Юстыніян Шчыт-Неміровіч (1740—1824)
Юстыніян Шчыт-Неміровіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Justynian Niemirowicz-Szczytt | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Тадэвуш Коцел | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Казімір Вольмер | ||||||
Пераемнік | Станіслаў Аўгуст Горскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
6 лютага 1740[1] |
||||||
Смерць |
7 сакавіка 1824[1] (84 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Шчыты-Неміровічы | ||||||
Бацька | Ян Юстыніян Шчыт-Неміровіч[d] | ||||||
Маці | Барбара з Хамінскіх[d] | ||||||
Жонка | Барбара з Лапацінскіх[d] і Казіміра з Войнаў-Ясянецкіх[d][2] | ||||||
Дзеці | Фелікс Шчыт-Неміровіч[d], Юзаф Шчыт-Неміровіч[d], Дарота са Шчытоў-Неміровічаў[d], Ганна са Шчытоў-Неміровічаў[d] і Тадэвуш Шчыт-Неміровіч[d] |
Юстыніян Неміровіч-Шчыт (6 лютага 1740 — 7 сакавіка 1824) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, пісар скарбовы літоўскі, кансуляр Пастаяннай Рады, пасол на сойм, староста маркаўскі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Шчытоў-Неміровічаў герба «Ястрабец». Адзіны сын кашталяна інфлянцкага Яна Юстыніяна Шчыта-Неміровіча (1705—1767) ад другога шлюбу з Барбарай Хамінскай (пам. 1775), удавой старосты маркаўскага Казіміра Коцела.
Атрымаў адукацыю ў Collegium Nobilium у Вільні. Каля 1759—1761 года ён стаў старостам маркаўскім, у 1766 годзе саступіў гэты ўрад свайму зводнаму брату Тадэвушу Коцелу (1736—1799) і яго жонцы Ганне з Тышкевічаў.
У 1764 годзе Юстыніян Шчыт-Неміровіч у якасці пасла ад Полацкага ваяводства падпісаў элекцыю Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У 1767 годзе ён быў выбраны першым паслом ад Полацкага ваяводства на надзвычайны сойм у Варшаве.
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай большая частка ўладанняў Юстыніяна Шчыта-Неміровіча апынулася на тэрыторыі Расійскай імперыі, але ён па-ранейшаму актыўна ўдзельнічаў у палітычным жыцці Рэчы Паспалітай. У Полацку ён быў выбраны дэлегатам ад далучанай тэрыторыі і ездзіў у Санкт-Пецярбург, дзе вёў перамовы аб падтрымцы з братамі Іванам і Рыгорам Арловымі.
Падчас Падзельнага сойма Юстыніян Шчыт-Неміровіч быў прызначаны ў склад пяці камісій Пастаяннай Рады. 23 жніўня 1776 года ў якасці кансуляра Пастаяннай Рады ён падпісаў акт парламенцкай канфедэрацыі. У тым жа 1776 годзе ён быў ізноў выбраны ў склад Пастаяннай Рады, у якай выступаў за павелічэнне ўзброеных сіл, рэфармаванне казначэйства і павышэнне якасці адукацыі.
У 1777 годзе Юстыніян Шчыт заняў пасаду пісара скарбовага літоўскага, якую ў 1788 годзе перадаў свайму сваяку Станіславу Аўгусту Горскаму. У 1780 годзе ён разам з Юзафам Панятоўскім, пляменнікам караля Станіслава Аўгуста, суправаджаў расійскую імператрыцу Кацярыну II у час яе паездкі ў Полацк.
У 1792 годзе разам са сваім сынам Юзафам ён падарожнічаў па Рэчы Паспалітай і Галіцыі. На працягу трох месяцаў знаходжання ў Варшаве ён дамогся атрыманні для свайго сына пасады камергера караля Станіслава Аўгуста. Гэта падарожжа разам з апісаннем шматлікіх сустрэч з вядучымі дзеячамі эпохі, у тым ліку пры дварах караля Станіслава Аўгуста і Радзівілаў у Нябораве апісаў у сваіх мемуарах ягоны сын Юзаф.
