Алесь Гарун

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Алесь Гарун
Алякса́ндр Уладзі́міравіч Прушы́нскі
Alieś Harun.jpg
Імя пры нараджэнні:

Алякса́ндр Уладзі́міравіч Прушы́нскі

Псеўданімы:

Алесь Гарун, І. Жывіца, А. Новадворскі, Сальвэсь, А. Сумны

Дата нараджэння:

10 (11) сакавіка 1887

Месца нараджэння:

фальв. Новы Двор, Мінскі павет

Дата смерці:

28 ліпеня 1920

Месца смерці:

Кракаў, Польшча

Грамадзянства (падданства):

Flag of Belarus (1918, 1991-1995).svg Беларусь

Род дзейнасці:

паэт, празаік, драматург, публіцыст

Гады творчасці:

19071919

Прэміі:

Узнагароды:

Алесь Гарун, сапр.: Аляксандр Уладзіміравіч Прушынскі (11 сакавіка 1887, фальв. Новы Двор пад Мінскам — 28 ліпеня 1920, Кракаў; Псеўданімы і крыптанімы: І. Жывіца; А. Новадворскі; Сальвэсь; А. Сумны; А. Г.; І. Ж.; А. Н.; А.Н-і.) — беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, грамадскі дзеяч[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 27 лютага (11 сакавіка) 1887 г. у Мінску, на Багадзельнай вуліцы[2]. Яго бацька Уладзімір Прушынскі і маці Соф'я (дзяв. Жывіца) былі простымі прадстаўнікамі рабочай каталіцкай грамады Мінска. З дзяцінства палюбіў кнігі і ў пяць гадоў умеў чытаць па-руску і па па-польску. У далейшым скончыў мінскія 3-е гарадское прыхадское (1897) і рамеснае (1902) вучылішчы[1]. Працаваў у сталярных майстэрнях і на мэблевай фабрыцы ў Мінску[1]. З 1904 далучыўся да партыі эсэраў-максімалістаў[1]. Пачаў публікавацца з 1907 у газеце «Наша ніва».

Арышт і спасылка[правіць | правіць зыходнік]

Арыштаваны за антыўрадавую дзейнасць[1] 4 сакавіка 1907 у падпольнай друкарні на вуліцы Шырокай у Мінску, дзе ў той момант друкавалася адозва «Да ўсіх працоўных». У ліпені 1908 Віленскай судовай палатай асуджаны на ссылку і пажыццёвае пасяленне ў Сібіры. Сасланы ў Іркуцкую губерню(руск.) бел.[1]. З 1914 атрымаў права перамяшчацца па ўсёй Сібіры. Працуючы на баржы на рацэ Лене[1], падрыхтаваў зборнік «Матчын дар» і ў 1914 пераслаў яго ў Вільню (выйшаў у 1918). Пасля працаваў на залатых прыісках у Бадайба[1]. Творчасць Алеся Гаруна прасякнута ідэяй сацыяльнага і нацыянальнага разняволення беларускага народа.

Вяртанне на радзіму[правіць | правіць зыходнік]

Хворы на сухоты, вярнуўся ў Мінск у верасні 1917. Віцэ-старшыня Усебеларускага з'езда 1917; удзельнічаў у стварэнні БНР. Рэдагаваў газету «Беларускі шлях», актыўна выступаў у ёй як публіцыст. Падчас польскай акупацыі быў членам Беларускай ваеннай камісіі, Часовага беларускага нацыянальнага камітэта12 жніўня да 17 кастрычніка 1919 — старшыня). Алесь Гарун асабіста вітаў Юзэфа Пілсудскага ў Мінску ад імя ўсяго беларускага насельніцтва, і не паскупіўся на паэтычныя вобразы ў сваёй вітальнай прамове:

