Якуцкая кухня
Выгляд
Якуцкая кухня — кухня якутаў, у рацыёне харчавання якіх асноўнай з’яўляецца другая страва. Халодныя закускі ў меню адсутнічаюць. З мяса ўжываецца свініна, каніна, аляніна, ялавічына, пераважна ў натуральным выглядзе. Асноўныя прыёмы тэрмічнай апрацоўкі — варанне і смажанне. Папулярнымі з’яўляюцца стравы з рыбы. На гарнір гатуюць кашы, макаронныя вырабы. Агародніну гатуюць рэдка. Шырока ўжываюцца малочныя прадукты: малако, тварог і стравы на іх аснове. Стравы гатуюць вялікімі порцыямі, што абумоўлена кліматычнымі ўмовамі Якуціі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Культура питания: Энцикл. справ. — 2-е изд. Беларус. Энцыкл.; Под ред. И. А. Чаховского; Редкол.: Е. В. Малашевич и др. — Мн.: БелЭн, 1993. — 541 с.: ил.