Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч
| Алаіза Пашкевіч | |
![]() |
|
| Род дзейнасці: |
{{{Род дзейнасці}}} |
|---|---|
Алаіза Сцяпанаўна ПАШКЕВІЧ (3 ліпеня 1876, фальв. Пешчын пад Лідай, цяпер Шчучынскі раён — 5 лістапада 1916; Псеўданімы: Цётка; Крапівіха) — беларуская паэтэса, грамадскі дзеяч, публіцыст.
Змест |
[правіць] Жыццяпіс
Нарадзілася ў шляхецкай сям'і. Скончыла Віленскае прыватнае сямікласнае вучылішча В. Прозаравай. Настаўнічала ў вёсцы. У 1902—1904 вучылася на вышэйшых адукацыйных курсах П. Лесгафта ў Пецярбургу, атрыманыя веды па медыцыне, гігіене, педагогіцы, батаніцы пасля паспяхова выкарыстоўваліся Алаізай у жыцці. У час вучобы А. Пашкевіч у Пецярбургу аформіўся і дзейнічаў гурток студэнтаў-беларусаў «Круг беларускай народнай прасветы», А. Пашкевіч была адной з яго ўдзельнікаў. Асяроддзе гэтага гуртка шмат у чым вызначыла яе грамадзянскую пазіцыю — актыўная барацьба з царызмам, сацыяльнае вызваленне працоўных, нацыянальнае вызваленне беларусаў. Тады ж пачалася і літаратурная творчасць А. Пашкевіч. У нелегальных выданнях гуртка — «Каляднай пісанцы» і «Велікоднай пісанцы» — былі змешчаны яе вершы «Мужык не змяніўся», «Музыкант беларускі», «Нямаш, але будзе». Курсаў П. Лесгафта А. Пашкевіч не скончыла, але здала экстэрнам экзамен за поўны курс пецярбургскай Аляксандраўскай жаночай гімназіі.
У 1904 А. Пашкевіч пераехала ў Вільню, дзе распачала актыўную прапагандысцкую работу, адначасова працавала фельчаркай у Нова-Віленскай бальніцы. У 1904—1905 — дзеячка БСГ (Беларускай Сацыялістычнай Грамады). Пад пагрозай арышту была вымушана ў 1905 на нейкі час пакінуць Вільню, але хутка вярнулася і прыняла ўдзел у выпуску першай беларускай газеты «Наша доля». Потым вымушаная эміграваць, едзе ў Галіцыю, дзе паступае вольнаю слухачкай (1905) на філасофскі факультэт Львоўскага універсітэта. Займаецца вывучэннем беларускага тэатра і фальклору. Матэрыяльная незабяспечанасць, напружаная творчая праца абвастраюць хваробу лёгкіх. У 1908—1909 А. Пашкевіч жыве ў Кракаве, вучыцца ў Ягелонскім універсітэце (да 1911), пад чужым пашпартам наведвае Расійскую імперыю. У эміграцыі выходзіць замуж за літоўскага інжынера С. Кайрыса. Прозвішча мужа дазволіла ёй зноў вярнуцца ў Беларусь, дзе ў 1914 яна пачынае выдаваць у Мінску часопіс для моладзі «Лучынка». Каб паправіць здароўе, на некаторы час зноў выязджае ў Фінляндыю і Швецыю. У 1915 А. Пашкевіч прыкладае шмат намаганняў для арганізацыі беларускіх школ і настаўніцкіх курсаў у Вільні, дапамагае ў стварэнні прытулкаў, як сястра міласэрнасці даглядае хворых у тыфозным бараку. У 1916 памёр бацька, і Алаіза паехала на яго пахаванне. У Лідскім павеце лютавала эпідэмія тыфу. А. Пашевіч засталася, каб дапамагчы хворым, але сама заразілася і памерла. Пахаваная ў Старым Двары пад Лідай.
