Асман I

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
I Osman.jpg

Асман, асм. ُثمَان ʿUthmān (12581326), першы турэцкі султан (1281-1326) і заснавальнік Асманскай імперыі.

[правіць] Жыццяпіс

Нарадзіўся ў 1258, у тым жа годзе, калі манголы напалі на Багдад. Пасля смерці бацькі Эртагрула, у 1281 г., Асман ва ўзросце 45 гадоў, стаў лідэрам турэцкага племені Кайы. Валадарыў у Сагуце, на мяжы з Візантыйскай імперыяй, дзе яго бацька насяліў бежанцаў, для стрымлівання мангольскага ўварвання.

Неўзабаве ён пачаў збіраць наймітаў і рэгулярна рабаваць саслабеўшую Візантыйскую імперыю. Акрамя таго, вялікая колькасць уцекачоў, якая ратавалася ад мангольскага палона, збіралася ў гэтым раёне і папаўняла армію Асмана, таксама ў армію ўступалі ваяры ісламу, якія змагаліся за распаўсюджанне і пашырэнне ісламу.

Добрае веданне ваенай справы дапамаглі Асману стрымаць набегі татараў, а аб'яднаўшы пад сваім сцягам вялікую армію прыняўся захопліваць візантыйскія землі. Адданасць і прыхільнасць да турэцкага султана ўзнагароджвалася грошамі або тытуламі. Такім чынам Асман здолеў значна пашырыць свае ўладанні і ўплыў, таксама ён пачаў чыканіць свае ўласныя грошы і ўтварыў уласны аўтарытэтны суд.

Асман вядомы, як вельмі памяркоўным і справядлівы кіраўнік, з цярпімасцю да іншых рэлігій, у выніку чаго падатак быў на вельмі нізкім узроўні. Асман памёр у 1326 у Сагуце, пахаваны ў горадзе Бурса.


[правіць] Гл. таксама

[правіць] У Сеціве

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах