Максімін Фракіец

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бюст Максіміна Фракійца

Максімін Фракіец — Гай Юлій Вер Максімін (173238): рымскі военачальнік і імператар (235238).

Быў паспяховым военачальнікам, ваяваў з германцамі, сарматамі, дакамі. Падчас смуты пасля забойства Севера Аляксандра заняў імператарскі сталец. Жорстка пераследаваў хрысціян і спусташаў дзяржаўны скарб дзеля выплат утрымання войска. Ані разу не быў у Рыме, і, неўзабаве, быў забіты сваімі салдатамі. Яго праціўнікі Гардыян I і Гардыян II валадарылі ў Афрыцы, Пупіен і Бальбін —у Рыме.

Быў з фракійскіх пастухоў, сынам гота і аланкі, і надзвычай высокім і дужым чалавекам — «мог надзець жаночы бранзалет толькі сабе на палец»; від, паводле звестак Герадыяна, меў «застрашлівы». Вядомая яго выява — мармуровая галава, што захоўваецца ў Капенгагене[1].

Зноскі

  1. Партрэты…