Перайсці да зместу

Яўген Сяргеевіч Козел

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Яўген Козел
Поўнае імя Яўген Сяргеевіч Козел
Нарадзіўся 22 лютага 2001(2001-02-22)[1] (23 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 194 см[2]
Вага 83 кг[2]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Баранавічы
Нумар 10
Маладзёжныя клубы
2014—2017 Беларусь Шахцёр (Салігорск)
Клубная кар’ера[* 1]
2017—2022 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 1 (0)
2020   Латвія Тукумс 2000 0 (0)
2020   Беларусь Гарадзея 6 (0)
2021   Беларусь Спадарожнік (Рэчыца) 13 (2)
2022   Беларусь Дынама (Брэст) 11 (0)
2022   Беларусь Шахцёр (Петрыкаў) 6 (0)
2023 Беларусь Баранавічы 15 (5)
2024 Беларусь Хваля (Пінск) 9 (1)
2024— Беларусь Баранавічы
Нацыянальная зборная[* 2]
2019 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 12 жніўня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 5 ліпеня 2020

Яўген Козел (нар. 22 лютага 2001, Столін) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Баранавічы».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец Столінскай ДЮСШ, у 2014 годзе далучыўся да акадэміі салігорскага «Шахцёра». З 2017 года пачаў выступаць за дубль клуба, гуляў у Юнацкай лізе УЕФА. У чэрвені 2019 года быў на зборах з моладзевай камандай санкт-пецярбургскага «Зеніта»[3].

У сакавіку 2020 года разам з таварышам па камандзе Антонам Кавалёвым быў аддадзены ў арэнду латвійскаму клубу «Тукумс 2000»[4]. Аднак у сувязі з пандэміяй COVID-19 старт чэмпіянату Латвіі быў адкладзены. У ліпені 2020 года быў адкліканы, так і не згуляўшы ў Латвіі ніводнага матча, і далучыўся да «Гарадзеі»[5]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 4 ліпеня 2020 года ў матчы супраць «Віцебска» (2:2), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У далейшым трывала гуляў у асноўным складзе «Гарадзеі». У верасні 2020 года вярнуўся ў «Шахцёр»[6], дзе зноў стаў гуляць за дубль.

У пачатку 2021 года стаў трэніравацца з рэчыцкім «Спадарожнікам» і ў сакавіку быў аддадзены гэтаму клубу ў арэнду[7]. У складзе рэчыцкай каманды чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У ліпені 2021 года, пасля таго як «Спадарожнік» зняўся з Вышэйшай лігі, вярнуўся з арэнды ў «Шахцёр»[8]. У ліпені і жніўні правёў 3 матчы за асноўны склад «Шахцёра» (2 у Кубку Беларусі 1 у чэмпіянаце), пасля чаго выступаў толькі за дубль.

У студзені 2022 года на правах арэнды далучыўся да брэсцкага «Дынама»[9], дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У ліпені 2022 года пакінуў брэсцкую каманду і быў заяўлены за петрыкаўскі «Шахцёр»[10].

У студзені 2023 года пакінуў петрыкаўскі клуб[11] і адправіўся на прагляд у «Баранавічы». У лютым 2023 года афіцыйна папоўніў склад баранавіцкай каманды[12]. У студзені 2024 года перайшоў у пінскую «Хвалю»[13]. У жніўні 2024 года пакінуў пінскі клуб[14] і вярнуўся ў «Баранавічы»[15].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2019 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Матчы Галы
2017 дубль Шахцёр (Салігорск) 12 3
2018 дубль Шахцёр (Салігорск) 8 0
2019 дубль Шахцёр (Салігорск) 18 7
2020 (1) Д1 Тукумс 2000 0 0
2020 (сяр.) Д1 Гарадзея 6 0
2020 (2) дубль Шахцёр (Салігорск) 5 2
2021 (1) Д1 Спадарожнік 13 2
2021 (2) Д1 Шахцёр (Салігорск) 1 0
2022 (1) Д1 Дынама 11 0
2022 (2) Д2 Шахцёр (Петрыкаў) 6 0
2023 Д2 Баранавічы 15 5
2024 (1) Д2 Хваля 9 1
  1. Evgeni Kozel // Transfermarkt — 2000.
  2. а б в http://fcvolna-pinsk.by/player/evgenij-kozel/
  3. Воспитанники «Шахтера» Козел и Лицкевич находятся на сборах с молодежной командой «Зенита» (руск.). by.tribuna.com.
  4. Антон Ковалев и Евгений Козел арендованы латвийским клубом «Тукумс 2000» (руск.). by.tribuna.com.
  5. "Шахтер" вернул двух игроков из аренды в латвийском "Тукумсе-2000" (руск.). football.by (3 ліпеня 2020). Праверана 24 студзеня 2024.
  6. «Городея» арендовала Соловья и Булычева у «Шахтера» и вернула «горнякам» Козела (руск.). by.tribuna.com.
  7. Речицкий "Спутник" арендовал четырех молодых футболистов солигорского "Шахтера" (руск.). Гомельская правда (11 сакавіка 2021). Праверана 24 студзеня 2024.
  8. "Шахтер" вернул Акинбуле в юрмальский "Спартак" и отправил Булычева в аренду в "Энергетик-БГУ" (руск.). football.by (16 ліпеня 2021). Праверана 24 студзеня 2024.
  9. Брестское "Динамо" арендовало нападающего у "Шахтера" (руск.). football.by (23 студзеня 2022). Праверана 24 студзеня 2024.
  10. Козел сменил брестское "Динамо" на петриковский "Шахтер" (руск.). football.by (25 ліпеня 2022). Праверана 24 студзеня 2024.
  11. Евгений Козел покинул "Шахтер" из Петрикова (руск.). football.by (19 студзеня 2023). Праверана 24 студзеня 2024.
  12. Игнат Мартюг и Евгений Козел подписали контракты с "Барановичами" (руск.). football.by (7 лютага 2023). Праверана 24 студзеня 2024.
  13. "Волна" представила трех новичков (руск.). football.by (24 студзеня 2024). Праверана 24 студзеня 2024.
  14. Гречиха, Раджабов и еще трое игроков покинули "Волну" (руск.). football.by (7 жніўня 2024). Праверана 8 жніўня 2024.
  15. "Барановичи" вернули еще одного бывшего игрока (руск.). football.by (9 жніўня 2024). Праверана 12 жніўня 2024.