" Ужо шосты тыдзень, як мы жывем спакойным жыцьцём разьвеяўся чырвоны туман, разтвеялася відмо галоднай сьмерці. Гэты цуд ёсьць дзелам гераічнага польскага войска, якога вы ёсьць начальнікам. Вітаю Вас ад імя нашых беларускіх дэлегацыяў, прадстаўляючых тутака беларускае насяленьне, выслаўляю гарачую падзяку за звальненьне Менску й Меншчыны ад новага цяжкага нападу маскоўскага імпэрыялізму, які на гэты раз прыбраўся ў бальшавіцкую вопратку. Але плачуць яшчэ маткі ў Віцебску, стогнуць людзі ў Магілёве, маўчыць, бо забаронены, хаўтурны голас зьімшэлых званіцаў Смаленску. Мы верым і спадзяемся, што, разам, з вольнымі Менскам, Вільняй і сівой Гародняй, вольнымі і шчасьлівымі будуць у вольнай і незалежнай Беларускай рэспубліцы нашыя адвечныя астрогі на рубяжох Масквы — Віцебск, Магілёў і стары Смаленск. Гэтага мы спадзяемся, у гэта мы верым, а гэтымі верай і надзеяй адараваў нас братні народ, якога слаўнамупрадстаўніку гатовы мы сказаць на Меншчыне ня толькі нашы сягоньняшняе «дзякуй», але й заўсёды: «Здароў будзь, прыходзь да нас, наш госьцю мілы, суседзе дарагі!»[3] "

Пачынаючы з кастрычніка 1919 г. А. Гарун канчаткова закінуў сваю паэтычную творчасць, бо з галавой акунуўся ў працэс стварэння беларускай нацыянальнай арміі пры Польшчы.

У 1920 хвароба абвастрылася. Па дарозе на курорт Закапанэ(руск.) бел. памёр у Кракаве. Яго магіла была нанова адшуканая ў 1988 годзе. У 1991 пра Алеся Гаруна зняты дакументальна-публіцыстычны фільм «Праз сваю хату ўбачыць бацькаву».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Алесь Гарун — Матчын дар, перавыданне 1988

Пісаць вершы Гарун пачаў змалку, спачатку, як сведчыць М. Гарэцкі, на рускай мове, затым — на беларускай. Раннія яго творы да нас не дайшлі. 1905 г. датуецца паэма «Мае коляды», апублікаваная ў Вільні ў 1920 г. пад псеўданімам А. Сумны. Гэта — гісторыя нечаканага абуджэння нацыянальнай свядомасці ў беларускага вясковага хлопчыка, які прыехаў да свайго школьнага таварыша і правёў свята ў асяроддзі паноў.

Першы друкаваны верш «Маці-Беларусі» пабачыў свет у 1907 годзе ў нумары газеты «Наша Ніва». У 1908 г. з'явіліся два вершы: «Януку Купале» (паэтычны водгук на зборнік «Жалейка») і «Начныя думкі» — лірычны ўсхваляны ўспамін аб родных мясцінах, ад якіх аўтар быў адарваны, знаходзячыся ў астрогу. Заслугоўвае ўвагу вобразная асаблівасць твора: тут ява ўвесь час пераплятаецца са сном, а рэальная рэчаіснасць — з казкай.

Гэты верш сведчыць, што Алесь Гарун не паў духам, не зламіўся маральна. Ён падтрымліваў сувязь са знешнім светам, жыў яго клопатамі. Паэтычная спадчына А. Гаруна ўключае ў сябе зборнік «Матчын дар», напісаны напачатку Першай Сусветнай вайны, і вершы, апублікаваныя ў розных выданнях пад псеўданімамі А. Гарун, А. Сумны, а таксама Сальвэсь. Гэты зборнік можна паставіць побач з такімі кнігамі, як «Шляхам жыцця» і «Вянок». Ён з'яўляецца адным з найвыдатнейшых паэтычных дасягненняў 20 стагоддзя.

У нейкім сэнсе блізкім да праграмных можна лічыць верш «Людзям», якім адкрываецца зборнік і ў якім аўтар непасрэдна звяртаецца да чытачоў. Гэта — свайго роду прадмова, ці можа нават споведзь з выяўленнем асабістых перажыванняў. У гэтым вершы Гарун гаворыць, што ён не паэт.

Наступны этап развіцця творчасці Алеся Гаруна — гэта вершы, напісаныя ў Сібіры. Яны як водгук пакуты і сімвал веры, споведзь і скарга выгнанніка, а таксама сведчанне нязломнай, непахіснай вытрымкі.

