Аляксей Антонавіч Марачкін
Аляксей Антонавіч МАРАЧКІН (нар. 10 сакавіка[1] 1940, в. Папоўшчына[2], цяпер Новая Слабада Чэрыкаўскага раёна; Псеўданімы: Алесь Мара) — беларускі жывапісец, педагог.
Змест |
[правіць] Біяграфія
Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (1962), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1972, цяпер Беларуская акадэмія мастацтваў). Сябра Саюзу мастакоў (з 1974). Працаваў у Мінску, пэўны час як вольны мастак, пасля — галоўным мастаком Мастацкага фонду. У 1988—1997 г. працаваў у Беларускай акадэміі мастацтваў, выкладаў, загадваў кафедрай жывапісу. Сябра БНФ (з 1989). Адзін з заснавальнікаў і першы старшыня мастацкай суполкі «Пагоня».
[правіць] Творчасць
Удзельнік мастацкіх выставак з 1966 года. Працуе пераважна ў станкавым жывапісе ў жанрах партрэта, тэматычнай карціны, пейзажа і нацюрморта.
Працы А. Марачкіна захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, у музеях і прыватных галерэях Беларусі, Польшчы, Германіі, ЗША.
У ліку яго прац – партрэты дзеячаў беларускай гісторыі і культуры: «Цётка» (1976), «Пачатак. Ф.Скарына» (1978), «М.Гусоўскі» (1980), «Вераніка і Максім» (1981), «Рагнеда» (1982), «Кірыла Тураўскі» (1987), «Сымон Будны» (1989), «Мікола Ермаловіч» (1994), «Я.Кулік» (1999).
[правіць] Узнагароды
Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны за высокія дасягненні ў справе нацыянальнага адраджэння, прапаганду культурнай спадчыны беларускага народу (1992). Двойчы адмовіўся ад ганаровага дзяржаўнага звання: «Заслужаны мастак БССР» у 1989 годзе, пратэстуючы супраць сістэмы дзяржаўнага патранату і кантролю за мастацтвам, і «заслужаны мастак Рэспублікі Беларусь» у 1995 як пратэст супраць антыбеларускай і антыдэмакратычнай палітыкі Аляксандра Лукашэнкі[3].
Зноскі
- ↑ Афіцыйна. Мастак адзначае — 30 лістапада.
- ↑ Паводле інш. звестак у в. Язёры Чэрыкаўскага р-ну.
- ↑ Вацлаў Арэшка Марачкін Алесь.
[правіць] Літаратура
- Ждановіч В. Гуканьне вясны // «Маладосьць» № 3 Т. 1977.
- Марачкін А. Жывапіс — Менск, 1996.
- Марачкін А. Стронцый на маёй палітры // Крыніца» № 4 — 1990.
- Царова Л. Выставы суполкі «Пагоня». Дыпломная праца, рукапіс — Менск, 1996.
- Мара-92 — Менск, 1992.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-11-0141-9.
- Шаблон:Крыніцы/Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі
[правіць] Спасылкі
- Аляксандр Заяц TUTэйшыя. Аляксей Марачкін: У кепскага мастака ўсё добра.
- Старонка на праекце «Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь»(руск.)