Сеймур Бензер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сеймур Бензер
Дата нараджэння 15 кастрычніка 1921(1921-10-15)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 лістапада 2007(2007-11-30)[2][1][…] (86 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, генетык, выкладчык універсітэта, біяфізік, behavior geneticist
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды

прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні (1971)

прэмія Вольфа па медыцыне (1991)

Thomas Hunt Morgan Medal[d] (1986)

прэмія Харві (1977)

міжнародная прэмія Фонда Гайрднера (1964, 2004)

Міжнародная прэмія па біялогіі (2000)

Нацыянальны навуковы медаль ЗША

прэмія Луізы Грос-Хорвіц (1976)

прэмія Медыцынскага цэнтра Олбані[d] (2006)

прэмія Грубера па нейранавуках[d] (2004)

March of Dimes Prize in Developmental Biology[d] (2002)

NAS Award in the Neurosciences[d] (2001)

Rosenstiel Award[d] (1985)

Karl Spencer Lashley Award[d] (1988)

Bristol-Myers Squibb Award for Distinguished Achievement in Neuroscience Research[d] (1992)

Dickson Prize in Science[d] (1979)

Крунаўская лекцыя[d] (1982)

Robert J. and Claire Pasarow Foundation Award for Distinguished Contributions to Neuropsychiatric Research[d] (2001)

Crafoord Prize in Biosciences[d] (1993)

прэмія Боўэра[d] (2004)

замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (8 красавіка 1976)

прэмія Ральфа Джэрарда[d] (1989)

honorary doctor of Purdue University[d] (1968)

Mendel Medal[d] (1994)

Howard Taylor Ricketts Prize[d] (1961)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сеймур Бензер (англ.: Seymour Benzer; 15 кастрычніка 1921 — 30 лістапада 2007) — амерыканскі фізік, малекулярны біёлаг і псіхагенетык. Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1961), замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства (1976), Французскай акадэміі навук (2000).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Яго кар’ера ў малекулярнай біялогіі пачалася ў пераломныя для гэтай навукі 1950-я гады, і ў выніку ён заняў бачнае становішча ў галіне малекулярнай генетыкі і псіхагенетыкі. Бензер узначальваў даследчую лабараторыю генетыкі ва Універсітэце Перд’ю, і ў якасці босуэлаўскага прафесара неўралогіі ў Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце.

Нарадзіўся ў паўднёвым Бронксе, у сям’і яўрэйскіх імігрантаў з Сахачава (Польшча) — Меера Бензера і Евы Найдарф. Калі яму было 4 гады, сям’я перабралася ў бруклінскі раён Бенсанхерст. Цікавіцца біялогіяй пачаў з дзяцінства, захапляўся прэпараваннем жаб. Ва ўзросце 15 гадоў скончыў сярэднюю школу, у 1938 годзе паступіў у Бруклінскі каледж, але вывучаў спачатку не біялогію, а фізіку; неўзабаве перайшоў ва Універсітэт Перд’ю, дзе ў 1947 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі за даследаванне ў галіне фізікі цвёрдага цела. Пасля пачатку Другой сусветнай вайны быў прыцягнуты да сакрэтных ваенных даследаванняў у галіне паляпшэння радараў і вывучэння ўласцівасцей стабільнага германію. У прыватнасці, Бензер першым выявіў, што крышталі германію могуць быць скарыстаны пры высокай напрузе.

Пасля атрымання вучонай ступені быў прызначаны памочнікам прафесара фізікі ў Перд’ю, але неўзабаве перайшоў з фізікі ў біялогію і два гады вучыўся ў постдактарантуры ў лабараторыі Каліфарнійскага тэхналагічнага ўніверсітэта, вывучаючы вірусы-бактэрыяфагі, затым вярнуўся ў Перд’ю, дзе ў 1950 годзе адкрыў новы метд рэкамбінацыі — сістэму T4 rII. У 1967 годзе ён, аднак, пакінуў генетыку бактэрыяфагаў і зноў пераехаў у Каліфарнійскі тэхналагічны ўніверсітэт, каб вывучаць псіхагенетыку. Пасля ён стаў адным з найбуйных навукоўцаў у гэтым кірунку, вывучаючы генетычныя асновы розных паводніцкіх рэакцый, такіх як фотатаксіс і цыркадны рытм.

Бензер быў таксама членам Амерыканскага філасофскага таварыства і Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук.

Зноскі

  1. а б Seymour Benzer // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. http://www.nytimes.com/2007/12/08/science/08benzer.html?_r