Цэтрарыя ісландская
Цэтрарыя ісландская | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||||
|
Цэтрарыя ісландская, Ісландскі мох, Лішай ісландскі[1] (Cetraria islandica) — від лішайнікаў, якія растуць у Еўропе, Азіі, Афрыцы і Аўстраліі.
Распаўсюджванне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Цэтрарыя ісландская — характэрны прадстаўнік паглебавых лішайнікаў хваёвых лясоў, верасавішчаў, балот, тундры і лесатундры. Расце прама на глебе або на кары старых пнёў. Аддае перавагу пясчаным незацененым месцам, дзе часам утварае амаль чыстыя зараснікі. Развіваецца толькі ва ўмовах чыстага паветра.
Біялагічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Яго слаявіна вонкава падобна на друзлую дзярнінку вышынёй да 10-15 см. Яна ўтворана плоскімі, месцамі жалабкова згорнутымі, лопасцямі. Ніжняя паверхня афарбавана святлей, яна светла-карычневая, амаль да белага, са шматлікімі белымі плямкамі і разрывамі кары, якія служаць для пранікнення паветра.
Лопасці няправільна-стужкападобныя, скурыста-храшчавыя, вузкія, плоскія, з кароткімі цёмнымі вейчыкамі. У залежнасці ад асвятлення паверхня гэтых лопасцей карычневая або зеленавата-карычневая, бліскучая. Краі лопасцяў злёгку загнутыя ўверх.
Пладовыя целы ўтвараюцца на канцах пашыраных лопасцей: талеркападобнай формы, карычневага колеру, плоскія або злёгку ўвагнутыя, 1,5 см у дыяметры, са злёгку зубчастым краем.
Раслінная сыравіна
[правіць | правіць зыходнік]Нарыхтоўка сыравіны
[правіць | правіць зыходнік]Слаявіны збіраюць улетку, адрываюць ад субстрату, чысцяць ад расліннага смецця і высушваюць на адкрытым паветры або на сонцы, аднак, больш надзейная сушка ў сушылках з добрай вентыляцыяй.
Хімічны склад
[правіць | правіць зыходнік]Слаявіны цэтрарыі ісландскай утрымліваюць да 70-80 % вугляводаў, галоўным чынам ліхенін (пры гідролізе дае глюкозу, раствараецца ў гарачай вадзе, ад ёду не сінее) і ізаліхенін (раствараецца ў халоднай вадзе, ад ёду сінее), а таксама цукры (глюкозу і галактозу), 0,5-3 % бялкоў, 1-2 % тлушчаў, 1 % воску, каля 3 % камедзі, каля 3 % пігментаў і ад 3 да 5 % лішайнікавых кіслот (уснінавай, проталіхестэрынавай, ліхестэрынавай, фумарпротацэнтраравай і некаторых іншых). Менавіта кіслоты надаюць лішайніку горкі смак і абумоўліваюць яго танізавальную і антыбіятычную ўласцівасці[2].
Фармакалагічныя ўласцівасці
[правіць | правіць зыходнік]Прэпараты цэтрарыі ісландскай валодаюць антысептычнымі ўласцівасцямі: у медыцыне выкарыстоўваюць натрыевую соль уснінавай кіслаты (натрыю уснінат), які валодае антыбактэрыяльнымі ўласцівасцямі[3]. Паказана, што проталіхестэрынавая і ліхестэрынавая кіслоты праяўляюць высокую антымікробную актыўнасць у дачыненні да стафілакокаў, стрэптакокаў і некаторых іншых мікраарганізмаў. Уснінат натрыю ўжываюць вонкава пры лячэнні інфікаваных ран, трафічных язваў, апёкаў[3][4].
Значэнне і ўжыванне
[правіць | правіць зыходнік]З гэтага лішайніку рыхтуюць адвары для лячэння катараў і прастуды, студні супраць дыярэй. Яго таксама ўжываюць як узбуджальную апетыт горыч. Як народны сродак цэтрарыю ісландскую ўжываюць і пры лячэнні туберкулёзу[2].
