Алег Гарнікевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алег Гарнікевіч
укр.: Олег Горникевич
Дата нараджэння 17 лістапада 1926(1926-11-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 мая 2020(2020-05-26)[1] (93 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці біяхімік, фармаколаг, выкладчык універсітэта, неўролаг
Навуковая сфера фармакалогія[3]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алег Гарнікевіч (17 лістапада 1926, Львоў — 26 мая 2020, Вена) — аўстрыйскі біяхімік, лаўрэат прэміі Вольфа па медыцыне 1979 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1926 годзе ў c. Сухаў (увайшло ў Львоў). У 1951 годзе атрымаў ступень доктара ў Венскім універсітэце, у тым жа годзе стаў супрацоўнікам альма-матар. Ён таксама цягам дваццаці гадоў быў старшынёй Інстытута біяхімічнай фармакалогіі. У 1967 годзе пачаў доўгае супрацоўніцтва з Універсітэтам Таронта ў Канадзе, а ў 1992 годзе стаў ганаровым прафесарам гэтай навучальнай установы.

Адным з яго асноўных дасягненняў было адкрыццё таго, што прычынай хваробы Паркінсана з’яўляецца дэфіцыт дафаміну ў галаўным мозгу. Таксама граў ключавую ролю ў развіцці тэрапіі гэтага захворвання левадопай.

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

  • 1971: Член Леапальдзіны
  • 1972: Міжнародная прэмія Гайрднера
  • 1979: Прэмія Вольфа па медыцыне сумесна з Роджэрам Сперы і Арвідам Карлсанам «за адкрыццё новага падыходу ў барацьбе з хваробай Паркінсона левадопай»
  • 2008: Аўстрыйскі ганаровы знак «За навуку і мастацтва» першага класа
  • 2010: Аўстрыйскі ганаровы знак «За навуку і мастацтва»

Зноскі

  1. а б https://wien.orf.at/stories/3050579/
  2. Czech National Authority Database Праверана 29 студзеня 2023.
  3. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.