Анры Пуанкарэ

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Анры Пуанкарэ
Henri Poincaré
JH Poincare.jpg
Дата нараджэння:

29 красавіка 1854(1854-04-29)

Месца нараджэння:

Нансі, Францыя

Дата смерці:

17 ліпеня 1912(1912-07-17) (58 гадоў)

Месца смерці:

Парыж, Францыя

Краіна:

Flag of France.svg Францыя

Навуковая сфера:

матэматыка, фізіка, філасофія

Месца працы:

Горная школа,
Парыжскі ўніверсітэт,
Політэхнічная школа

Альма-матэр:

ліцэй Нансі, Політэхнічная школа, Горная школа

Навуковы кіраўнік:

Шарль Эрміт

Вядомы як:

адзін са стваральнікаў тапалогіі
тэорыі рэлятыўнасці

Подпіс

Подпіс

Жуль Анры Пуанкарэ (фр.: Jules Henri Poincaré; 29 красавіка 1854, Нансі, Францыя - 17 ліпеня 1912, Парыж) — французскі матэматык, фізік, астраном і філосаф. Кіраўнік Парыжскай акадэміі навук (1906), член Французскай акадэміі (1908) і яшчэ больш за 30 акадэмій свету).

Змест

[правіць] Біяграфічныя звесткі

Скончыў Політэхнічную (1875) і Горную (1879) школы. 3 1881 у Парыжскім універсітэце (з 1886 прафесар), адначасова з 1893 член Бюро даўгот.

[правіць] Науковая дзейнасць

Навуковыя працы па тэорыі лікаў, алгебры, тапалогіі, тэорыях функцый, дыферэнцыяльных ураўненняў і імавернасцей, матэматычнай і тэарэтычнай фізіцы, нябеснай механіцы і касмагоніі, метадалогіі навуковага пазнання. Пабудаваў якасную тэорыю дыферэнцыяльных ураўненняў, распрацаваў тэорыю інтэгральных інварыянтаў і інш. Адкрыў аўтаморфныя функцыі ад адной камплекснай пераменнай (1883) і распрацаваў іх тэорыю. Увёў асноўныя паняцці камбінаторнай тапалогіі, даў уласную інтэрпрэтацыю геаметрыі Лабачэўскага (1882). Вызначыў фігуры важкіх вадкасцей пры іх вярчэнні ва ўласным гравітацыйным полі, даказаў існаванне фігур раўнавагі, адрозных ад эліпсоіда-, кольца- і грушападобных і даследаваў іх устойлівасць. Незалежна ад А. Эйнштэйна развіў матэматычныя асновы спецыяльнай тэорыі адноснасці, увёў тэрмін «пераўтварэнні Лорэнца». Даследаваў праблемы цеплаправоднасці, электрамагнетызму, оптыкі, тэорыі пругкасці, тэорыі патэнцыялу.

Гісторыкі адносяць Анры Пуанкарэ да найвялікшых матэматыкаў усіх часоў. Ён лічыцца, разам з Гільбертам, апошнім матэматыкам-універсалам, навукоўцам, здольным ахапіць усе матэматычныя вынікі свайго часу. Яго пяру належаць больш за 500 артыкулаў і кніг.

[правіць] Працы

Асноўныя працы (гл. таксама Поўны спіс публікацый):

  • Cours de physique mathématique, 1889—1892 (Курс матэматычнай фізікі ў 12 тамах на аснове яго лекцый у Сарбоне)
  • Les methodes nouvelles de la mécanique céleste, t. 1—3. Р., 1892—97 (Новыя метады нябеснай механікі)
  • Analysis situs, 1895 (так першапачаткова звалася тапалогія); у 1899—1902 гг. Пуанкарэ апублікаваў 5 змястоўных дадаткаў да гэтай піянерскай працы
  • Calcul des probabilités, 1896 (Вылічэнне верагоднасцяў, перавыдана ў 1912 і 1923 гг.)
  • La Science et l’hypothèse, 1902 (Навука і гіпотэза)
  • Valeur de la science, 1905 (Каштоўнасць навукі)
  • Leçons de mécanique céleste, t. 1—3. P., 1905—1906 (Лекцыі па нябеснай механіцы)
  • Théorie de Maxwell et les oscillations hertziennes, 1907 (Тэорыя Максвела і хвалі Герца)
  • Science et méthode, 1908 (Навука і метад)
  • Dernières Pensées, 1913 (Апошнія думкі, пасмяротна)
  • Œuvres, t. 1—11, 1916—1956 (Працы, пасмяротна)

[правіць] Узнагароды

Залаты медаль Каралеўскага астранамічнага таварыства (1900).

[правіць] Ушанаванне памяці

Імем Пуанкарэ названы кратэр на адваротным баку Месяца.

Зноскі

[правіць] Літаратура

[правіць] Спасылкі

Папярэднік:
Сюлі-Прудом
Анры Пуанкарэ
Французская акадэмія, крэсла 24

1908—1912
Пераемнік:
Альфрэд Капу


Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах