Цячэнне Кромвела
Выгляд
Цячэнне Кромвела — халоднае падпаверхневае супрацьцячэнне ў Ціхім акіяне.
Працякае пад Паўднёвым Пасатным цячэннем ад 154 ° -150 ° з. в. да раёна астравоў Галапагас, працягласць - больш за 6500 км.
Хуткасць цячэнне вагаецца ад каля 70 см/с да 150 см/с. Шырыня цячэння Кромвела складае каля 300 км.
Цячэнне было адкрыта ў 1952 годзе экспедыцыяй ЗША пад кіраўніцтвам акіянографа Т. Кромвела, ад імя якога і было названа.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.475-476