Мікалай Іванавіч Чаргінец
Мікалай Іванавіч Чаргінец | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Ніна Мікалаеўна Мазай | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
17 кастрычніка 1937 (84 гады) Мінск, БССР, СССР |
||||||
Дзеці | Ігар Мікалаевіч Чаргінец | ||||||
Партыя |
КПСС (1963—1991) з 1991 года — беспартыйны |
||||||
Член у | |||||||
Адукацыя |
1. Вышэйшая школа трэнераў Мінскага інстытута фізкультуры 2. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт |
||||||
Навуковая ступень | кандыдат юрыдычных навук[d] | ||||||
Прафесія | трэнер, юрыст | ||||||
Дзейнасць | палітык, пісьменнік | ||||||
Ваенная служба | |||||||
Прыналежнасць |
![]() ![]() |
||||||
Званне | Генерал-лейтэнант унутранай службы | ||||||
Бітвы | Афганская вайна, 1979—1989 | ||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | Персанальны сайт | ||||||
![]() |
Мікала́й Іва́навіч Чаргіне́ц (17 кастрычніка 1937, Мінск) — савецкі і беларускі пісьменнік і палітычны дзеяч. Кандыдат юрыдычных навук (1977). Заслужаны работнік МУС СССР (1977). Генерал-лейтэнант унутранай службы (1993).
Увёў у беларускую літаратуру так званы міліцэйскі дэтэктыў. Працуе ў дэтэктыўным жанры. Аўтар амаль паўсотні кніг мастацкай прозы, большасць з якіх — вострасюжэтныя дэтэктывы.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям’і рабочага. У маладосці займаўся футболам. Выхаванец мінскай ФШМ, у 1958 далучыўся да новастворанай каманды «Лакаматыў» з Вінніцы і забіў першы гол гэтай каманды ў гісторыі. Пасля выступаў у Малдове, а ў 1960—1962 у мінскіх клубах[1]. У 1963 скончыў Вышэйшую школу трэнераў Беларускага дзяржаўнага інстытута фізічнай культуры.
Футбольная кар’ера | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||
Клубная кар’ера | ||||||||||||||||
|
Працаваў інструктарам фізічнай культуры на Мінскім прыборабудаўнічым заводзе. У 1964 накіраваны на работу ў органы міліцыі — у крымінальны вышук. У 1967 скончыў юрыдычны факультэт БДУ. З 1969 — намеснік начальніка Першамайскага, з 1973 — начальнік Ленінскага раённага аддзела ўнутраных спраў Мінска. З 1975 — намеснік начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама, з 1981 — начальнік Упраўлення крымінальнага вышуку Міністэрства ўнутраных спраў БССР. У 1984—1987 служыў у Афганістане дарадцам пры штабе[2]. З 1987 — начальнік Беларускага ўпраўлення ўнутраных спраў на транспарце МУС БССР. Генерал-маёр міліцыі. Кандыдат юрыдычных навук. Член СП СССР (з 1978).
Акадэмік Акадэміі праблем бяспекі, абароны і правапарадку Расійскай Федэрацыі(руск.) бел. (акадэмія была зачынена ў 2008 г. за махлярства — выдавала ілжывыя дакументы і надавала ілжывыя званні, якія паводле назвы супадалі з вайсковымі званнямі[3][4]). Член Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, старшыня Пастаяннай камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па пытаннях знешняй палітыкі. Старшыня грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» (2005—2022)[5].
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Дэбютаваў у друку як журналіст у 1963. Піша на рускай мове. Аўтар кніг прозы «Четвертый след» (1973), «Тревожная служба» (1975), «Следствие продолжается» (1977), «Финал Краба» (1979), «Служба — дни и ночи» (1981), «Приказ № 1» (1985; 2003, серыя «Уголовный розыск»), «Следствие продолжается. Финал Краба» (1986), раманаў «Вам — задание» (1982), «За секунду до выстрела» (1983), «Тайна Черных Гор» (1987), «Сыновья» (1989; 2000, серыя Уголовный розыск), Черный пес (2000, Уголовный розыск), За секунду до выстрела (2001, Уголовный розыск), Киллер (2001, Уголовный розыск), Кремлевский колодец (2001, Уголовный розыск), Русская красавица (2001, Уголовный розыск), Убить вождя (2001, Уголовный розыск), Илоты безумия (2002, Уголовный розыск), Побег (2002, Уголовный розыск), Смертник (2002, Уголовный розыск), Тайна Овального кабинета (2002), Смерть за смерть (2003, Уголовный розыск), Упреждающий удар (2002, Уголовный розыск), «Вам задание» (2004), Русское братство (2004, Уголовный розыск), Смертельный квадрат (2004, Уголовный розыск), Третья звезда (2005, Уголовный розыск), Выстрел в прошлое (2006, серыя Спецназ), «Логово змей» (2007). Аўтар аповесцяў «Свадьбы не будет», «Однажды в марте», «По божьей воле», «Следствие продолжается» (2000, Уголовный розыск), «Последний герой» (2003, Уголовный розыск)[5].
