финнского языков в Республике Карелия Архівавана 23 красавіка 2017. (англ.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лаанест А. Х. Прибалтийско-финские языки // Лингвистический энциклопедический словарь / Под ред. В. Н. Ярцевой. — М.: Советская энциклопедия, 1990.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Language Family Trees. Uralic, Finnic. Ethnologue Архівавана 1 кастрычніка 2012. (англ.)