Уладзіслава Францаўна Луцэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзіслава Францаўна Луцэвіч
Дата нараджэння 25 снежня 1891(1891-12-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 лютага 1960(1960-02-25) (68 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Янка Купала
Род дзейнасці літаратуразнаўца, дзеяч культуры
Месца працы
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Уладзісла́ва Фра́нцаўна Луцэ́віч (у дзявоцтве Станке́віч; 25 снежня 1891, Вішнева, цяпер Валожынскі раён, Мінская вобласць — 25 лютага 1960, Мінск) — беларуская літаратуразнаўца і культурная дзяячка. Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1959). Жонка Янкі Купалы.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Маці Эмілія Манэ была ў шлюбе з французам, сваяком мастака Клода Манэ, калі той памёр, як актыўная рэвалюцыянерка, пераехала ў Варшаву, затым у Гродна, і ў Вішнева, працаваць гувернанткай. На руках у яе была дачка Марыя. У Вішневе яна пазнаёміліся з ляснічым Францам Станкевічам і неўзабаве ажанілася. Ад гэтага шлюбу нарадзіліся яшчэ двое дзяцей: Вікенцій і Уладзіслава[1][2].

Скончыла Віленскую гімназію (1906), педагагічныя курсы ў Варшаве (1908). Працавала выхавацелькай дзіцячага прытулку ў Вільні. Вяла прапаганду ў рабочых гуртках. У 1911 годзе намаганнямі яе і Алаізай Пашкевіч былі створаны некалькі нелегальных беларускіх школ у Лідскім павеце і Нова-Вільні. У 1909 і 1911 гадах прыцягвалася да суда. У 1914 годзе арганізоўвала прытулак для дзяцей бежанцаў. Прапагандавала беларускую літаратуру, друкавала вершы ў «Нашай ніве». У 1916 выйшла замуж за Янку Купалу. 3 1919 года ў Менску, працавала інспектарам дашкольных устаноў Наркамасветы БССР, выхавацелькай і педагогам-метадыстам дзіцячых устаноў, на радыё. У 19441960 гадах дырэктарка Літаратурнага музея Янкі Купалы.

Магіла на Вайсковых могілках у Мінску

Пахавана на Вайсковых могілках у Мінску.

Літаратуразнаўчая і культурная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Складальніца зборнікаў матэрыялаў пра жыццё і творчасць Янкі Купалы «Янка Купала» (1952, з В. Тарасавым), «Любімы паэт беларускага народа» (1960), «Янка Купала ў беларускім мастацтве» (1958), «Бібліяграфія твораў Янкі Купалы» (ч. 1, 1955, з Н. Кудраўцавай). Аўтарка артыкулаў і ўспамінаў пра Янку Купалу, успамінаў пра Змітрака Бядулю, Цётку. Сабрала і апрацавала «Народныя дзіцячыя песенькі» (1939), склала «Дашкольны спеўнік» (1928, з А. Савёнак), «Зборнік вершаў для дашкольных устаноў» і «Для маленькіх» (абодва 1940), апрацоўвала народныя казкі.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Янка Купала ў Вільні // Беларусь. 1945. № 6;
  • Мае ўспаміны пра Змітрака Бядулю // Беларусь. 1946. № 11-12;
  • З успамінаў аб Янку Купалу // Янка Купала. Мн., 1955;
  • Новыя матэрыялы пра Янку Купалу // ЛіМ. 1959. 30 мая.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Луцэ́віч Уладзіслава Францаўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 438—439. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Раманоўская Я. Акрыленая песняй // Полымя. 1971. № 12;
  • Андрэева Е. Педагог і грамадскі дзеяч // Полымя. 1982. № 7;
  • Тарасава Т. Песня вернасці // Дэень паэзіі — 82. — Мн., 1982.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]