Мехмед VI
| Мехмед VI Вахідэдзін محمد سادس - Mehmed-i Sadis |
|||
|
|||
|---|---|---|---|
| Папярэднік: | Мехмед V | ||
| Пераемнік: | тытул скасаваны | ||
| Веравызнанне: | Іслам, суніцкага толку | ||
| Нараджэнне: | 2 лютага 1861 Канстанцінопаль, Асманская імперыя |
||
| Смерць: | 15 мая 1926 (65 гадоў) Сан-Рэма, Італія |
||
| Пахаваны: | Мячэць Селіма I, Дамаск | ||
| Бацька: | Абдул-Меджыд I | ||
| Маці: | Гуль-Істу | ||
| Дзеці: | сын: Мухамад Эртагрул | ||
| Тугра: | |||
Мехмед VI (2 лютага 1861 — 16 мая 1926), 36-ы і апошні султан Асманскай імперыі ў 1918—1922. Брат Мехмеда V, сын Абдул-Меджыда І і Гюлюсцю (этнічнай чаркешанкі, народжанай Генрыеты).
Прыняцце Мехмедам VI умоў Сеўрскага дагавора пасля разгрому Асманскай імперыі ў Першай сусветнай вайне выклікала ўзрушанне ў арміі і нацыяналістычных колах імперыі і прывяло да стварэння альтэрнатыўнага цэнтра ўлады — Турэцкай Вялікай Нацыянальнай Асамблеі пад кіраўніцтвам Мустафы Кемаля (Атацюрка), якая адхіліла Мехмеда VI ад кіраўніцтва краінай.
Прыняцце часовай канстытуцыі новаўтворанай Турцыі стала падставай для скасавання 1 лістапада 1922 султанату. 17 лістапада Мехмед VI пакідае Стамбул на борце англійскага ваеннага карабля «Малайя», жыве ў выгнанні спачатку на Мальце, потым на італьянскай Рыўеры пад абаронай англічан. Памёр у Салерна (Італія), пахаваны ў Дамаску (Сірыя).
Быў пяць разоў жанаты (на абхазцы, грузінцы і трох турчанках), з дзвюма жонкамі развёўся. Меў чацвёра дзяцей, адну ўнучку.
Гл. таксама [правіць]
Гл. таксама [правіць]
У Сеціве [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мехмед VI
| Папярэднікі | Мехмед VI | Наступнікі |
| Мехмед V | Асманскі султан 1918—1922 |
манархія скасавана |