[правіць] Творчасць
Самымі раннімі з вядомых вершаў А. Пашкевіч (Цёткі) лічацца «Лета» і «Восень», апублікаваныя ў зборніку «Скрыпка беларуская» (1906). У іх па-майстэрску перададзены асобныя моманты сялянскай працы, апісваюцца летнія ігрышчы і восеньскі кірмаш. У цэлым зборнік увасабляе адраджэнскую плынь у творчасці Цёткі. Амаль адначасова з ім быў надрукаваны яе другі паэтычны зборнік — «Хрэст на свабоду» (1906), які прадстаўляе рэвалюцыйна-змагарскі напрамак яе творчасці. Уключаныя ў яго вершы «Хрэст на свабоду», «Мора», «Пад штандарам» — сапраўдныя шэдэўры рэвалюцыйна-агітацыйнай паэзіі. Упершыню яны былі раздрукаваны тысячамі экземпляраў і распаўсюджваліся сярод паднятых на рэвалюцыйнае змаганне ў 1906. Асноўныя матывы паэзіі Цёткі — любоў да радзімы, да прыроды, самаахвярнае служэнне народу. Рэвалюцыйная палымянасць і тонкі лірызм, спалучэнне імпульснай лірыкі і пяшчотных вобразаў — характэрныя рысы яе лірыкі. Цётка — адна з пачынальніц беларускай прозы. Яе апавяданні адлюстроўваюць настроі студэнцкай моладзі «Зялёнка», цяжкі вясковы побыт («Навагодні ліст»), гаротны лёс дзяцей, замучаных нечалавечымі ўмовамі жыцця ў капіталістычным грамадстве «Міхаська». Апавяданне «Прысяга над крывавымі разорамі» таксама, як і названыя вышэй вершы, друкавалася ў якасці пракламацыі. Пяру Цёткі належаць кніжкі і падручнікі для дзяцей «Лемантар», «Гасцінец для малых дзяцей», «Першае чытанне для дзетак беларусаў», публіцыстычныя артыкулы і нарысы, даследаванні па гісторыі беларускага тэатра.
[правіць] Бібліяграфія
- Першае чытанне для дзетак беларусаў / Цётка. — Факсімільнае ўзнаўленне выд. 1906. — Мн.: Юнацтва, 1992. — 32 с.
- Выбраныя творы (паэзія, проза, чытанкі для дзяцей, лісты, дадатак) / Цётка; Уклад. і прадм. В. Коўтун; камент. С. Александровіча і В. Коўтун. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2001. — 333 с.
- Творы («Скрыпка беларуская»; «Хрэст на свабоду»; вершы, 1903—1915; апавяданні, нарысы; артыкулы; лісты) / Цётка; Уклад., прадм. і камент. С. Александровіча. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1976. — 302 с.
- Избранное («Скрыпка беларуская»; «Хрэст на свабоду»; вершы, 1903—1915; апавяданні, артыкулы) / Тётка; Прадм. А. А. Лойка; перакл. з бел. П. Кашаля. — Мн.: Юнацтва, 1986. — 222 с.
- Избранное: стихотворения. Рассказы. Путевые очерки: перевод с белорусского / Тётка; Уклад. і прадм. С. Александровіча. — М.: Художественная литература, 1976. — 221 с.
- Вершы і апавяданні / Алаіза Пашкевіч (Цётка); Прадм. С. Х. Александровіча. — Мн.: Сталія, 2003. — 104 с.
- Вершы / Цётка; Уклад. В. Хлебавец; прадм. А. Лойкі]. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1996. — 214 с.
- Тётка (Алоиза Степановна Пашкевич) (1876—1916) // Антология педагогической мысли Белорусской ССР / Уклад. Э. К. Дарашэвіч і інш.; рэд.кал.: М. А. Лазарук адк.рэд. і інш. — М.:, 1986. С. 258—264.
[правіць] Літаратура
- Багдановіч І. Э. Цётка, 1876—1916 / Багдановіч І. Э. // Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя: у 4 т. / навук.рэд.: І. Я. Навуменка, В. А. Каваленка. —Мн., 1999. Т.1. С. 103—120.
- Бярозкін Р. Цётка (1876—1916) / Рыгор Бярозкін // Слова пра літаратуру і літаратараў: літаратурна-крытычныя артыкулы па беларускай літаратуры: у 2 кн. / Уклад. В. В. Ашмян і інш. —Мн., 2001. Кн.1. С. 226—248.
- Лойка А. А. Цётка (1876—1916) // Гісторыя беларускай літаратуры: дакастрычніцкі перыяд: у 2 ч. / А. А. Лойка. 2-е выд., дапрацаванае і дапоўненае. Мінск, 1989. Ч.2. С. 66-88.
- Максімовіч В. А. Творчасць Цёткі (А. Пашкевіч) у грамадска-культурным кантэксце пачатку XX ст. / В. А. Максімовіч // Эстэтычныя пошукі ў беларускай літаратуры пачатку XX стагоддзя / В. А. Максімовіч. — Мн., 2000. С. 228—260.
- Семяновіч А. А. Цётка (Алаіза Пашкевіч) (1876—1916) / А. А. Семяновіч // Гісторыя беларускай літаратуры, XIX — пачатак XX ст. / пад агульнай рэд. М. А. Лазарука і А. А. Семяновіча. — Мн., 1998. С. 234—251.
- Цётка // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Мінск, 2003. Т.17. С. 110—111.|Цётка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Мінск, 2003. Т.6, кн. 2. С. 101—102.|Цётка // Беларусь: энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1995. С. 748.
- Цётка // Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т. / пад рэдакцыяй А. В. Мальдзіса. Мінск, 1995. Т.6. С. 216—222.
- Цётка // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: у 5 т. Мінск, 1987. Т.5. С. 472—473.
- Цётка // Беларуская мова: энцыклапедыя / пад рэдакцыяй А. Я. Міхневіча. Мінск, 1994. С. 601—603.
- Цётка // Асветнікі зямлі Беларускай, X — пачатак XX ст.: энцыклапедычны даведнік. Мінск, 2001. С. 459—460.
[правіць] У Сеціве
- Выбраныя творы — Эл. рэсурс knihi.com
- Беларускі Знак Цёткі (Да 125-годдзя з дня нараджэння) — артыкул Валянціны Коўтун, часопіс «Наша Вера»
- Спіс твораў аб жыцці і творчасці паэтэсы — Нацыянальная бібліятэка РБ
| Янка Купала | ||
|---|---|---|
| Паэтычныя зборнікі | Жалейка · Гусляр · Шляхам жыцця · Спадчына · Ад сэрца | |
| Паэмы | Зімою · Нікому · Калека · Адплата каханнем · У Піліпаўку · За што? · Адвечная песня · Курган · Сон на кургане · Бандароўна · Магіла льва · Яна і я · На папасе · Безназоўнае · З угодкавых настрояў · Над ракой Арэсай · Барысаў · Тарасова доля | |
| Драматычныя творы | Паўлінка · Прымакі · Раскіданае гняздо · Тутэйшыя | |
| Проза і навуковыя творы | Практыка і тэорыя літаратурнага мастацтва («Расейска-беларускі слоўнік») | |
| Фільмы паводле твораў Янкі Купалы |
Тутэйшыя (Беларусьфільм) · Тутэйшыя (Белсат) | |
| Купалаўскія мясціны | Акопы · Бараўцы · Вёска Бяларучы, Лагойскі райн · Вязынка · Карпілаўка · Ляўкі · Мінск · Санкт-Пецярбург · Селішча · Харужанцы · Юзафова · Яхімоўшчына | |
| Асобы | Мікалай Ільіч Аладаў · Алеся Александровіч · Андрэй Александровіч · Ларыса Александроўская · Сцяпан Андруховіч · Іван Ахрэмчык · Адам Бабарэка · Анатоль Багатыроў · Пятрусь Броўка · Канстанцыя Буйло · Змітрок Бядуля · Гаўрыла Гарэцкі · Максім Гарэцкі · Пятро Глебка · Антон Грыневіч · Жанна Дапкюнас · Леў Клейнбарт · Якуб Колас · Антон Луцкевіч · Уладзіслава Луцэвіч · Алаіза Пашкевіч · Леакадзія Раманоўская · Ядвіга Раманоўская · Ядвігін Ш. · Янка Раманоўскі · Зыгмунт Чаховіч · Браніслаў Эпімах-Шыпіла | |
| Купалазнаўцы | Пятро Васючэнка · Ніл Гілевіч · Уладзімір Гніламёдаў · Жанна Дапкюнас · Васіль Івашын · Генадзь Кісялёў · Уладзімір Конан · Уладзіслава Луцэвіч · Сцяпан Майхровіч · Іван Навуменка · Вячаслаў Рагойша · Ядвіга Раманоўская | |
| Установы, падзеі і рэчы, звязаныя з імём Купалы |
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы · Міжнародны фонд Янкі Купалы · Купалаўскія чытанні · Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы · Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы · Аўтамабіль Янкі Купалы · Станцыя метро «Купалаўская» | |
