Электраэнергія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Электраэнергія (грэч. ἤλεκτρον + ἐνέργειαбурштын + дзеянне) — энергія электрычнага току. Пераменны ток найбольш прыдатны для яе атрымання. Выпрацоўваецца на электрастанцыях. Перадаецца і размяркоўваецца між спажыўцамі з дапамогай ліній электраперадачы, падстанцый і размеркавальных электрычных сетак. У тэхніцы і побыце тэрмін пашыраны для вызначэння колькасці энергіі, якая аддаецца электрастанцыяй або атрымліваецца з электрасеткі спажыўцом. Адзінка вымярэння ў міжнароднай сістэмеджоўль. Пазасістэмная адзінка — кілават·гадзіна (3,6 млн джоўляў)[1].

За 2016 г. сусветная вытворчасць электраэнергіі склала 24 816,4 тэрават·гадзіна, з якіх найбольш вырабілі (56,3 %): Кітай — 6142,5 тэрават·гадзіна (24,8 %), ЗША — 4350,8 тэрават·гадзіна (17,3 %), Індыя — 1400,8 тэрават·гадзіна (5,6 %), Расія — 1087,1 тэрават·гадзіна (4,4 %) і Японія — 999,6 тэрават·гадзіна (4 %). У Беларусі вырабілі 33,1 тэрават·гадзіна (0,1%)[2].

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

25 лютага 2011 г. А.Лукашэнка падпісаў Указ № 72 «Аб некаторых пытаннях рэгулявання цэн у Рэспубліцы Беларусь», паводле Дадатку 1 да якога Савет міністраў Рэспублікі Беларусь вызначае цэны на электразабеспячэнне (жылля) насельніцтва, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь (МАРГ Беларусі) — на электраэнергію ДВА «Белэнерга» для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў[3]. 17 кастрычніка 2011 г. Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 1394 «Аб зацвярджэнні Правіл электраспажывання», паводле 237-га артыкула якіх: «Графік абмежавання содневага спажывання электрычнай энергіі пры нястачы паліва на генеравальных крыніцах мае прадугледжваць скарачэнне спажывання электрычнай энергіі на 25 % ад содневага выпуска электрычнай энергіі ўласным спажыўцам на дзень замеру ў снежні папярэдняга года з разбіўкай на 5 роўных чэргаў». Паводле 238-га артыкула, «Графік абмежавання спажывання электрычнай магутнасці выкарыстоўваецца пры нястачы электрычнай магутнасці ў энергасістэме і складаецца на велічыню 30 % ад спажывання электрычнай магутнасці ў гадзіны найбольшых нагрузак на дзень замеру ў снежні папярэдняга года з разбіўкай абмяжоўванай магутнасці на 10 роўных чэргаў»[4].

У 2012 годзе расцэнка на электраэнергію ў Беларусі складала 13,71 цэнта за 1 кілават·гадзіну, што было параўнальна з сярэднееўрапейскімі расцэнкамі для прамысловасці[5]. 30 снежня 2013 г. Савет міністраў Беларусі зацвердзіў Пастанову № 1166, паводле якой загадаў «Устанавіць для насельніцтва субсідаваныя дзяржавай: ... 1.2. расцэнкі на камунальныя паслугі ў наступных памерах: на электрычную энергію згодна з Дадаткам 2». 2-і пункт Пастановы загадваў у выпадку спажывання звыш нормаў, усталяваных аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам, «Устанавіць для насельніцтва цэны на камунальныя паслугі, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных выдаткаў на іх аказанне, згодна з Дадаткам 3»[6].

Пакрыццё насельніцтвам выдаткаў на электразабеспячэнне[7]
Год 2011 2012 2013 2014 2015 2016
Узровень 37 % 32 % 53 % 82 % 75 % 83 %

