Паўднёвасаамская мова
| Паўднёвасаамская мова | |
|---|---|
| | |
| Саманазва | Åarjelsaemien gïele |
| Краіны | Нарвегіі, Швецыі |
| Рэгіёны | Нарвежскія фюльке Хедмарк, Сёр-Трондэлаг, Нур-Трондэлаг, Нурлан, шведскія лены Даларна, Емтланд, Вестэрботэн |
| Афіцыйны статус |
|
| Арганізацыя, якая рэгулюе | Sámi Giellagáldu[d] |
| Агульная колькасць носьбітаў | 500 чалавек[1] |
| Статус | сур’ёзная пагроза[d][2] |
| Класіфікацыя | |
|
Уральская сям’я |
|
| Пісьменнасць | лацінскае пісьмо |
| Моўныя коды | |
| ISO 639-1 | — |
| ISO 639-2 | sma |
| ISO 639-3 | sma |
| WALS | scs |
| Atlas of the World’s Languages in Danger | 414 |
| Ethnologue | sma |
| ELCat | 5389 |
| IETF | sma |
| Glottolog | sout2674 |
Паўднёвасаа́мская мова — адна з саамскіх моў, на якой размаўляюць саамы ў нарвежскіх фюльке Хедмарк, Сёр-Трондэлаг, Нур-Трондэлаг, Нурлан і шведскіх ленах Даларна, Емтланд, Вестэрботэн. З усіх саамскіх моў знаходзіцца на крайнім паўднёвым захадзе арэалу распаўсюджання гэтых моў.
З усіх 2000 паўднёвых саамаў валоданне мовай адзначаюць толькі 500 чалавек. Мова хутка знікае.
Характарыстыка мовы
[правіць | правіць зыходнік]
Пісьмовасць
[правіць | правіць зыходнік]Мова з'яўляецца адной з шасці саамскіх моў, якая мае афіцыйна зацверджаную пісьмовасць. Нягледзячы на гэта, літаратуры на паўднёвасаамскай мове існуе вельмі мала. Выдадзены паўднёвасаамска-нарвежскі слоўнік.
Сучасны паўднёвасаамскі алфавіт.
| А а | B b | D d | E e | F f | G g | H h | I i |
| Ï ï | J j | K k | L l | M m | N n | O o | P p |
| R r | S s | T t | U u | V v | Y y | Æ æ/Ä ä | Ø ø/Ö ö |
| Å å |
Літары Æ æ і Ø ø ўжываюцца ў Нарвегіі, Ä ä, Ö ö — у Швецыі, што звязана з калькаваннем з тамтэйшых дзяржаўных моў, нарвежскай і шведскай.
Літары Cc, Qq, Ww, Xx, Zz выкарыстоўваюцца пры напісанні словаў замежнага паходжання.
Зноскі
- ↑ Saami, South. A language of Sweden, Ethnologue (англ.)
- ↑ UNESCO Atlas of the World's Languages in Danger — Арганізацыя ААН па пытаннях адукацыі, навукі і культуры. Праверана 24 чэрвеня 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Sørsamisk grammatikk (нарв.)
- Samisk ordboks-og terminologiportal (нарв.) (фін.) (англ.)
