Мілард Філмар
Мілард Філмар Millard Fillmore | ||||
![]() | ||||
| ||||
---|---|---|---|---|
9 ліпеня 1850 — 4 сакавіка 1853 | ||||
Віцэ-прэзідэнт | няма | |||
Папярэднік | Закары Тэйлар | |||
Пераемнік | Франклін Пірс | |||
| ||||
4 сакавіка 1849 — 9 ліпеня 1850 | ||||
Прэзідэнт | Закары Тэйлар | |||
Папярэднік | Джордж Далас | |||
Пераемнік | пасада вакантная Уільям Кінг | |||
| ||||
1 студзеня 1848 — 20 лютага 1849 | ||||
Губернатар | Джон Янг Гамільтан Фмш | |||
Папярэднік | Азарыя Флэг | |||
Пераемнік | Вашынгтан Хант | |||
| ||||
4 сакавіка 1833 — 3 сакавіка 1835 | ||||
Папярэднік | пасада заснавана | |||
Пераемнік | Томас Лаў | |||
4 сакавіка 1837 — 3 сакавіка 1843 | ||||
Папярэднік | Томас Лаў | |||
Пераемнік | Уільям Мозлі | |||
Партыя | ||||
Дзейнасць | палітык, дзяржаўны дзеяч | |||
Веравызнанне | унітарый | |||
Нараджэнне | 7 студзеня 1800[1][2][…] | |||
Смерць | 8 сакавіка 1874[1][2][…] (74 гады) | |||
Пахаванне | ||||
Бацька | Натаніэль Філмар[d] | |||
Маці | Phoebe Millard[d] | |||
Жонка | Эбігейл Філмар і Caroline C. Fillmore[d] | |||
Дзеці | Мэры Эбігей Філмар[d] і Мілард Паўэрс Філмар[d] | |||
Аўтограф | ![]() | |||
Мілард Філмар (англ.: Millard Fillmore; 7 студзеня 1800, Самерхіл, штат Нью-Ёрк — 8 сакавіка 1874) — 13-ы прэзідэнт ЗША, апошні прэзідэнт вігаў, і апошні прэзідэнт, які не быў звязаны з дэмакратычнай або рэспубліканскай партыяў. Філмор быў адзіным прэзідэнтам вігаў, які не памёр на пасадзе ці не быў выключаны з партыі. Як віцэ-прэзідэнт Закарыі Тэйлара, Мілард заняў пасаду прэзідэнта пасля смерці Тэйлара. Філмар быў прыхільнік ідэі кампрамісу паміж рабаўладальнікамі і іх праціўнікамі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Філмар быў адвакатам з заходняй часткі штата Нью-Ёрк, а таксама адным з першых членаў партыі вігаў. Ён служыў у заканадаўчым сходзе штата ў 1829—1831 гадах, у 1833-35, 1837-43 у Палаце Прадстаўнікоў ЗША, а таксама кантралёрам штата Нью-Ёрк у 1848-49 гадах. Ён быў абраны віцэ-прэзідэнтам Злучаных Штатаў ў 1848 годзе ў якасці напарніка Тэйлара, і знаходзіўся на пасадзе з 1849 да самай смерці Тэйлара ў 1850 годзе, у разгар «крызісу 1850 года» над рабствам.
Як памяркоўны праціўнік рабства, Філмар выступаў супраць абаліцыяністкіх патрабаванняў, каб выключыць рабства з усёй тэрыторыі, набытай ЗША ў мексіканскай вайне. Замест таго, каб ён падтрымліваў Кампраміс 1850 года, у якім коратка скончыўся крызіс. У знешняй палітыцы Філмар падтрымаў экспедыцыю ваенна-марскога флоту ЗША для адкрыцця гандаля у Японіі, выступаў супраць французскай прысутнасці на Гаваях, і быў збянтэжаны экспедыцыяй Наўціска Лопеса на Кубе. Мілмар дамагаўся абрання на поўны тэрмін у 1852 годзе, але не атрымаў патрымкі для вылучэння партыі вігаў.
Пасля распаду партыі вігаў распаўся ў 1854-56 гадах, Філмар адмовіўся далучыцца да Рэспубліканскай партыі. Хоць кансерватыўныя вігі далучыліся да Амерыканскай партыі, палітычныя мэты якой былі антыімігрантскія і антыкаталіцкія погляды, аднак Філмар не далучыўся да Амерыканскай партыі. Амерыканская партыя вылучыла Філмара кандыдатам на пасаду прэзідэнта ў 1856 годзе, але ён заняў трэцяе месца на выбарах, абыйшоўшы кандыдата Рэспубліканскай партыі. Падчас амерыканскай грамадзянскай вайны, Філмар асудзіў раскол і падтрымаў заявы, што Саюз павінен быць захаваны сілай, калі гэта неабходна; але вельмі крытычна ставіўся да ваеннай палітыкі прэзідэнта Аўраама Лінкальна. Пасля вайны ён падтрымліваў рэканструкцыйную палітыку прэзідэнта Эндру Джонсана. Хоць многія гісторыкі і ўхваляюць стрыманую знешнюю палітыку Філмара, аднак ён падвяргаецца крытыцы за пагаршэнне напружанасці у адносінах паміж абаліцыяністамі і рабаўладальнікамі; і ў выніку ён знаходзіцца ў ніжняй дзясятцы гістарычнага рэйтынгу прэзідэнтаў Злучаных Штатаў, складзенага на падставе розных навуковых абследаванняў.
Філмар заснаваў Універсітэт Буфала і быў першым рэктарам. Ён таксама дапамог заснаваць Гістарычнае таварыства Буфала і Цэтральны шпіталь Буфала.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Millard Fillmore // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Millard Fillmore // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11895458X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.