У 1849 Мілард Філмар быў абраны віцэ-прэзідэнтам і разам з жонкай пераехаў у Вашынгтон. Пасля смерці прэзідэнта Закары Тэйлара Філмар стаў прэзідэнтам, і яны пачалі жыць у Белым доме. Аднак ужо да гэтага часу здароўе Першай лэдзі пачало пагаршацца, і свае абавязкі яна перадала дачцэ. Сама ж яна па некалькі гадзін праводзіла ў бібліятэцы Белага дома, выбіраючы кнігі і раскладваючы іх у Авальным кабінеце.