За 2016 г. ДВА «Белэнерга» адпусціла 28466,98 млн кілават·гадзін электраэнергіі (2995 кВ·г на душу насельніцтва): 53,2 % прамысловасці; 24,3 % насельніцтву (жыллё); 14,8 % непрамысловым спажыўцам (вытворцам паслуг); 5,1 % сельскай гаспадарцы; 1 % гарадскому транспарту[8]. На 1 студзеня 2017 года ў Беларусі налічвалася 4 494 879 побытавых абанентаў электраэнергіі (47,3 % да насельніцтва Беларусі): 35 % у Мінскай вобласці і Мінску, 15 % у Гомельскай вобласці, 14 % у Брэсцкай, 13 % у Віцебскай, 12 % у Гродзенскай і 11 % у Магілёўскай вобласці[9]. 30 верасня 2016 г. МАРГ Беларусі Загадам № 95 ухваліла «Дэкларацыю аб узроўні расцэнак на электраэнергію, адпусканую РУПамі электраэнергетыкі ДВА "Белэнерга" для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў», паводле якой кілават-гадзіна стала каштаваць: прамысловым спажыўцам з далучанай магутнасцю ад 750 кілавольт·ампер — 19,728 капейкі (10,36 цэнта), прамысловым спажыўцам з меншай далучанай магутнасцю і гарадскому (электрыфікаванаму) транспарту — 25,197 капейкі (13,23 цэнта); бюджэтным установам — 26,345 капейкі (13,84 цэнта), іншым непрамысловым спажыўцам (вытворцам паслуг) — 30,858 капейкі (16,21 цэнта); сельскім гаспадаркам — 19,184 капейкі (10,08 цэнта)[10]. 24 жніўня 2017 года Савет міністраў Беларусі зацвердзіў Пастанову № 641, паводле якой з 1 верасня 2017 г. расцэнка на электраэнергію для жылля, абсталяванага электраплітой, склала 10,94 капейкі (5,6 цэнта) за кілават·гадзіну. Расцэнка паводле часу электраспажывання склала 21,89 капейкі (11,2 цэнта) за кілават·гадзіну з 17:00 да 22:00 (час найбольшых нагрузак на электрасетку) і 7,64 капейкі (3,9 цэнта) — з 22:00 да 17:00 (час найменшых нагрузак)[11].

Зноскі

  1. Электраэнергія // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004. — Т. 18. Кніга 1. — С. 95. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4.
  2. "Статыстычны агляд сусветнай энергіі 2017 года" (PDF) [англійская]. ТАА «Брытанская нафта». 13 чэрвеня 2017. Архівавана з арыгінала (PDF) 9 жніўня 2017. Праверана 28 жніўня 2017. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  3. А.Лукашэнка (30 мая 2017). "Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 лютага 2011 г. № 72 «Аб некаторых пытаннях рэгулявання цэн у Рэспубліцы Беларусь»" [руская]. Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 27 жніўня 2017.
  4. Міхаіл Мясніковіч (8 чэрвеня 2016). "Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 кастрычніка 2011 г. № 1394 «Аб зацвярджэнні Правіл электраспажывання»" [руская]. Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 27 жніўня 2017.
  5. БелТА. У Беларусі створаныя заканадаўчыя ўмовы для прыходу замежнага капіталу ў сферу энергетыкі // Звязда : газета. — 17 мая 2012. — № 92 (27207). — С. 1, 2. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
  6. Міхаіл Мясніковіч. "Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2013 г. № 1166" (PDF) [руская]. Праверана 27 жніўня 2017. {{cite news}}: Невядомы параметр |выдавец= ігнараваны (даведка); Невядомы параметр |дата публікацыі= ігнараваны (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2019. Праверана 22 ліпеня 2018.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2019. Праверана 22 ліпеня 2018.
  7. "Тарыфная палітыка" [руская]. ДВА «Белэнерга». 2017. Архівавана з арыгінала 13 ліпеня 2007. Праверана 27 жніўня 2017. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2007. Праверана 22 ліпеня 2018.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2007. Праверана 22 ліпеня 2018.
  8. "Рынак электрычнай і цеплавой энергіі" [руская]. ДВА «Белэнерга». 2017. Архівавана з арыгінала 1 жніўня 2007. Праверана 27 жніўня 2017. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2007. Праверана 22 ліпеня 2018.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2007. Праверана 22 ліпеня 2018.
  9. "Звесткі для побытавых спажыўцоў" [руская]. ДВА «Белэнерга». 2017. Праверана 27 жніўня 2017.(недаступная спасылка)
  10. Сяргей Шабека (30 верасня 2016). "Звесткі пра ўзровень расцэнак на электраэнергію для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў" [руская]. ДВА «Белэнерга». Праверана 27 жніўня 2017.(недаступная спасылка)
  11. "Тарыфы на ЖКП праіндэксуюць у Беларусі з 1 верасня". Беларускае тэлеграфнае агенцтва. 25 жніўня 2017. Праверана 27 жніўня 2017.