Сезар Мільштэйн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сезар Мільштэйн
англ.: César Milstein
Milstein lnp.jpg
Дата нараджэння:

8 кастрычніка 1927(1927-10-08)

Месца нараджэння:

Баія-Бланка, Аргенціна

Дата смерці:

24 сакавіка 2002(2002-03-24) (74 гады)

Месца смерці:

Кембрыдж, Вялікабрытанія

Краіна:

Flag of Argentina.svg Аргенціна
Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія

Навуковая сфера:

Біяхімія

Альма-матэр:

Універсітэт Буэнас-Айрэса
Кембрыджскі ўніверсітэт

Навуковы кіраўнік:

Прафесар Стапані(Stoppani)[1]

Узнагароды і прэміі


Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1984)
Прэмія Вольфа па медыцыне (1980)
Медаль Франкліна (1982)

Сезар Мільштэйн, FRS[2] (англ.: César Milstein, 8 кастрычніка 1927, Баія-Бланка, Аргенціна24 сакавіка 2002, Кембрыдж, Вялікабрытанія) — аргенцінскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1984 годзе разам з Н.К.Ернэ і Г.Кёлерам «за тэорыі адносна спецыфічнасці ў развіцці і кантролі імуннай сістэмы і адкрыццё прынцыпу прадукцыі монакланальных антыцел».[3][4][5][6]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сезар Мільштэйн нарадзіўся 8 кастрычніка 1927 года ў Аргенціне, у мястэчку Баія-Бланка, недалёка ад Буэнас-Айрэса, у сям'і выхадцаў з мястэчка Шышкаўцы Падольскай губерні Лазара Мільштэйна і Максімы Вапнярскай.[7][8][9]

Скончыў Універсітэт Буэнас-Айрэса ў 1952 годзе і атрымаў ступень кандыдата навук пад кіраўніцтвам прафесара Стапані(Stoppani)[10] (прафесар біяхіміі) у Медыцынскай школе. У 19581961 гадах і з 1963 года ў Кембрыджскім універсітэце.

Аўтар навуковых прац па імунахіміі. Распрацаваў методыку вырабу монакланальных антыцел разам з Г.Кёлерам.

Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША, Амерыканскай акадэміі навук і мастацтва.

Незалежна ад сваіх дасягненняў, Мільштэйн выступаў у якасці кіраўніка і натхнення для многіх у вобласці антыцел, а таксама заўсёды дапамагаў навуцы і вучоным у менш развітых краінах. Варта таксама згадаць, што, хоць Нобелеўская прэмія зрабіла б яго багатым чалавекам, Мільштэйн не запатэнтаваў сваё велізарнае адкрыццё, паколькі ён лічыў, што гэта — інтэлектуальная ўласнасць чалавецтва. Паводле яго перакананняў, яго праца не мела ніякага эканамічнага інтарэсу, толькі навуковы.

Мільштэйн памёр 24 сакавіка 2002 года ў Кембрыджы, Англія ва ўзросце 74 гадоў у выніку захворвання сэрца, на якое ён пакутаваў на працягу многіх гадоў.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Гл.таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. César Milstein Autobiography. The Nobel Foundation. Праверана 19 мая 2012.
  2. Neuberger, M. S.; Askonas, B. A. (2005). "Cesar Milstein CH. 8 October 1927 - 24 March 2002: Elected F.R.S. 1974". Biographical Memoirs of Fellows of the Royal Society 51: 267.
  3. Raju, T N (January 2000). "The Nobel chronicles. 1984: Niels Kai Jerne, (1911-94); César Milstein (b 1926); and Georges Jean Franz Köhler (1946-95)". The Lancet 355 (9197): 75. doi:10.1016/S0140-6736(05)72025-0. PMID 10615922. 
  4. Bolhuis, R L; Haaijman J J (December 1984). "[Nobel Prizes for immunology 1984 (Niels K. Jerne, Cesar Milstein, George Köhler)]". Nederlands Tijdschrift voor Geneeskunde 100 (52): 2433–5. PMID 6395024. 
  5. Kaartinen, M. (1984). "The 1984 Nobel Prize in medicine (Cesar Milstein, George Köhler, Niels Jerne)". Duodecim; laaketieteellinen aikakauskirja 100 (23–24): 1573–1578. PMID 6394268
  6. Onneby, M. (1984). "Immunology in theory and practice. Nils K Jerne shares the Nobel prize in medicine with Georges JF Köhler and Cesar Milstein". Nordisk medicin 99 (11): 300, 304. PMID 6393048
  7. UNA FAMILIA DE INMIGRANTES EN EL SUR DE BUENOS AIRES
  8. César Milstein último premio nobel argentino
  9. Cesar Milstein aka El Pulpo
  10. Stoppani, A. O.; Milstein, C. (1957). "Essential role of thiol groups in aldehyde dehydrogenases". The Biochemical journal 67 (3): 406–416. PMC 1200171. PMID 13479397

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 474. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons