Джэймс Уайт Блэк
| Джэймс Уайт Блэк | |||
| англ.: James Whyte Black | |||
| Дата нараджэння: | |||
|---|---|---|---|
| Месца нараджэння: | |||
| Дата смерці: |
22 сакавіка 2010 (85 гадоў) |
||
| Месца смерці: | |||
| Краіна: | |||
| Навуковая сфера: | |||
| Месца працы: |
Універсітэт Малая |
||
| Альма-матэр: | |||
| Узнагароды і прэміі |
|
||
Джэймс Уайт Блэк (англ.: James Whyte Black, 14 чэрвеня 1924 года, Адынгстан, Шатландыя — 22 сакавіка 2010 года, Лондан) — шатландскі фармаколаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1988 годзе разам з Дж.Х.Хітчынгсам і Г.Б.Элаян.
Змест |
Біяграфія [правіць]
Джэймс Уайт Блэк нарадзіўся 14 чэрвеня 1924 года ў Адынгстане, Ланакшыры. Ён быў чацвёртым з пяці сыноў баптысцкай сям'і, вытокі якой прасочваюцца да Balquhidder у Пертшыры.[1] Яго бацька быў горным інжынерам.[1] Ён вырас у Файф, адукацыю атрымаў у сярэдняй школе Beath у Каўдэнбіце (англ.: Cowdenbeath) і ва ўзросце 15 гадоў выйграў стыпендыю для навучання ва ўніверсітэце Сэнт-Эндруса, дзе вывучаў медыцыну.[1] Яго сям'я была занадта бедная, каб адправіць яго ва ўніверсітэт. Яго настаўнік па матэматыцы пераканаў Блэка, каб ён здаў уступныя экзамены ва ўніверсітэт.[2].
Да 1967 года ўніверсітэцкі каледж Дандзі быў месцам для ўсёй клінічнай медыцынскай дзейнасці ва ўніверсітэце Сэнт-Эндруса. Ён паступіў ва ўніверсітэцкі каледж (які ў выніку стаў універсітэтам Дандзі) у 1943 годзе і скончыў яго ў 1946 годзе.[3]
Пасля заканчэння ён застаўся ва ўніверсітэцкім каледжы, каб далучыцца да аддзела фізіялогіі ў якасці асістэнта,каб пасля заняць пост выкладчыка ва ўніверсітэце Малая.[3][4] Але ён вырашыў не займацца кар'ерай практыкуючага ўрача[4].
Блэк зрабіў значны ўнёсак у фундаментальныя навуковыя і клінічныя веды ў галіне кардыялогіі і як урач, і як вучоны. Яго вынаходства прапраналола, бэта-адрэнаблакатара, які зрабіў рэвалюцыю ў медыцынскім упраўленні стэнакардыяй, лічыцца адным з самых важных укладаў ў клінічнай медыцыне і фармакалогіі 20-га стагоддзя.[5][6] Прапраналол быў апісаны як найбольшы прарыў у лячэнні хвароб сэрца з моманта адкрыцця наперстаўкі ў 18 стагоддзі і прынёсшы карысць мільёнам людзей.[4] Метад даследавання Блэка, яго адкрыцці ў галіне адрэнергічнай фармакалогіі і яго ўдакладненне механізмаў сардэчнай дзейнасці з'яўляюцца моцнымі бакамі яго працы[7].
Аўтар навуковых прац па стварэнні і выкарыстанні новых проціпухлінных і процівірусных прэпаратаў, для лячэння сардэчна-сасудзістых хвароб і язвавай хваробы страўніка.
Прафесар Лонданскага ўніверсітэта (1973).
Член Лонданскага Каралеўскага таварыства (1976).
Асабістае жыццё [правіць]
Блэк сустрэў Хілары Джоан Воан (1924-1986) на балі ва ўніверсітэце ў 1944 годзе. Яны пабраліся шлюбам у 1946 годзе пасля заканчэння ўніверсітэта. Ён апісаў яе як "рухаючую сілу" свайго жыцця, пакуль яна не памерла ва ўзросце 61 у графстве Сурэй.[1][8] У іх нарадзілася дачка, Стэфані, у 1951 годзе.[1] Блэк зноў ажаніўся ў 1994 годзе з прафесарам Ронай Мак-Кі.[4] Блэк не быў публічным чалавекам, таму ён са здзіўленнем успрыняў навіну, што ён атрымаў Нобелеўскую прэмію.[4]
Блэк памёр ва ўзросце 85 гадоў раніцай 22 сакавіка 2010 года пасля працяглай хваробы. Яго смерць была абвешчана ўніверсітэтам Дандзі, дзе ён быў канцлерам з 1992 па 2006 год.[9] Яго пахаванне адбылося 29 сакавіка ў царкве Св.Калумба ў Лондане.[10] Ён пахаваны на могілках Ardclach прыхода, створанага ў 1655 годзе, побач з Нэрнам, Шатландыя.
Узнагароды [правіць]
- 2000 — Ордэн Заслуг
- 1994 — Ellison-Cliffe Medal
- 1988 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне
- 1982 — Прэмія Вольфа па медыцыне
- 1981 — Рыцар-бакалаўр
- 1979 — Artois-Baillet Latour Health Prize
- 1976 — Прэмія Альберта Ласкера за клінічныя медыцынскія даследаванні
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Black, Sir James W Autobiography. The Nobel Foundation. Праверана 23 сакавіка 2010.
- ↑ Scottish Nobel prize winner Sir James Black dies at age 85 , The Daily Record (23 March 2010). Праверана 25 сакавіка 2010.
- ↑ 3,0 3,1 Death of Sir James Black. Archives, Records and Artefacts at the University of Dundee. Праверана 13 чэрвеня 2011.
- ↑ 4,0 4,1 4,2 4,3 4,4 Sir James Black, OM , The Telegraph (23 March 2010). Праверана 25 сакавіка 2010.
- ↑ Stapleton, Melanie P. (1997). "Sir James Black and Propranolol". Texas Heart Institute Journal 24 (4): 336–342. PMID 9456487.
- ↑ "anTAGonist" and "ciMETidine". American Chemical Society (2005). Праверана 25 снежня 2005.
- ↑ Alan Taylor. Or is this our national hero? , Sunday Herald (25 January 2004). Праверана 25 студзеня 2004.
- ↑ Deaths England and Wales 1984-2006
- ↑ Nobel Prize-winning scientist Sir James Black dies , BBC News, BBC (22 March 2010). Праверана 25 сакавіка 2010.
- ↑ Heart disease treatment pioneer James Black dies , Associated Press (22 March 2010). Праверана 25 сакавіка 2010.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы - Варанец / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1996. - 511 с.: іл.
| Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1976—2000 гадах | |
|---|---|
|
Бламберг / Гайдузек(1976) • Гіймэн / Шалі / Ялаў (1977) • Арбер / Натанс / Сміт (1978) • Кормак / Хаўнсфілд (1979) • Бенасераф / Дасэ / Снел (1980) • Сперы / Х'юбел / Візел (1981) • Бергстрэм / Самуэльсан / Вейн (1982) • Мак-Клінтак (1983) • Ернэ / Кёлер / Мільштэйн (1984) • Браўн / Голдстайн (1985) • Коэн / Леві-Мантальчыні (1986) • Танегава (1987) • Блэк / Элаян / Хітчынгс (1988) • Бішап / Вармус (1989) • Мары / Томас (1990) • Неер / Закман (1991) • Фішэр / Крэбс (1992) • Робертс / Шарп (1993) • Гілман / Родбел (1994) • Льюіс / Нюслайн-Фольхард / Вішаўс (1995) • Догерці / Цынкернагель (1996) • Прузінер (1997) • Ферчгат / Ігнара / Мурад (1998) • Блобель (1999) • Карлсан / Грынгард / Кэндэл (2000) |
|
|
Поўны спіс | (1901—1925) | (1926—1950) | (1951—1975) | (1976—2000) | (2001—2025) |
- Асобы
- Постаці навукі
- Нарадзіліся 14 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ў Адынгстане
- Памерлі 22 сакавіка
- Памерлі ў 2010 годзе
- Памерлі ў Лондане
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіту
- Кавалеры брытанскага ордэна Заслуг
- Рыцары-бакалаўры
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
- Члены Каралеўскага таварыства Эдынбурга
- Лаўрэаты прэміі Вольфа па медыцыне
- Постаці брытанскай фармакалогіі