Цэтрарыя ісландская паказана для лячэння знясіленых хворых. Ужываецца ў выглядзе адвару. У сувязі з тым, што яна змяшчае крухмал (пры растварэнні утварае халадцападобную масу), а таксама антыбіётык — уснінавую кіслату, яе ўжываюць пры запаленнях страўнікава-кішачнага тракту[2].
Ёй сілкуюцца не толькі алені, але і жыхары паўночных краін[5]. Перш чым прымаць лішайнік у ежу, неабходна выдаліць з яго горкія рэчывы. Для гэтага яго вымочваюць у вадзе з содай або поташам на працягу сутак. На 1 ліст вады кладуць 5 грамаў соды або поташу. Калі соды няма, яе можа замяніць шчолаччу, якая вырабляецца з попелу. Шчолач атрымліваюць, раствараючы 50 грамаў попелу у 1 літры вады. Для вымочвання 1 кг моху неабходна 8 літраў шчолачы, разведзенай на 16 літраў вады[5].
Мох, вымачаны на працягу сутак у растворы соды або шчолачы, прамываюць у вадзе і пакідаюць стаяць яшчэ суткі залітым чыстай вадой. Затым расліну высушваюць і здрабняюць у муку, якую дадаюць да жытняй мукі пры выпечцы хлеба[5].
Здробнены лішайнік, кіпячоны на працягу адной-двух гадзін, зварыўшыся, ператвараецца ў халадцападобную масу са слабым грыбным пахам. Калі такую масу працадзіць, то можна атрымаць «халадзец» або «жэле». Развараны лішайнік цалкам замяняе жэлацін, толькі ён непразрысты[5].
У Швецыі з крухмалу моху атрымліваюць патаку, цукар і спірт[5].
Цэтрарыю ісландскую збіраюць круглы год. Узімку яго выкопваюць з-пад снегу[5].
-
Ілюстрацыя з Flora Danica
-
Здробленая сыравіна
Зноскі
- ↑ Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
- ↑ а б в Цетрария исландская, исландский мох // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 52-54. — 592 с. — 120 000 экз.
- ↑ а б Блинова К. Ф. и др. Ботанико-фармакогностический словарь : Справоч. пособие / Под. ред. К. Ф. Блиновой, Г. П. Яковлева. — М.: Высш. шк., 1990. — С. 254. — ISBN 5-06-000085-0. Архівавана 8 верасня 2013.
- ↑ Гаммерман, А.Ф. ; Шупинская, М. Д.; Яценко-Хмелевский, А. А. Растения-целители. Лекарственные растения нашей Родины. — М.: Высшая школа, 1963. — 424 с.
- ↑ а б в г д е Верзилин Николай Михайлович // «По следам Робинзона», «Сады и парки мира» — Ленинград, 1964, — 574 с. Формат 84Х108 1/16 Уч.-изд. л. 39,98 + 16 вклеек = 43,39 Тираж 50 000 екз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пастушенков Л. В. Лекарственные растения. — СПб.: Лениздат, 1990. — С. 351. — 384 с. — 800 000 экз. — ISBN 5-289-01148-X, ББК 633.8.
- Жизнь растений. В 6-ти т. Т. 3. Водоросли и лишайники / Под ред. А. Л. Тахтаджяна. — М.: Просвещение, 1981
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цэтрарыя ісландская
- Цетрария исландская: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- В. В. Голубков, П. Н. Белый, А. Г. Цуриков, А. П. Яцына РАСПРОСТРАНЕНИЕ ЛИШАЙНИКА CETRARIA ISLANDICA (PARMELIACEAE, LICHENIZED ASCOMYCOTA) В БЕЛАРУСИ(недаступная спасылка) (руск.)
- Цетрария исландская
- Iceland moss & lichens
- Iceland Moss Herbal Remedies Архівавана 20 кастрычніка 2006.