Цнянская вуліца (Мінск)
Вуліца Цнянская Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Гістарычны раён | Камароўка |
Працягласць | 860 м |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Плошча Якуба Коласа |
Ранейшыя назвы |
Турэцкая, Усходняя, 3-я лінія |
Паштовы індэкс | 220013, 220100 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вуліца Цня́нская — вуліца ў Савецкім раёне горада Мінска. Ідзе ад вул. Кульман, перасякае завулак Я. Коласа і 2-ю вуліцу Шостая Лінія і заканчваецца скрыжаваннем з вуліцай Багдана Хмяльніцкага.
Мікрараён па вул. Цнянскай уяўляе сабой масіў у асноўным пяціпавярховых жылых дамоў з рэдкімі выключэннямі будынкаў большай паверхавасці[1]. У прыватнасці, на вуліцы Цнянскай стаяць тры цагляныя дзевяціпавярховыя дамы 1970—1972 гадоў пабудовы з дэкаратыўнымі рашоткамі на дахах[1][2]. Грамадскі транспарт па вуліцы не ходзіць.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]На пачатку XX стагоддзя сучасная вуліца Цнянская была часткай Кітайскай[3] альбо паводле іншых вытокаў — Турэцкай вуліцы[4][5]. У 1934 годзе падчас «чысткі» старадаўніх назваў, звязаных з нацыянальнымі меншасцямі, вуліца была перайменавана ва Усходнюю[4][5]. У 1979 годзе частка Усходняй вуліцы, размешчаная на поўдзень ад вуліцы Сурганава, атрымала назву Цнянская[4].
Невялікі фрагмент сучаснай вуліцы Цнянскай пэўны час насіў назву Трэцяя лінія[6][7].
Карты
[правіць | правіць зыходнік]Аб’екты
[правіць | правіць зыходнік]На рагу вуліц Кульман і Цнянскай размешчаны Мемарыяльны знак падпольшчыкам.
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]У адным са сваіх міліцэйскіх дэтэктываў М. Чаргінец пісаў: «Хто ведаў старую Цнянскую вуліцу, той пэўна памятае, што яна была нешырокай…»[8]
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Районы, кварталы: история жилого района универсама «Рига» (руск.). Onliner.by (28 кастрычніка 2013). Праверана 13 чэрвеня 2019.
- ↑ Районы, кварталы. История Комаровки: как болото стало торговым центром городского значения (руск.). Onliner.by (12 мая 2012). Праверана 29 ліпеня 2019.
- ↑ Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліц і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў (недаступная спасылка). Беларускі Калегіюм (10 красавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2019. Праверана 29 ліпеня 2019.
- ↑ а б в Вячеслав Бондаренко. Блуждающие названия (руск.)(недаступная спасылка). Сайт «Минск старый и новый» (16 жніўня 2007). Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2020. Праверана 13 чэрвеня 2019.
- ↑ а б Вячеслав Бондаренко. Между двумя мировыми войнами (руск.)(недаступная спасылка). Сайт «Минск старый и новый» (16 сакавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2019. Праверана 29 ліпеня 2019.
- ↑ Загадки минской топонимики: самые странные улицы города (руск.). Onliner.by (27 кастрычніка 2014). Праверана 13 чэрвеня 2019.
- ↑ Ольга Шилак. Топонимист об истории минских улиц: «Чиновники попросту не знали, как их назвать!» (руск.). Камсамольская праўда (30 верасня 2016). Праверана 13 чэрвеня 2019.(недаступная спасылка)
- ↑ Николай Чергинец. За секунду до выстрела. Минск: Мастацкая літаратура, 1983, с. 238.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цнянская вуліца (Мінск)
- Вуліца Цнянская на карце TAM.BY Архівавана 14 красавіка 2021.
- Цнянская вуліца на фотаграфіях 2023 г.