Другі падзел Рэчы Паспалітай у 1792 годзе стаў вялікім ударам для Юстыніяна Шчыта-Неміровіча. Ён кінуў грамадскую дзейнасць, прысвяціўшы сябе літаратуры і музыцы. Ён вярнуўся да грамадскага жыцця пасля ўзыходжання на прастол імператара Паўла I Пятровіча па просьбе полацкай шляхты ва ўмовах канфлікту, звязанага са стварэннем у 1796 годзе Беларускай губерні са сталіцай у Віцебску. Затым ён быў аднагалосна абраны 800 грамадзянамі двух былых намесніцтваў, Полацкага і Магілёўскага, старшынёй галоўнага суда і дэпартамента Беларускай губерні.
Юстыніян Шчыт-Неміровіч памёр 7 сакавіка 1824 года, ён быў пахаваны побач з бацькамі і старэйшым сынам Феліксам і яго жонкай у дамініканскім касцёле ў Валынцах.
Уласнасць і дабрачыннасць
[правіць | правіць зыходнік]Юстыніян Шчыт-Неміровіч валодаў значнымі маёнткамі ў Полацкім ваяводстве. У 1761 годзе яго бацька, кашталян інфлянцкі Ян Шчыт-Неміровіч, перадаў яму ў валоданне буйную частку сваіх уладанняў, у тым ліку Дабромысль, Таболкі, Шыпаў, Валы (Казаржэва) і перайменаваную ім у гонар свайго сына Юстыніяна — Юстыянава (былыя Ужмяны). У склад яго ўладанняў былі ўключаны, у прыватнасці, Асінаўка, Казуліна, Паддуб’е (перайменаваную ім у гонар свайго сына Фелікса ў Шчаснопаль), Сакалішча, Вырадка і Белае.
Юстыніян Шчыт-Неміровіч доўгі час пражыў у Варшаве, а з 1783 года жыў у Вільні. У першай палове 1780-х гадоў ён асеў у Юстыянаве, дзе пабудаваў аднапавярховы палац з гаспадарчымі пабудовамі і паркам, распрацаваным італьянскім архітэктарам Карла Спампані. Ён таксама пабудаваў свае летнія рэзідэнцыі ў Таболках і Дабромыслі.
Пры ім у Юстыянаве пражывала каля 200 жыхароў, у тым ліку паэт Ян Аношка (каля 1775—1827). Ён карыстаўся ўсеагульнай павагай, яму часта даручалі весці перамовы і апякунствы. У Пастаяннай Радзе заклікаў да фінансавання вучобы для бедных, сам дапамагаў 12 вучням у школах Беластока.
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Юстыніян Шчыт-Неміровіч быў двойчы жанаты. Яго першай жонкай была Барбара з Лапацінскіх (1746—1773), дачка пісара вялікага літоўскага Мікалая Тадэвуша Лапацінскага і Барбары з Копцяў. Дзеці ад першага шлюбу:
- Фелікс (1764—1793), камергер каралеўскі
- Барбара (1763—1824), жонка Юзафа Рудаміны-Дусяцкага
- Ганна, муж — Станіслаў Горскі
- Юзафа, жонка князя Каэтана Свірскага
- Тэкля (нар. 1770), памерла ў юнацтве
У 1775 годзе ён другі раз ажаніўся з Казімірай з Войнаў-Ясянецкія (пам. 1783), дачкой абознага полацкага Юзафа Война-Ясянецкага і Людвікі з Сулістроўскіх. Дзеці ад другога шлюбу:
- Юзаф (1777—1848), камергер польскага і расійскага двароў. Жанаты з Францыскай з Грабніцкіх-Дактаровічаў;
- Тадэвуш (1778—1840), маршалак полацкага павета. У шлюбе з Эвелінай (пам. 1821), дочкой першага віцэ-губернатара Курляндыі Юзафа Гуркі-Рамейкі;
- Ян (пам. 1851), жанаты з Ганнай з Баброўскіх;
- Дарота (пам. 1813), жонка Мікалая Сестржанка-Карніцкага.
Зноскі
- ↑ а б Justynian Szczytt Niemirowicz h. Jastrzębiec // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. V, Ziemia połocka i województwo połockie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. Г. Люлевіч — Warszawa: 2018. — С. 183. — ISBN 978-83-65880-49-9
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- A. Haratym, hasło: «Justynian Szczytt Niemirowicz», [w:] Polski Słownik Biograficzny. T. 47. Warszawa-Kraków: Polska Akademia Nauk i Polska Akademia Umiejętności — Instytut Historii PAN im. Tadeusza Manteuffla, 2011, s. 565—567.