Архан I
Архан І, (1281 — 1359), султан Асманскай імперыі ў гадах 1326—1359.
[правіць] Жыццяпіс
Рэарганізаваў дзяржаўны строй і правёў некалькі ваенных рэформ. Першым візірам імперыі зрабіў свайго брата Алаедына, акрамя таго, ён быў першы ўладальнік звання паша.
У першай палове свайго кіравання з 1326 да 1344 г., Архан пашырыў уплыў асманаў у Малой Азіі і ўзмацніў войска. У той жа час распалася імперыя сельджукаў, землі якой у асноўным увайшлі ў склад Асманскай імперыі. Архан заваяваў вялікую частку Заходняй Анадоліі і прыняў удзел у палітычным працэсе Візантыйскай імперыі, заключыўшы шлюб з дачкой візантыйскага імператара Іаана VI Кантакузіна.
У 1354 сын Архана - Сулейман паша, акупіраваў Галіполі (пакінуты грэчаскім насельніцтвам перад вялікім землятрусам), т. ч. даўшы Асманскай дзяржаве плацдарм у Еўропе.
У другой палове свайго кіравання, з 1344 па 1359, межы Асманскай імперыі былі пашыраны Арханам да Фракіі і Македоніі. Была зробленая спроба захапіць Канстанцінопаль, якая, аднак, скончылася цяжкім паражэннем.
Арханам было заснавана і пабудавана мноства кляштараў, мячэцяў і школ, памёр Архан у глыбокай старасці, у 1359 годзе. Бацька султана Мурада I.
| Папярэднік |
Асманскі султан 1288—1326 |
Наступнік |
[правіць] Гл. таксама
[правіць] У Сеціве
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Архан I
