Антоніа Вівальдзі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Antonio Vivaldi.jpg

Антоніа Вівальдзі (іт. Antonio Lucio Vivaldi; 4 сакавіка 1678, Венецыя — ліпень (пахав. 28.7) 1741), італьянскі кампазітар і скрыпач, значная постаць ў культуры барока, яго музыка значна паўплывала на распрацоўку канцэртаў. Быў ксяндзом, а з-за чырвоных валос атрымаў мянушку Чырвоны ксёндз.

Ад 1704 па 1740 быў настаўнікам, кіраўніком і кампазітарам для «Ospidale della Pieta», Венецыянскай кансерваторыі і прытулку для дзяўчын, у якіх былі добрыя музычныя здольнасці. Шмат падарожнічаў, ствараючы оперы ў шэрагу еўрапейскіх гарадоў. Яго рэпутацыя з гадамі паменшалася і ён памёр у Вене жабраком.

Музыка Вівальдзі была пакінутая на стагоддзе пасля яго смерці, але сталася цікавай пасля яе адкрыцця і ўплыву на Ягана Себасц'яна Баха, які размяшчаў нумары з канцэртамі Вівальдзі на клавішах у сваіх канцэртах. Вялікая колькасць твораў Вівальдзі адкрываецца пачынаючы з 1920-х гг, і яны нанова публікуюцца, рэпрэзентуюцца і запісваюцца.

Спадчына Вівальдзі велізарная, яна ахоплівае мноства вакальных тыпаў і формаў інструментальных свайго часу. Ён напісаў 94 опэры, але захавалася толькі 19. Ён таксама пісаў свецкія кантаты і мноства касцёльных твораў для хораў, салістаў і аркестраў — ораторыі, масавую музыку, найбольш папулярны з якіх сёння «Gloria Mass». Тым не менш, найвялікшае ўсхваляванне выклікае інструментальная музыка. Яна займае каля 450 канцэртаў. То ў розных варыянтах — аркестраў з адным салістам, аднаго аркестра і аркестра для дзвух, альбо болей інструментаў. Галоўным чынам гэта скрыпкі, але таксама там ёсць і ўсі астатнія інструменты, такія як альт, віяланчэль, мандалін, духавыя і медныя інструменты.

Найбольш папулярным і вядомы творам з'яўляецца «Чатыры сэзоны». У яго мноства звычайных прац, але лепшай з'яўляецца «L'Estro Armonico» («Натхненне гармоніяй»), у якой энэргічная тэма, энэргічны рытм і моцная структура.

[правіць] Бібліяграфія

  • Kendall, Alan, Vivaldi (1978);
  • Kolneder, Walter, Antonio Vivaldi: His Life and Work, trans. by Bill Hopkins (1970);
  • Pincherle, Marc, Vivaldi: Genius of the Baroque, trans. by Christopher Hatch (1975);
  • Talbot, Michael, Vivaldi (1978).

[правіць] У Сеціве

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах