Эліяс Магнус Фрыс
Эліяс Магнус Фрыс | |
---|---|
Elias Magnus Fries | |
Дата нараджэння | 15 жніўня 1794[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 лютага 1878[1][2][…] (83 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Theodor Fries[d][8] |
Дзеці | Theodor Magnus Fries[d], Oscar Robert Fries[d], Elias Petrus Fries[d] і Sanna Christina Fries[d][9] |
Род дзейнасці | батанік, птэрыдолаг, брыёлаг, міколаг, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | батаніка, мікалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d] (1814) |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Nils Conrad Kindberg[d] і Carl Johan Johanson[d] |
Вядомы як | адзін з заснавальнікаў сістэматыкі грыбоў і лішайнікаў |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | |
---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Fr.».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Састарэлае абазначэнне батаніка: Fries |
Э́ліяс Ма́гнус Фрыс[12] (шведск.: Elias Magnus Fries, 1794—1878) — шведскі батанік і міколаг, «бацька мікалогіі».
Кароткая біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям'і пастара.
Адукацыю атрымаў у Лундзе; у 1814 годзе атрымаў званне прыват-дацэнта.
У 1834 годзе ён ужо быў прафесарам практычнай эканоміі ва Упсальскім універсітэце, а ў 1851 годзе заняў месца прафесара батанікі і дырэктары музея і батанічнага саду таго ж універсітэта.
З 1859 года да смерці ён жыў у адстаўцы ва Упсале[13].
Фрыс працаваў ва ўсіх галінах батанікі; ён упершыню ўвёў у Швецыі натуральную класіфікацыю раслін і вывучэнне марфалогіі. Яго праца «Systema orbis vege tabilis» (Лунд, 1825 (лац.)) — класічная праца таго часу.
Па лішайнікам Фрыс выдаў: «Lichenographia Europaea reformata» (Лунд і Грэйфсвальд, 1831 (лац.)); «Lichenes Suecciae eksiccati» (Лунд, 1824—1833 (лац.)).
Фрыс асабліва вядомы сваімі працамі ў вобласці мікалогіі, ён з'яўляецца адным з заснавальнікаў сістэматыкі грыбоў. Першая яго мікалагічная праца «Observationes Mycologicae» (Капенгаген, 1815—1818; 2-ое выд., 1828 (лац.)), але самая каштоўная — гэта «Systema Mycologicum» (Лунд і Грэйфсвальд, 1821—1830 (лац.); «Мікалагічная сістэма») — дата яе публікацыі з'яўляецца зыходным пунктам наменклатуры для большасці груп грыбоў (падобна таму, як дата публікацыі працы Species Plantarum К. Лінея — зыходная дата наменклатуры для сасудзістых раслін[14]). Затым ідуць «Elenchus Fungorum» (Грэйфсвальд, 1828 (лац.)); «Novae Symbolae Mycologicae» (1851 (лац.)); «Icones selectae Hymenomycetum nondum delineatorum» (1867—1875 (лац.)).
Даследаванню скандынаўскай флоры прысвечаны наступныя сачыненні: «Flora hollandica» (Лунд, 1817 (лац.)); «Novitiae florae Suecciae» (Лунд, 1828 (лац.)); «Flora Scanica» (Упсала, 1836 (лац.)); «Summum vegetabilium Scandinaviae» (Стакгольм і Лейпцыг, 1846—1848 (лац.)); «Herbarium normale» (Упсала, 1896 (лац.)), які ўключае экзэмпляры найбольш рэдкіх скандынаўскіх раслін.
Са шматлікіх манаграфій увагі заслугоўваюць: «Symbolae ad historiam Hieraciarum» (Упсала, 1848 (лац.)); «Monographia Hymenomycetarum Suecciae» (Упсала, 1857—1863 (лац.)); «Sveriges öltiga ochgiftiga Svanipar» (Стакгольм, 1860 (шведск.)).
Фрыс быў таксама вядомы як добры аратар і знаўца лацінскай мовы. У 1847 годзе яго абралі ў лік васямнаццаці шведскіх акадэмікаў[13].
У 1850 годзе Фрыс быў выбраны замежным членам-карэспандэнтам Пецярбургскай Акадэміі навук[14].
Зноскі
- ↑ а б Eriksson G. Elias M Fries — 1917. — С. 522. Праверана 22 снежня 2016.
- ↑ а б Elias Fries // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Eriksson G. Elias M Fries — С. 522. Праверана 22 снежня 2016.
- ↑ Femsjö kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/LLA/13082/C I/2 (1755-1811), bildid: C0021370_00113, sida 208 Праверана 3 чэрвеня 2019.
- ↑ Uppsala domkyrkoförsamlings kyrkoarkiv, Död- och begravningsböcker, SE/ULA/11632/F/7 (1874-1879), bildid: 80002756_00145 Праверана 3 чэрвеня 2019.
- ↑ Fries, Elias Magnus — Svenskagravar.se. Праверана 24 мая 2023.
- ↑ Elias Fries 1794–1878. Botaniker, mykolog — Шведская царква. Праверана 26 мая 2019.
- ↑ Femsjö kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/LLA/13082/C I/2 (1755-1811), bildid: C0021370_00113, sida 208 Праверана 3 чэрвеня 2019.
- ↑ August T Almén — 1917.
- ↑ а б Elias M Fries // Svenskt biografiskt lexikon — 1917.
- ↑ (unspecified title) Праверана 20 ліпеня 2020.
- ↑ У літаратуры часта сустракаецца напісанне прозвішча як «Фрыз».
- ↑ а б Фриз, Элиас // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907..
- ↑ а б Эліяс Магнус Фрыс (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі (Праверана 13 жніўня 2009)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Эліяс Магнус Фрыс (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі (Праверана 5 кастрычніка 2009)
- Фриз, Элиас // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907. (Праверана 13 жніўня 2009)
- Нарадзіліся 15 жніўня
- Нарадзіліся ў 1794 годзе
- Памерлі 8 лютага
- Памерлі ў 1878 годзе
- Памерлі ў Швецыі
- Пахаваныя на Старых могілках (Упсала)
- Выкладчыкі Упсальскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Лундскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Лундскага ўніверсітэта
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Леапальдзіны
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены РАН
- Члены Прускай акадэміі навук
- Члены Баварскай акадэміі навук
- Члены Лонданскага Лінееўскага таварыства
- Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Аўтары батанічных таксонаў
- Батанікі Швецыі
- Міколагі Швецыі
- Ліхенолагі
- Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук