Хоры
Хо́ры (грэч. χορός — хор) — у архітэктуры верхняя адкрытая галерэя або балкон унутры царквы (звычайна на ўзроўні другога паверху), у параднай зале і да т.п. У заходнееўрапейскіх храмах на хорах звычайна размяшчаюцца музыканты, пеўчыя, арган. У праваслаўных цэрквах на балконе ўнутры храма, калі ён ёсць, размяшчаецца клірас.
У храме знаходзяцца звычайна з заходняга боку (процілеглага алтару) або апярэзваюць неф з паўднёвага, заходняга і паўночнага бакоў.
Першапачаткова (у раннім Сярэднявеччы) хоры прызначаліся для прадстаўнікоў княжацкага роду і вышэйшых пластоў грамадства[1], або для жанчын і катэхуменаў.[2] У старажытнарускіх храмах (як у Заходняй Еўропе і ў Візантыі) не мелі адмысловага прызначэння і былі самадастатковым архітэктурным феноменам.[3]
Не варта блытаць з хорам — прасторай ва ўсходняй частцы раннехрысціянскіх і заходнееўрапейскіх храмаў, размешчанай на ўзроўні асноўнага памяшкання.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хоры