Тутэйшыя (лялечны спектакль)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Тутэйшыя»
Жанр Лялечны спектакль
Заснаваны на п'есы Я. Купалы «Тутэйшыя»
Кампазітар Сяргей Бельцюкоў
Рэжысёр Мікалай Андрэеў
Мастак-пастаноўшчык Ларыса Герлаван
Акцёры Віктар Шалкевіч
Аляксандр Ігнаценка
Тамара Корнева
Юрый Мянько
Працягласць 90 хв.
Краіна Беларусь
Мова беларуская
Год 1990
Пастаноўкі Гродзенскі абласны тэатр лялек
Узнагароды узнагароды і дыпломы міжнародных тэатральных фестываляў у Брэсце, Гомелі, Ломжы і Торуні.

«Тутэйшыя» — лялечны спектакль, пастаўлены рэжысёрам Мікалаем Андрэевым у 1990 годзе ў Гродзенскім тэатры лялек. Спектакль — удзельнік міжнародных фестываляў у Польшчы, Літве, Германіі.[1]

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У спектаклі іграе чацвёра акцёраў. У свет беларушчыны, праблем з беларускай тоеснасцю ў шматкультурным Мінску ўводзіць ужо заслона. Куртына — плахта лёгкага матэрыялу з намаляванай картай Беларусі, грудай камення з паазначанымі на ёй Мінскам, Гроднай, Віцебскам і Магілёвам. Хоць, калі заслона ўздымаецца, здаецца, што тэатральны свет «Тутэйшых» — плоскі, з часам (разам з развіццём дзеяння) набірае глыбіні. Акцёры і іх лялькі запаўняюць амаль усю прастору сцэны. Іграе кожны элемент дэкарацыі, разам з вісячымі іконамі, якія з другога боку скрываюць падзаступнікаў чырвонай рэвалюцыі, што паказваюцца публіцы ў хвіліны сцэнічных, «гістарычных» пераменаў. Ход дыскусіі герояў спектаклю і іх спрэчкі пераносяцца з лялькаў — герояў літаратурна-тэатральнага свету — на саміх акцёраў — герояў беларускай рэчаіснасці з даўніх гадоў і сённяшняга часу — кахаючых, як і Янка Купала, свой народ і Айчыну. Не без прычыны, пэўна, твары галоўных лялькаў вельмі падобныя да твараў іх аніматараў.[2]

" Аўтарам спектаклю ўдалося ажывіць купалаўскую падказку, стварыць, на першы погляд, застылае, а насамрэч надзвычай напружанае сцэнічнае дзейства, калі пад павелічальнае шкло вучоных пакладзена карта Беларусі, а яны замест таго, каб яе вывучаць, адначасна кінуліся яе разрываць.... Ніводнага руху, за выключэннем бойкі дзвюх недарэчных фігур у акадэмічных мантыях, а ўсе астатнія — на сцэне і па-за ёю — суцэльныя гледачы. Гледачы, пасіўныя сузіральнікі свайго гістарычнага бездарожжа.
І.Жук[3]
"

Акцёры[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны дыпломам за лепшую рэжысёрскую работу на XII фестывалі тэатраў лялек (Торунь), дыпломамі «За высокае выканаўчае майстэрства і артыстычны ансамбль», «За яскравае ўвасабленне беларускае нацыянальнае драматургіі» на XI Міжнародным тэатральным фестывалі «Белая Вежа» (Брэст), дыпломам «За ансамблёвасць спектаклю» на X міжнародным фестывалі «Славянскія тэатральныя сустрэчы» (Гомель).[1] Спектакль стаў пераможцам міжнароднага тэатральнага фестывалю ў Ломжы (Польшча).[4]

Зноскі

  1. а б «Тутэйшыя»(недаступная спасылка). Гродзенскі абласны тэатр лялек. Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2020. Праверана 23 кастрычніка 2012.
  2. «Тутэйшыя» ў Беластоку(недаступная спасылка). Газета «Ніва». Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2010. Праверана 23 кастрычніка 2012.
  3. Жук І. Сустрэчны рух: літаратуразнаўчыя эцюды / І. Жук. — Гродна, Гродз. абл. аддзяленне Бел. фонду культуры. — 1998. - С. 64.
  4. «Пікавая дама» Гродзенскага тэатра лялек скарыла гледачоў фестывалю ў Польшчы(недаступная спасылка). Твой стыль: Гродна і свет вачыма гарадзенцаў. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2012. Праверана 23 кастрычніка 2012.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Жук І. Сустрэчны рух: літаратуразнаўчыя эцюды / І. Жук. — Гродна, Гродз. абл. аддзяленне Бел. фонду культуры. — 1998. — 112 с.
  • Вярбіцкі А. Гродзенскія лялечнікі ў Беластоку // Газета «Ніва». — 2000 г. — 10 снежня, № 50.
  • Халадоўскі, М. «Тутэйшыя» ў Беластоку // Ніва. — 2003 г. — 6 ліпеня, № 27.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]