Багата ў Алеся Гаруна песняў жальбы, сумных настрояў, плачу. Але сум яго не так ідзе ад драмы ўласеага жыцця, колькі ад таго, што ён больш за ўсё баяўся страціць духоўную повязь з Бацькаўшчынай. І адначасова паэт паказвае, што ахвяры лірычнага героя і пакуты, якія выпадаюць на яго долю, не могуць быць дарэмнымі.

Вершы: Спрэчка, Nokturno, Самсон, «Думкі-дыялекты, краскі жыцця» і інш. Проза: «Першы снег», «Пан Шабуневіч», «Маладое», «Чалавек без крыві», «Свята», «П'ера і Каламбіна», «У Панасавым сяле».

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Вуліца Алеся Гаруна ў Мінску

У Мінску адна з вуліц названа ў гонар Алеся Гаруна (Фрунзенскі раён).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Выбраныя творы / Алесь Гарун; [Уклад., прадм., каментар У. Казберука]. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2003. — 445 с. — (Беларускі кнігазбор. Серыя 1. Мастацкая літаратура). — ISBN 985-6730-08-2.
  • І я з народам …: вершы, апавяданні, п'еса: [для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту] / Алесь Гарун; [уклад. і прадм. У. Казберука]. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2007. — 140, [1] с. — (Бібліятэка школьніка). — ISBN 978-985-02-0963-4
  • Мае каляды / А. Сумны. — Вільня: Выдавецтва У. Знамяроўскага, 1920. — 15 с.
  • Матчын дар: Думы і песні 1907—1914 / Пад рэд. акад. І. І. Замоціна. — Мн.: Выд. Беларус. Акад. навук, 1929. — 158(2)с. — (Акадэмічная бібліятэка беларускіх пісьменнікаў. Кн. 3).
  • Матчын дар і іншыя творы = Mutters Gabe und andere Werke = Mother's gift and other writings / Алесь Гарун; пад рэд. А. Адамовіча і Ст. Станкевіча; Беларускі інстытут навукі і мастацтва. — Нью Ёрк — Мюнхэн: Выд-ва «Бацькаўшчына», 1962. — 270 с., [1] л. партр.
  • Матчын дар: Вершы, апавяданні, п'есы / А.Гарун; Уклад. і аўт. прадм. У. Казбярук. Запіскі Самсона Самасуя: Раман, апавяданні: Для ст. шк. узросту / А.Мрый; Аўт. прадм. і ўклад. Я. Р. Лецка; Да зб.у цэлым: Маст. Г. В. Шапялевіч. — Мн.: Юнацтва, 1995. — 475 с. — (Школьная библиотека). — ISBN 5-7880-0734-8
  • Матчын дар: Думы і песні, 1907―1914 гг. / Алесь Гарун. — Мн.: Маст. літ., 1988. — 125, [2] с. — ISBN 5-340-00368-X
  • Сэрцам пачуты звон: Паэзія, проза, драматургія, публіцыстыка / Уклад., прадм. і камент. У.Казберука; Маст. У.Басалыга. — Мн. : Маст. літ., 1990. — 358, [1] с., 5 л. партр.: іл. — (Спадчына).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 1,7 Гарун Алесь // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 140. — 737 с.
  2. У часы Другой сусветнай вайны гэта вуліца насіла імя Алеся Гаруна.
  3. Жылуновіч З. Нацыянал-дэмакраты за працай // Маладняк. - 1930. - № 11. - С. 96; Тая ж цытата ў артыкуле: Бэндэ Л. Пра нядаўную мінуўшчыну беларускай контррэвалюцыі // Маладняк. - 1931. - № 1. - С. 78, толькі тут словы «бо забаронены» прапушчаны і заменены шматкроп'ем.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
  • Казбярук У. Светлай волі зычны звон // Гарун Алесь. Мн., 1991;
  • Казбярук У. Пакутлівы шлях набыткаў // Полымя. 2002. № 7-8;
  • Казбярук У. У бурлівым віры. — Літаратура і мастацтва, 1981, 3 крас.
  • БП, т. 2;
  • ЭГБ, т. 2.
  • История белорусской дооктябрьской литературы. — Мн., 1977, с. 445—474

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons
ВікіЦытатніку
Матэрыялы па тэме ў
Вікікрыніцах