Адрыян VI, Папа Рымскі
Адрыян VI (Hadrian Florenszoon; 2 сакавіка 1459 — 14 верасня 1523), папа рымскі (1522—1523).
Сын рамесніка з Утрэхта. Выхоўваўся за кошт брацтва агульнажыцця, вывучаў багаслоўе і царкоўнае права ў Левене, дзе быў потым прафесарам. У 1507 па даручэнні імператара Максіміліяна выхоўваў яго ўнука, будучага імператара Карла V, з 1517 — кардынал. 9 студзеня 1522 абраны папай.[1] Адрыян VI на гэты час знаходзіўся ў Іспаніі і не спяшаўся прыехаць у Рым і ягоная каранацыя адбылася толькі 31 жніўня 1522, стаўшы папай ён не змяніў сваё імя[2].
У палітыцы Адрыян VI арыентаваўся на Габсбургаў і шукаў замірэння з прадстаўнікамі рэфармацыі[2]. Нягледзячы на свае перакананні, што рэформы ў каталіцкай царкве неабходныя, ён нічога зрабіў на гэтым шляху няшмат, бо сустрэў моцны супраціў[1]. Адрыян VI — апошні папа неітальянскага паходжання аж да пантыфікату Яна Паўла II[2].
Зноскі
Адрыян VI, Папа Рымскі // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907. • Jan Wierusz Kowalski. Poczet papierzy KAW, W-wa, 1988, ISBN 83-03-01435-8
