Ян Галоўчынскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Галоўчынскі
Герб «Лебедзь»
Герб «Лебедзь»
Вялікі чашнік літоўскі
15 мая 1624 — канец 1630
Папярэднік Пётр Валовіч
Пераемнік Аляксандр Дажбог Сапега

Нараджэнне каля 1570
Смерць 1630[1]
Род Галоўчынскія
Бацька Шчасны Галоўчынскі
Маці Гальшка з Хадкевічаў
Жонка Алена з Валовічаў
Дзеці няма

Ян Галоўчынскі (каля 15701630) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Уладальнік Галоўчына і Езна. У 16211622 гадах вадзіў гусарскую харугву супраць шведаў, вялікі чашнік літоўскі1624).

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Сын менскага кашталяна Шчаснага Галоўчынскага і яго жонкі Гальшкі з Хадкевічаў, дачкі віленскага кашталяна Гераніма Хадкевіча. Быў жанаты з Аленай з Валовічаў, дачкой вялікага літоўскага чашніка Пятра Валовіча, але дзяцей не меў. Пасля смерці Яна Галоўчынскага Алена выйшла паўторна замуж за Крыштафа Патоцкага, які такім чынам набыў Галоўчын і іншыя маёнткі Галоўчынскіх.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  1. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 209.