Андрэй Дынько
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Андрэй Дынько — галоўны рэдактар тыднёвіка «Наша Ніва», адзін з рэдактараў часопісу «Arche».
Нарадзіўся ў 1974 у Брэце. Пачынаў творчую дзейнасць як перакладчык, публіцыст.
Сурэдактар часопісу «Arche» ад 1998.
З 1999 году рэдактар газеты «Наша Ніва», у 2000 годзе змяніў Сяргея Дубаўца на пасадзе галоўнага рэдактара гэтай газеты — аднаго з апошніх бастыёнаў беларускамоўнай прэсы.
У 2002—2004 гадах быў віцэ-прэзідэнтам Беларускага ПЭН-Цэнтру.
У 2003 годзе Вацлаў Гавел перадаў яму прэмію за Грамадзянскія заслугі імя Ганна Эленбоген (ён стаў першым замежнікам, якому была перададзеная гэтая чэшская прэмія).
Перакладае з англійскай, італьянскай, польскай, французскай, украінскай моваў.