Па творах М. І. Чаргінца пастаўлены ваенна-прыгодніцкі фільм «Вам задание», 4-серыйны тэлевізійны фільм «Ветров», здымаецца 6-серыйны тэлевізійны фільм па яго раманах «Смерць за смерць» і «Побег».
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны 8 ордэнамі СССР, Беларусі, Афганістана і Польшчы, у т.л. ордэнам Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, вышэйшым афганскім ордэнам Чырвоны Сцяг, савецкімі і афганскімі медалямі. Заслужаны работнік Міністэрства ўнутраных спраў СССР (1977). Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Фадзеева (1990) за раман «Сыновья», Літаратурнай прэміі імя В. Пікуля.
Крытыка[правіць | правіць зыходнік]
Пры першай спробе прыняцця ў Саюз пісьменнікаў БССР Мікалай Чаргінец не быў прыняты, бо, як палічыла прыёмная камісія, яго творчасць «ніякага дачынення да літаратуры не мае»[2].
Як сцвярджае сам Мікалай Чаргінец на сваім сайце, ён унесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса за разнапланавыя дасягненні ў галіне навукі і культуры (1998)[6]. Аднак, пры афіцыйным запыце да прадстаўніцтва кампаніі пацвердзіць гэта, высветлілася, што ніякага Чаргінца ў базе няма і ніколі не было[7]. Няма яго імя і на афіцыйным сайце міжнароднай прэміі імя С.Міхалкова, хаця сам Чаргінец заяўляе, што з’яўляецца яе лаўрэатам[2]. Таксама па сцвярджэнні самога Чаргінца, у 2008 годзе Амерыканскім бібліяграфічным інстытутам ён быў прызнаны «Чалавекам года» за выдатны ўклад у развіццё Рэспублікі Беларусь[6]. Хоць на самой справе такога інстытута не існуе.
Пры кіраванні Чаргінца Саюзам пісьменнікаў наклад калісьці папулярнага штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва» зменшыўся амаль у дзесяць разоў. З ведама Чаргінца імёны шэрагу вядомых пісьменнікаў былі унесеныя ў так званыя «чорныя спісы» дзяржаўных выдавецтваў[2].
Сям'я[правіць | правіць зыходнік]
Жанаты, мае дваіх дзяцей: сын Ігар Чаргінец — генеральны дырэктар «Белавія», дачка Вольга Чаргінец — юрыст, палкоўнік памежных войскаў у адстаўцы [1].
Зноскі
- ↑ Профіль футбаліста на сайце footballfacts.ru
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 Скобла М. Не глядзі, Чаргінец, у чужы гаманец . Народная Воля (16 кастрычніка 2020). Праверана 21 кастрычніка 2020.
- ↑ Кассационная коллегия Верховного Суда РФ 19 февраля 2009 г. рассмотрела кассационною жалобу АБОП на решение Верховного суда РФ от 10.17.08г.
- ↑ Виктор Шейман оказался "липовым" профессором(руск.) . udf.by (8 лютага 2013). Праверана 24 лютага 2019.
- ↑ 5,0 5,1 17 кастрычніка - 70 год з дня нараджэння (1937) М.І. Чаргінца, пісьменніка, журналіста, публіцыста, дзяржаўнага дзеяча Беларусі (недаступная спасылка). Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2017. Праверана 2014/07-24.
- ↑ 6,0 6,1 Чергинец Николай Иванович(руск.) . Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2018. Праверана 24 лютага 2019.
- ↑ Николая Чергинца уличили во лжи(руск.) . БелСат (28 верасня 2015). Праверана 1 сакавіка 2019.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Мікалай Іванавіч Чаргінец у Вікіцытатніку |
---|---|
![]() |
Мікалай Іванавіч Чаргінец на Вікісховішчы |
- Чаргінец Мікалай // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — ISBN 5-340-00709-X. — С. 576—577.
- Чаргінец Мікалай Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — С. 225. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
- Чаргінец Мікалай Іванавіч // Парламент — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь другога склікання / пад агул. рэд. У. М. Канаплёва і М. А. Аўласевіча. — Мн.:, 2003. — С. 231.
- Чергинец Николай Иванович // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2005 / под ред. И. В. Чекалова. — Мн.:, 2005. — Т.2. — С. 366.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 17 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Мінску
- Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
- Кандыдаты юрыдычных навук
- Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «80 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём «За адзнаку ў вайсковай службе» 2 ступені
- Узнагароджаныя медалём «За выдатную службу па ахове грамадскага парадку»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «За ўмацаванне баявой садружнасці»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу»
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 2 ступені
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 3 ступені
- Кавалеры ордэна Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай
- Кавалеры ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга (Афганістан)
- Узнагароджаныя медалём «Ад удзячнага афганскага народа» (Афганістан)
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 10-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана» (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Заслужаныя дзеячы культуры Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
- Кавалеры ордэна «Садружнасць»
- Лаўрэаты прэміі «Залаты Купідон»
- Футбалісты СССР
- Ігракі ФК СКА Мінск
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Ураджай Мінск
- Ігракі ФК Зімбру Кішынёў
- Ігракі ФК Ніва Вінніца
- Рускамоўныя пісьменнікі
- Палітыкі Беларусі
- Рэкардсмены Кнігі рэкордаў Гінеса
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
- Футбалісты паводле алфавіта
- Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС