Баязід I
| Баязід I Маланканосны بايزيد اول - Bâyezid-i evvel |
||
|
||
|---|---|---|
| Папярэднік: | Мурад I | |
| Пераемнік: | Мехмед I | |
| Нараджэнне: | каля 1357 Бурса ці Эдзірнэ, Асманская імперыя |
|
| Смерць: | 8 сакавіка 1403 Акшэхір, Малая Азія |
|
| Бацька: | Мурад I | |
| Тугра: | ||
Баязід I Маланканосны (1354 (або 1360) - 9 сакавіка 1403), асманскі султан.
Змест |
Жыццяпіс [правіць]
Стаў султанам пасля смерці бацькі Мурада І, пад час бітвы з сербамі на Косавым полі ў 1389, перад гэтым аддаў загад забіць свайго канкурэнта на сталец - брата Якуба. Ён завяршыў заваёву Сербіі і прыняўся рэгуляваць становішча ў некаторых анаталійскіх правінцыях. Спрабаваў захапіць Канстанцінопаль, але аблога, якая цягнулася сем гадоў, скончылася няўдачай.
Атрымаў перамогу, у бітве пад Нікопалем, над аб'яднаным еўрапейскім войскам. У выніку, асманы ўварваліся ў Штырыю (Аўстрыя), Боснію і на Пелапанес.
Азіяцкае ўварванне пад кіраўніцтвам хана Цімура - Тамерлана, у межы краіны, прывяло да бітвы пад Ангорай (1402), у якой Баязід быў пераможаны і ўзяты ў палон. Праз год, Баязід памёр, яго астанкі былі перададзеныя ў Бурсу.
Гл. таксама [правіць]
Літаратура [правіць]
- Akgunduz, Ahmed; Ozturk, Said. Ottoman History - Misperceptions and Truths — IUR Press, 2011. — 694 с. — ISBN 978-9090261-08-9.
- Shaw, Stanford Jay. History of the Ottoman Empire and Modern Turkey: Volume 1, Empire of the Gazis: The Rise and Decline of the Ottoman Empire 1280-1808 — Cambridge University Press, 1976. — 368 с. — ISBN 0-521-21280-4.
У Сеціве [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Баязід I
| Папярэднік |
Асманскі султан 1389—1402 |
Наступнік |
