Мехмед II Заваёўнік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Gentile Bellini 003.jpg

Мехмед II Заваёўнік (30 сакавіка 14323 мая 1481) — султан Асманскай імперыі (14511481).

Жыццё[правіць | правіць зыходнік]

У самым пачатку свайго кіравання, дзеля не ўзнікнення прэтэнзій на імператарскі сталец, здзейсніў забойства свайго брата, чым паклаў традыцыю братазабойства ў валадарскай сям'і (амаль кожны наступны султан здзяйсняў забойства брата). Падчас яго кіравання Асманская імперыя значна павялічыла свае памеры. Вялікім дасягненнем султана з'яўляецца захоп Канстанцінопаля, які паслужыў сканчэннем існавання такой дзяржавы, як Візантыйская імперыя. Адразу пасля захопу горада пачалося будаўніцтва магутнай крэпасці на Басфоры. Канстанцінопаль стаў сталіцай Асманскай імперыі.

У 14581459 гадах Сербія канчаткова патрапіла пад уладу Асманіі. У 1460 паў Марэйскі дэспанат, а 1461 асманы здабылі Трапезунд і Амасею. У 14631464 была захоплена Боснія. У 1463 Мехмед II пачаў вайну з Венецыяй. Асноўнай арэнай вайны стала Эгейскае мора.

Пачынаючы з 1470-х султан вядзе войны з венграмі і аўстрыйцамі, падпарадкоўвае крымскіх татар. У 1479 флот Асманская імперыі займае шэраг астравоў Іанічнага мора і некаторыя тэрыторыі Паўднёвай Італіі.

Памёр Мехмед II 3 мая 1481 ад падгары. Пахаваны ў Канстанцінопалі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]


Памылка скрыпта