Роджэр Уолкат Сперы
| Роджэр Уолкат Сперы | |
| англ.: Roger Wolcott Sperry | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
17 красавіка 1994 (80 гадоў) |
| Месца смерці: | |
| Краіна: | |
| Навуковая сфера: | |
| Альма-матэр: | |
| Узнагароды і прэміі |
|
Роджэр Уолкат Сперы (англ.: Roger Wolcott Sperry, 20 жніўня 1913, Хартфард, Канектыкут, ЗША - 17 красавіка 1994, Пасадына, Каліфорнія, ЗША) — нейрапсіхолаг, прафесар псіхабіялогіі, які атрымаў у 1981 годзе разам з Дэвідам Х'юбелам і Торстэнам Візелем Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне "за адкрыцці, якія датычацца функцыянальнай спецыялізацыі паўшар'яў галаўнога мозгу"[1][2][3][4][5].
Змест |
Біяграфія[правіць]
Сперы нарадзіўся ў горадзе Хартфард, штат Канектыкут у сям'і Фрэнсіса Бушнэла і Фларэнцыі Крэмер Сперы. Яго бацька працаваў у банкаўскай сферы, а яго маці выкладала ў бізнес-школе. Яго сям'я належала да вярхушкі сярэдняга класа, дзе асаблівая ўвага надавалася паспяховасці[6]. У Роджэра быў адзін брат, Расэл Луміс. Іх бацька памёр, калі Роджэру было 11 гадоў. Пасля гэтага яго маці стала памочнікам дырэктара ў мясцовай сярэдняй школе.
У 1937 годзе Сперы скончыў Оберлін-каледж. Атрымаў ступень доктара філасофіі ў галіне заалогіі ў Чыкагскім універсітэце ў 1941 годзе. Пасля гэтага ён займаўся даследаваннямі разам з Карлам Лэшлі ў Гарвардзе.
У 1949 годзе Сперы ажаніўся на Норме Гэй Дэўпры. У іх нарадзіліся сын, Глен Майкл, і дачка, Джанэт Хоўп[7].
У 1954 годзе Сперы заняў месца прафесара ў Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце, дзе правёў найбольш вядомыя з сваіх эксперыментаў.
Аўтар навуковых прац па нейрафізіялогіі зроку, функцыянальнай спецыялізацыі паўшар'яў галаўнога мозга чалавека.
Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1960), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1963), Лонданскага каралеўскага таварыства, Папскай акадэміі, замежны член Расійскай АН (1988).
Узнагароды[правіць]
- 1973 - Прэмія Пасана (Passano Award)
- 1979 - Прэмія Вольфа па медыцыне
- 1979 - Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
- 1981 - Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне
Зноскі
- ↑ Voneida, T. J. (1997). "Roger Wolcott Sperry. 20 August 1913--17 April 1994: Elected For.Mem.R.S. 1976". Biographical Memoirs of Fellows of the Royal Society 43: 463. doi:10.1098/rsbm.1997.0025
- ↑ Miller, J. G. (1994). "Roger Wolcott Sperry. Born August 20, 1913--died April 17, 1994". Behavioral science 39 (4): 265–267. PMID 7980367
- ↑ Trevarthen, C. (1994). "Roger W. Sperry (1913–1994)". Trends in Neurosciences 17 (10): 402–404. doi:10.1016/0166-2236(94)90012-4
- ↑ Hubel, D. (1994). "Roger W. Sperry (1913–1994)". Nature 369 (6477): 186. doi:10.1038/369186a0. PMID 8183336
- ↑ Bogen, J. E. (1999). "Roger Wolcott Sperry (20 August 1913-17 April 1994)". Proceedings of the American Philosophical Society 143 (3): 491–500. PMID 11624452
- ↑ Antonio E. Puente, "Roger Wolcott Sperry (1913–1994)", American Psychologist, 1995
- ↑ Puente, Antonio (November 1995). American Psychologist. Obituaries.
Літаратура[правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Спасылкі[правіць]
- Сайт пра Роджэра Сперы
- Аўтабіяграфія Роджэра Сперы на сайце Нобелеўскага камітэту (англ.)
- Профіль Роджэра Уолката Сперы на афіцыйным сайце РАН
- Некралог у The National Academies Press
| Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1976—2000 гадах | |
|---|---|
|
Бламберг / Гайдузек(1976) • Гіймэн / Шалі / Ялаў (1977) • Арбер / Натанс / Сміт (1978) • Кормак / Хаўнсфілд (1979) • Бенасераф / Дасэ / Снел (1980) • Сперы / Х'юбел / Візел (1981) • Бергстрэм / Самуэльсан / Вейн (1982) • Мак-Клінтак (1983) • Ернэ / Кёлер / Мільштэйн (1984) • Браўн / Голдстайн (1985) • Коэн / Леві-Мантальчыні (1986) • Танегава (1987) • Блэк / Элаян / Хітчынгс (1988) • Бішап / Вармус (1989) • Мары / Томас (1990) • Неер / Закман (1991) • Фішэр / Крэбс (1992) • Робертс / Шарп (1993) • Гілман / Родбел (1994) • Льюіс / Нюслайн-Фольхард / Вішаўс (1995) • Догерці / Цынкернагель (1996) • Прузінер (1997) • Ферчгат / Ігнара / Мурад (1998) • Блобель (1999) • Карлсан / Грынгард / Кэндэл (2000) |
|
|
Поўны спіс | (1901—1925) | (1926—1950) | (1951—1975) | (1976—2000) | (2001—2025) |
- Асобы
- Постаці навукі
- Нарадзіліся 20 жніўня
- Нарадзіліся ў 1913 годзе
- Памерлі 17 красавіка
- Памерлі ў 1994 годзе
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіту
- Постаці амерыканскай псіхалогіі
- Постаці амерыканскай нейрабіялогіі
- Постаці біялогіі XX стагоддзя
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
- Лаўрэаты прэміі Вольфа па медыцыне
- Узнагароджаныя Нацыянальным медалем навукі ЗША
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Замежныя члены АН СССР
- Замежныя члены РАН
- Члены Папскай акадэміі навук
- Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні