Стэнлі Бен Прузінер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Стэнлі Бен Прузінер
англ.: Stanley B. Prusiner
Prusiner 1.JPG
Дата нараджэння:

28 мая 1942({{padleft:1942|4|0}}-{{padleft:5|2|0}}-{{padleft:28|2|0}}) (72 гады)

Месца нараджэння:

г.Дэ-Мойн, штат Аёва, ЗША

Краіна:

ЗША

Навуковая сфера:

неўралогія, біяхімія

Месца працы:

Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі
Каліфарнійскі ўніверсітэт у Сан-Францыска

Альма-матэр:

Пенсільванскі ўніверсітэт

Вядомы як:

адкрыў прыёны

Узнагароды і прэміі


Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1997)
Прэмія Вольфа па медыцыне (1995/96)

Стэнлі Бен Прузінер на ВікіСховішчы

Стэнлі Бен Прузінер (англ.: Stanley B. Prusiner, нар. 28 мая 1942, г.Дэ-Мойн, штат Аёва, ЗША) — амерыканскі неўролаг, біяхімік і вірусолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1997 годзе за даследаванні прыёнаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Стэнлі Прузінер нарадзіўся ў Дэ-Мойне, штат Аёва, сын Марыям (у дзявоцтве Spigel) і Лоўрэнс Прузінераў, архітэктар. Ён правёў сваё дзяцінства ў Дэ-Мойне і Цынцынаці, штат Агая, дзе ён наведваў Walnut Hills High School. Прузінер атрымаў ступень бакалаўра навук па хіміі ва ўніверсітэце Пенсільваніі, а потым атрымаў ступень доктара медыцыны ў Школе медыцыны ўніверсітэта Пенсільваніі.[1] Пасля Прузінер праходзіў стажыроўку ва ўніверсітэце Каліфорніі ў Сан-Францыска. Пазней Прузінер перайшоў у Нацыянальныя інстытуты аховы здароўя ЗША, дзе ён вывучаў глутаміназы ў E.coli ў лабараторыі графа Штатмена.

Пасля трох гадоў у Нацыянальных інстытутах аховы здароўя ЗША, Прузінер вярнуўся ва ўніверсітэт Каліфорніі ў Сан-Францыска для завяршэння рэзіндэнтуры ў неўралогіі. Пасля завяршэння рэзіндэнтуры ў 1974 годзе, Прузінер паступіў ва ўніверсітэт Каліфорніі ў Сан-Францыска на неўралагічнае аддзяленне. З таго часу Прузінер займаў розныя пасады як ва ўніверсітэце Каліфорніі ў Сан-Францыска, так і ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі.

Прафесар Каліфарнійскага ўніверсітэта.

Прузінер быў абраны ў Нацыянальную акадэмію навук ў 1992 годзе, і ў яе кіруючы савет у 2007 годзе. Ён таксама з'яўляецца членам Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1993), Каралеўскага таварыства (1996), Амерыканскага філасофскага таварыства (1998), Сербскай акадэміі навук і мастацтваў (2003) і Інстытута медыцыны.

У 2009 годзе вучоны наведваў Беларусь, быў у музеі гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі.

Продкі вучонага жылі ў XVIII стагоддзі ў гарадах Мінск, Шклоў, Магілёў, Пружаны і Мір. У канцы XIX стагоддзя прадзед Стэнлі, юрыст Вульф Прузінер, які пражываў у Маскве, быў вымушаны з'ехаць у Амерыку з-за высялення яўрэяў з Масквы.[2]

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Адкрыў прыёны — інфекцыйныя агенты бялковай прыроды, якія выклікаюць пашкоджанні галаўнога мозга (энцэфалапатыі) чалавека і жывёл, у т.л. скрэйпі (сверб) авечак і губчатую энцэфалапатыю ("шаленства") буйнай рагатай жывёлы.

Вызначыў амінакіслотную паслядоўнасць прыёнавага бялку і індэтыфікаваў яго ген.

У цяперашні час Прузінер узначальвае навукова-даследчую лабараторыю ва Універсітэце Каліфорніі ў Сан-Францыска, дзе займаецца даследаваннем прыёнавых хвароб, хваробы Альцгеймера і таупаціі.[3]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 125. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons