Андрэй Іванавіч Александровіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Андрэй Александровіч)
Андрэй Іванавіч Александровіч
Андрэй Александровіч, 1930 г.
Андрэй Александровіч, 1930 г.
Асабістыя звесткі
Псеўданімы А. А-віч, А. Андр., Андр. Ал-іч, А. Худніцкі, Чыгуначнік Бэцін
Дата нараджэння 22 студзеня 1906(1906-01-22) ці 1906[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 студзеня 1963(1963-01-06)[3] ці 1963[1]
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыст, перакладчык, паэт, дзіцячы пісьменнік, літаратурны крытык
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Андрэй Александро́віч (22 (9) студзеня 1906, Мінск — 6 студзеня 1963, Падмаскоўе) — беларускі паэт, перакладчык, публіцыст, літаратурны крытык. Член ЦВК БССР (1931—1937), кандыдат у члены ЦК КП(б)Б (1936—1937). Брат Аляксандры (Алесі) Александровіч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў МБПТ (1925), БДУ (1930[4]). Кіраваў распрацоўкай нарматыўнага руска-беларускага слоўніка (1931—1937). Член-карэспандэнт АН БССР[4][5], намеснік старшыні праўлення СП БССР (1934—1937), дырэктар Інстытута мовы БелАН.

Падчас рэпрэсій 1929—1931 гг. выступіў супраць «нацдэмаў» (паэма «Цені на сонцы»[6], выступленне на III пленуме праўлення СП СССР[7]). Падчас рэпрэсій 1937—1938 гг. арыштаваны (2.7.1938), асуджаны на 15 гадоў лагераў. У 1938—1947 гадах — на Крайняй Поўначы, працаваў на будоўлі Нарыльскага металургічнага камбіната. Тэрмін зняволення быў скарочаны да 8 гадоў, і ў 1947 годзе ён выйшаў на волю. У 1948 годзе яму забаранілі працаваць у друку. Быў зноў арыштаваны 26 лютага 1949 года і сасланы ў Краснаярскі край. Рэабілітаваны ў 1955 годзе. Потым жыў і працаваў у Мінску. Памёр у санаторыі ў Падмаскоўі. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках[8].

У літаратуры[правіць | правіць зыходнік]

Адзін з арганізатараў літаратурнага аб’яднання «Маладняк»[4]. Рэдактар часопіса «Малады араты» (1925), працаваў у рэдакцыях розных рэгіянальных і мінскіх выданняў («Наш працаўнік», «Чырвоная Полаччына», «Бальшавік Беларусі», «Заклік»). Першыя паэтычныя зборнікі «Па беларускім бруку», «Прозалаць». Паэма «Цені на сонцы» (1930), прысвечаная выкрыванню «нацдэмаў». У 1947—1948 гадах, да забароны займацца літаратурнай дзейнасцю, літсупрацоўнік шматтыражкі Мінскага трактарнага завода.

Апяваў рэвалюцыйнае пераўтварэнне жыцця, будаўніцтва сацыялізму, сяброўства савецкіх народаў, паказваў працоўныя будні працоўнага чалавека, напружанасць класавай барацьбы, нацыянальна-вызваленчую барацьбу працоўных Заходняй Беларусі. Шмат увагі надаў праблеме выхавання новага чалавека[4]. Пісаў кнігі для дзяцей[4].

У друку карыстаўся псеўданімамі: А.А-віч, А.Андр., Андр. Ал-іч, А.Худніцкі, Чыгуначнік Бэцін.

Яшчэ ў гады Першай сусветнай вайны стаў удзельнікам хору У. Тэраўскага. Наведваў «Беларускую хатку».

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ваўчаняты. 1925

Паэтычныя кнігі[правіць | правіць зыходнік]

Кнігі прозы[правіць | правіць зыходнік]

Кнігі для дзяцей[правіць | правіць зыходнік]

Крытыка

Пераклады[правіць | правіць зыходнік]

Перакладаў на беларускую мову з рускай, украінскай, літоўскай мовы.

Аўтар перакладу на беларускую мову «Інтэрнацыяналу»(недаступная спасылка), паэмы А. С. Пушкіна «Руслан і Людміла» (1938, 1978), асобных твораў Д. Беднага, М. Ісакоўскага, А. Суркова, паэму С. Маршака «Пожар».

«Запявала свайго пакалення»[удакладніць: камент.] — З неапублікаванай кніжкі ўспамінаў: Заір Азгур, І. Васілеўскі, Сяргей Грахоўскі, К. Губарэвіч, Алесь Есакоў, Алесь Звонак, Павел Кавалёў, Яўхім Кіпель, Міхась Лынькоў, Рыгор Няхай, Міхась Машара, Уладзімір Мяжэвіч, Павел Пруднікаў, Яўген Рамановіч, Л. І. Ржэцкая, Пятро Рунец, Мікола Хведаровіч, С. Шамардзіна, Станіслаў Шушкевіч, Алесь Якімовіч.

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.
  2. Александрович Андрей Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Александрович Андрей Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. а б в г д Александрович Андрей Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 17-18. — 737 с.
  5. Пасведчанне пра абранне членам-карэспандэнтам АН БССР(недаступная спасылка)
  6. «Цені на сонцы»
  7. Тэкст выступленне на III-м пленуме праўлення СП СССР
  8. Фота магілы на Усходніх могілках

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]